21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На выпускны ў касцюме?

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Ужо даўно для многiх пакаленняў дзяўчат выпускны баль стаў эксперыментальнай пляцоўкай. Кожная прыгажуня iмкнецца перашчыгаляць другую ў глыбiнi выразаў — спераду, ззаду i з бакоў. Наватарства праяўляецца не толькi ў ступенi адкрытасцi ўбрання, але i ў кроi, фактуры, колерах. Ахвотнiц «запалiць ноч» у пышнай сукенцы на крыналiне з кожным годам становiцца ўсё менш. А вось хлопцы па-ранейшаму застаюцца ў палоне традыцыйнасцi i кансерватыўнасцi. Мы паспрабуем з гэтым змагацца. У першую чаргу нас цiкавiць пытанне «Як юнаку апрануцца на выпускны i пры гэтым выглядаць нестандартна, арыгiнальна i ў рэшце рэшт модна?!». Тут не абысцiся без парады спецыялiста. Экспертам сёння выступiць Саша Варламаў — кiраўнiк цэнтра сучаснага стылю i моды БДУ «Universum Models»:

— Юны ўзрост выпускнiкоў прадугледжвае смеласць, эксперыментатарства, нават у пэўнай ступенi дзёрзкасць у адносiнах да свету, сваiх аднагодкаў ды i да дарослых таксама. Выпускны касцюм сённяшняга юнака можа i нават павiнен адрознiвацца ад адзення чыноўнiка, якi працуе на дзяржаўнай службе. Балазе, цяперашняя мода прадугледжвае наяўнасць дастаткова разнастайнага асартыменту адзення акрамя класiчнага касцюма, тым больш што апошнiм часам класiчны касцюм зведаў сур’ёзныя змены. Шмат чаго ён увабраў у сябе са спартыўнага адзення, з адзення тэхнiчнага прызначэння — усялякiя спяцовачныя варыянты, матывы пiлотнай тэматыкi, джынсавыя элементы i iншае. Усё гэта зрабiла сучасны класiчны касцюм амаль непазнавальным у параўнаннi нават з некалькiмi мiнулымi гадамi. Ён сам на сябе непадобны — з каўнерыкамi-стоечкамi, накладнымi кiшэнямi, жакетамi на паяску. Вельмi модны зараз укарочаны варыянт жакета. Даўжыня штаноў таксама можа быць якой заўгодна, нават да шчыкалаткi, тады, зразумела, пакрой — дудачкi, у аблiпачку. Пры стандартнай даўжынi можна эксперыментаваць з шырынёй — гэта могуць быць шырачэнныя штаны спяцовачнага характару, падобныя на тыя, у якiх ходзяць сталявары. Нiхто не забараняе нават камбiнезоны, у баваўняным варыянце — спякотна ж.

Летняе надвор’е вымушае асаблiва паклапацiцца пра кашулю — несумненна, на пряцягу святочнага вечара наступiць такi момант, калi маладыя людзi здымуць пiнжакi i застануцца ў кашулях. Значыць, яе аздабленне таксама трэба прадумаць.

— Зусiм неабавязкова ёй быць белай, — кажа Саша Варламаў, — не трэба гэтай афiцыйнасцi. Кашулi могуць быць карункавымi i нават з жабо, калi абраны гэткi гламурны стыль, могуць быць каляровымi, з нейкiмi экзатычнымi малюнкамi i ...надпiсамi — дарэчы, вельмi актуальная тэндэнцыя. Папулярныя розныя варыянты выканання надпiсаў — i фарбай, i гумавым саставам. Асобна трэба сказаць пра аздабленне: мноства каляровых строчак, гузiкаў — металiчных i пластмасавых, модных аксэсуараў. Не трэба нiчога баяцца — нi колеру, нi фасону, пакуль узрост дазваляе, трэба эксперыментаваць, не ў 60 жа гадоў гэта рабiць?!

Гама выпускнога ўбрання, паводле меркавання Сашы Варламава, досыць шырокая — камуфляжнай расфарбоўкi, у палосачку, у кветачку — сёння няма абмежаванняў. Дызайнер адзення таксама нагадаў, што ў модзе зараз змяшэнне стыляў — можна смела змешваць класiку з рамантызмам, са спартыўным стылем.

— Класiка можа быць вiртуальнай, нешта накшталт «Людзi ў чорным», як спецслужбы, целаахоўнiкi. Дапушчальна ўсё — не толькi ў адзеннi, але i ў абутку, прычосках. Сёння папулярныя i доўгiя валасы (тыпу «балонка»), i стрыжаныя баксёрскiя варыянты, выйгрышная ўкладка воскам, калi валасы тырчаць, як шыпы. Абуцца можна як у басаножкi, сандалi, так i ў ваенныя чаравiкi, з высокай шнуроўкай i велiзарнай колькасцю заклёпак, актуальны абутак з аплiкацыямi, карацей, абы не пантофлi — гэта ўсё ж такi для пляжа.

А як жа быў апрануты Саша Варламаў на ўласны выпускны?

— Ва ўсiх людзей у тым узросце i па тых часах былi адзiн пiнжак, адзiн свiтэр, адны штаны i дзве кашулi. Выбар заключаўся толькi ў тым, у якой кашулi прыйсцi — у адной цi ў другой. Калi сёння ёсць неверагодная разнастайнасць у адзеннi, трэба гэтым карыстацца. У мяне былi сiнiя штаны ў аблiпачку, клёш, кiшэнi ў рамачку гарызантальныя спераду — ну, як матросы ходзяць. Кашуля з вытачкамi, бэзавага колеру, з кветачкамi. (Як бачыце, Саша Варламаў у сваiм выпускным убраннi выглядаў бы актуальна i сёння. — Аўт.) Куплялi звычайныя кашулi, а мама на швейнай машынцы iх ушывала — рабiла вытачкi спераду, каб яны былi ў аблiпачку. Не было нiчога асаблiвага — жылi проста.

А пытаннi пра сам выпускны i першае каханне дызайнера падвялi нас да адкрыцця, дзякуючы шчыраму прызнанню Сашы Варламава:

— З выпускнога я ўцёк! I якраз-такi з першым каханнем адправiўся ў рэстаран.

Аднак нават гэта не самае цiкавае...

— Каб назбiраць грошай на паход у рэстаран, я два месяцы збiраў бутэлькi з-пад сланечнiкавага алею (усе iх выкiдвалi — хто ж захоча такiя мыць, аднак у тых, хто ўсё ж адважваўся iх адмыць, бутэлькi прымалi i за кожную давалi 9 капеек), тыдзень iх мыў — уявiце сабе, як гэта было цяжка, многiя ж з iх былi залiтыя сургучом! Так я назбiраў 10 рублёў!

Пра сваё выпускное ўбранне спявак Андрэй Дзяркоў успамiнае так:

— Мой выпускны быў у 93-м годзе, тады час быў такi, што выбiраць асаблiва не было з чаго... Давялося апрануць касцюм, але гэта ну настолькi не маё! Таму i прабыў я ў iм не даўжэй, чым паўгадзiны — лiтаральна на афiцыйнай частцы: атрымаў пасведчанне з медалём (звярнiце ўвагу, Андрэй скончыў школу з сярэб-раным медалём! — Аўт.) — i хутчэй пераапранацца ў свае любiмыя шмоткi! Тады я фанацеў па гурту «КIНО» i... апранаўся адпаведна: куртка, падобная на тую, якую насiў Цой, чорныя штаны, мноства раменьчыкаў — гэткi рок-н-рольны стыль. Сёння ў адзеннi я аддаю перавагу свабоднаму стылю, я ж не ў офiсе працую.

Само свята, паводле прызнання Андрэя, нейкае сумнае атрымалася — хлопец тады ўсвядомiў, што школа скончылася, i яму стала нiякавата.

А вось у Аляксея Хлястова выпускнога... наогул не было! Пасля 9-га класа ён паступiў у прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча па спецыяльнасцi электрамантажнiк. Аляксей вельмi шкадуе, што такога свята ў яго не было, кажа, выпускны, вiдаць, i ёсць той пераломны момант на мяжы дзяцiнства i дарослага, адказнага жыцця. Творчая кар’ера, якая пачалася яшчэ ў 1989 годзе, зрабiла яго дарослым i без выпускнога:

— Лёгкае жыццё скончылася вельмi хутка, — са шкадаваннем успамiнае спявак.

Так што, хлопцы, не спяшайцеся станавiцца дарослымi i апранацца ў салiдныя касцюмы, будзьце не такiмi, як усе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо даўно для многiх пакаленняў дзяўчат выпускны баль стаў эксперыментальнай пляцоўкай. Кожная прыгажуня iмкнецца перашчыгаляць другую ў глыбiнi выраз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика