Чалавек можа мець некалькi льгот адначасова
У апошнi час «Звязда» змясцiла шэраг матэрыялаў, звязаных з абмеркаваннем i прыняццем Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь законапраекта аб iльготах. Сцвярджаецца, што ў краiне дзве трэцi насельнiцтва з’яўляюцца льготнiкамi — 6,5 млн чалавек. З чаго складаецца гэта лiчба? Эканамiчна актыўнае насельнiцтва ў Беларусi складае прыкладна 4,4 млн чалавек, а калi адкiнуць працуючых пенсiянераў, дык атрымлiваецца 4 млн. Дык што, выходзiць, што ў нас кожны жыхар (нават эканамiчна актыўны) мае льготы? Цi маецца на ўвазе, што чалавек можа карыстацца некалькiмi льготамi (як лiквiдатар, як пенсiянер, як ветэран працы)?
П.У. Рогач, г. Мiнск. Па-першае, як патлумачылi нам у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, нiхто працуючых пенсiянераў iльгот не пазбаўляў (гэта наконт заўвагi чытача — «адкiнуць» працуючых пенсiянераў з агульнай лiчбы льготнiкаў). Па-другое, заяўнiк сапраўды мае рацыю: адзiн чалавек можа мець i дзве, i тры, i нават чатыры льготы. Напрыклад, пенсiянер, iнвалiд II групы па агульнаму захворванню, якi пражывае ў сельскай мясцовасцi, плацiць за лекi толькi 10 працэнтаў ад iх кошту, мае бясплатны праезд (у межах краiны) на транспарце, i плацiць 50 працэнтаў ад кошту за тэлефон i электраэнергiю. Такiм чынам, адзiн чалавек мае тры льготы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнi час «Звязда» змясцiла шэраг матэрыялаў, звязаных з абмеркаваннем i прыняццем Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь за
|
|