21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрыя людзi

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам ГЛОБУС

Нататкі мастака

БЕГ I ЎЗНАГАРОДА

Бегаць па гарачынi цяжка. Тут i хадзiць праблематычна. Сонца пячэ, задуха, пыл, мушкi ў вочы трапляюць. А я шторанiцы бегаю. Каму нi казаў пра цяжкасцi, нiхто не параiў кiнуць прабежкi. Большасць знаёмых пыталася, а цi даўно я бегаю. Сапраўды даўно, больш за сорак гадоў. Перапынкi бывалi, але нядоўгiя. Пачынаў я бегаць у батанiчным садзе. Побач з садам стаяў невялiчкi двухпавярховы домiк са спартыўнай залаю. Тамака месцiлася секцыя фiгурнага катання. Харэаграфiя, акрабатыка i бег былi асноўнымi заняткамi, бо лёд у нас быў толькi ўзiмку, а займалiся ж круглы год. Бегалi мы шмат i праз сад, i па парку, i вакол будоўлi, тады якраз будаваўся Палац воднага спорту. Трэнер дазваляў нам пасля кросу невялiкi адпачынак. У якасцi ўзнагароды ён прапаноўваў паназiраць за жыццём трытонаў. У паркавых хмызняках былi канавы, у якiх вялiся вялiкiя грабянёвыя трытоны. Плямiстыя, аранжава-чорныя, шурпатаскурыя, з зубчастымi грабянямi на спiнах яны плавалi ў сонечна-цёплай вадзе. Назiраць за вадзянымi драконiкамi было цiкава i нават страшнавата. Раптам павялiчыцца ды нападзе. Не павялiчвалiся яны i не нападалi, адно цешылi нас сваiм казачным жыццём у спакойнай вадзе. Не ведаю, цi ёсць цяпер тыя саламандры ў батанiчным садзе. Хутчэй за ўсё — ёсць, бо ў мiнскiх рэчках нават ракi з’явiлiся. Пасля такiх успамiнаў я вырашыў узнагародзiць сябе за цяжкiя прабежкi, i ў якасцi падарунка прыдбаў кнiгу пра жыццё беларускiх амфiбiй. Бо што можа быць лепей за халаднаваты душ пасля цяжкай прабежкi, калi ты сам пад пругкiмi струменямi ледзь не ператвараешся ў грабянёвага дракона?

МАНТЭНЬ I ЧАС

Калi ты пражыў год i бачыў змены часу — зiму, вясну, лета, восень, — тады ты бачыў усё. Нiчога новага ты ўжо не пабачыш... Так думаў Мантэнь. Бясспрэчна, Мантэнь меў выдатную памяць, бо, зазвычай, просты чалавек не памятае сваё першае вялiкае лета, першую духмяную восень, першую халаднаватую зiму i першую вiльготную вясну.

ВАЛОДЗЯ I АДЗIНАЦЦАЦЬ ГАДОЎ

У майго сваяка — Уладзiмiра Захаравiча Спiрына — нарадзiўся сын. Вiншаваннi з нагоды радаснай падзеi, i ўсё такое цёплае i сямейнае, як звычайна. Але ёсць дэталь, якую варта ўдакладнiць: унук Валодзi — Захар на адзiнаццаць гадоў старэйшы за ягонага малодшага сына. Гэта па-нашаму, па-мужчынску. Такое радуе па-сапраўднаму.

ДАЧКА I ЖОНКА

Калi я купляў кватэру для дачкi, меркаваў, што яна з радасцю возьмецца за яе абсталяванне i неўзабаве перабярэцца жыць ва ўласнае жыллё. Але асноўнае спадзяванне было на тое, што дачка нарэшце перастане штодзённа сварыцца са сваёй мамаю. Не. Ядзя не спяшаецца з’яжджаць ад нас, i сваркi час ад часу здараюцца. Сярод грубых i абразлiвых слоў дачкi, накiраваных на родную мацi, я пачуў i такое: «Не спрабуй пражыць маё жыццё, я пражыву яго сама!» Пэўна, прычына большасцi сварак памiж бацькамi i дзецьмi палягае ў тым, што бацькi не паспяваюць адчуць тую рысу, пасля якой дзецi ўжо жывуць самастойным жыццём, са сваiмi новымi каштоўнасцямi.

ДАНТЭ I ПЕКЛА

Неверагодным выглядае не тое, што Дантэ наведаў пекла, а ягонае паспяховае вяртанне з таго выдуманага месца. Гэта самы непераканаўчы сюжэтны паварот у «Боскай камедыi», бо тут i страчваецца страх, знiкае жудасць незваротнасцi i бясконцасцi. У Дантэ пекла мае завершаную форму, iнакш i не магло быць у часы Адраджэння. Рай i пекла тады замыкалiся ў кругi i квадраты. У часы маньерыстаў пекла хiстанецца ў iртутным адлюстраваннi, а ў эпоху барока ператворыцца ў бясконцы лабiрынт, збудаваны з лесвiцаў i арак, з арак i лесвiцаў бязмежнай турмы.

ХАДЫКА I ПIНЖАК

Настаўнiк кампазiцыi — Алег Хадыка — загадаў сваiм адданым вучням, Цiшыну i Верамейчыку, пайсцi ў краму i купiць яму пiнжак. Харошы пiнжак — праблема. «Па тым, як выглядаю я, будуць меркаваць, наколькi разумныя i адораныя вы!» — казаў Хадыка вучням. Тыдзень шукаўся пiнжак для настаўнiка архiтэктурнай кампазiцыi i знайшоўся. Выдатны, шэры, «у елачку» пiнжак вельмi пацешыў патрабавальнага настаўнiка. Толькi радасць была кароткая, бо такi самы пiнжак «у шэрую елачку» быў заўважаны на адным зусiм бяздарным мастачку.

ВАВЁРКА I ПТУШКI

З Кастрычнiцкай плошчы, праз арку я зайшоў у свой шэры i няветлiвы двор. Ён быў спрэс застаўлены машынамi i аўтобусамi праваахоўнiкаў, што рыхтавалiся да дзяржаўных урачыстасцяў. Але не яны мяне здзiвiлi, а вавёрка, што кiдалася на сцяну. Над маленькай вавёркаю махалi крыламi дзве вялiзныя вароны. Побач з варонамi цiўкала i фуркатала цэлая зграя вераб’ёў. Вiдавочна, птушкi нападалi на вавёрку, каб задзяўбцi. Не ведаю, якую шкоду зрабiла вавёрка вераб’ям i варонам, але мне стала яе шкада. Я спынiўся. Вавёрка падбегла да маiх ног, прысела на заднiя лапкi i ўзняла на мяне свае цёмна-сiнiя вочы. Яна прасiла дапамогi, яна хацела, каб я ўратаваў яе ад хiжых птахаў. Я пачаў размахваць рукою, адганяючы вераб’ёў з варонамi. Вавёрка пабегла да вялiкага каштана i схавалася на iм.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бегаць па гарачынi цяжка. Тут i хадзiць праблематычна. Сонца пячэ, задуха, пыл, мушкi ў вочы трапляюць. А я шторанiцы бегаю. Каму нi казаў пра цяжкасц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика