У Беларусi будзе захавана норма аб павышэннi на 20 працэнтаў акладаў работнiкам бюджэтнай сферы ў в
У Беларусi будзе захавана норма аб павышэннi на 20 працэнтаў тарыфных ставак (акладаў) кiраўнiкам i спецыялiстам арганiзацый аховы здароўя, адукацыi, культуры, фiзiчнай культуры i спорту, сацыяльнага абслугоўвання, якiя фiнансуюцца з бюджэту, карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi i размешчаны ў сельскай мясцовасцi. Адпаведны ўказ № 254 падпiсаў 1 чэрвеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.
У прес-службе кіраўніка дзяржавы растлумачылi, што цяпер такое павышэнне тарыфных ставак (акладаў) названым катэгорыям работнiкаў устаноўлена Законам «Аб прыярытэтным сацыяльна-культурным i эканамiчным развiццi вёскi i аграпрамысловага комплексу» ад 29 мая 1991 года. Паколькi гэты закон плануецца прызнаць страцiўшым сiлу (праект адпаведнага закона ўнесены ўрадам у Палату прадстаўнiкоў), названая гарантыя па аплаце працы гэтым работнiкам будзе адменена. Для замацавання ў вёсцы квалiфiкаваных кадраў указ № 254 прадугледжвае захаванне дзеючага павышэння тарыфных ставак (акладаў) названым катэгорыям работнiкаў. Указ уступае ў сiлу з 1 лiпеня 2007 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi будзе захавана норма аб павышэннi на 20 працэнтаў тарыфных ставак (акладаў) кiраўнiкам i спецыялiстам арганiзацый аховы здароўя, адукацыi, |
|