21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сочы — аўтсайдар у барацьбе за Алiмпiяду

4 чэрвеня, роўна за месяц да галасавання на 119-й сесii Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта ў Гватэмале па выбарах сталiцы зiмовых Алiмпiйскiх гульняў 2014 года, на афiцыйным сайце МАК апублiкавана справаздача Ацэначнай камiсii, якую ўзначальвае вiцэ-прэзiдэнт МАК Чыхару Iгайя.

Справаздача была гатова яшчэ ў красавiку, калi закончылася iнспекцыя расiйскага Сочы, аўстрыйскага Зальцбурга i паўднёвакарэйскага Пхенчхана, але афiцыйна прадстаўлена толькi зараз. Яна складаецца з 88 старонак, на якiх адсутнiчаюць канкрэтныя, па балах, ацэнкi гарадоў-кандыдатаў. Зыходзячы з тэксту, кандыдатура Сочы атрымала вельмi высокую ацэнку камiсii МАК, аднак саступiла паўднёвакарэйскаму i аўстрыйскаму гарадам. Прадстаўленыя праекты Пхенчхана i Зальцбурга з’яўляюцца «раскошнымi», а расiйскага Сочы — «толькi» «вельмi добрым», лiчыць ацэначная камiсiя.

Так, у справаздачы адзначаецца, што недахопам кандыдатуры аўстрыйскага горада з’яўляецца невялiкая няхватка месцаў у гатэлях, слабым бокам расiйскага курорта — адсутнасць уласна спартыўных аб’ектаў для правядзення спаборнiцтваў, таму найлепшым кандыдатам можа быць Пхенчхан.

БЕСПАРАДКI Ў ГЕРМАНII ПРАЦЯГВАЮЦЦА

У паўночнагерманскiм Растоку тры днi працягваюцца дэманстрацыi працiўнiкаў глабалiзацыi i самiта «вялiкай васьмёркi», якi адбудзецца 6—8 чэрвеня ў Хайлiнгендаме.

У панядзелак больш за 500 манiфестантаў блакiравалi ведамства па справах iншаземцаў i запатрабавалi справядлiвых адносiнаў да бежанцаў i мiгрантаў. Аб праблеме iншаземцаў у Германii заклiкана нагадаць таксама акцыя ў прыгарадзе Растока Лiхтэнхаген, дзе ў 1992 годзе неанацысты штодзень здзяйснялi напады на в’етнамскiх бежанцаў.

У суботу ў вынiку самых буйных за апошнiя 20 гадоў вулiчных беспарадкаў у Растоку раненнi i траўмы атрымалi больш за тысячу чалавек, у тым лiку 433 палiцэйскiя. Каля 130 хулiганаў затрымана. Антыглабалiсты, якiя з’ехалiся ў Германiю з усяго свету, распачалi акцыю пратэсту супраць правядзення самiта лiдараў краiн G8 мiрным шэсцем, затым адна група маладых людзей, апранутых у чорныя касцюмы i маскi, пачала бiць вiтрыны i ўступаць у бойку з палiцыяй.

УКРАIНСКI СПIКЕР ЗАЯВIЎ ПРА ПАДРЫХТОЎКУ ДА ФАЛЬСIФIКАЦЫI ДАТЭРМIНОВЫХ ВЫБАРАЎ

Старшыня Вярхоўнай Рады Украiны Аляксандр Мароз у ходзе сустрэчы з былым паслом ЗША ў Кiеве Уiльямам Мiлерам заявiў, што зараз iдзе падрыхтоўка да фальсiфiкацыi датэрмiновых выбараў.

«Насуперак заканадаўству прызначаюцца суддзi судоў агульнай юрыспрудэнцыi. Ажыццяўляецца цiск на суддзяў Канстытуцыйнага суда», — адзначыў спiкер. Мароз запэўнiў, што парламент выканаў палiтычныя дамоўленасцi памiж прэзiдэнтам, прэм’ер-мiнiстрам i старшынёй Вярхоўнай Рады адносна пазачарговых выбараў 30 верасня гэтага года. У той жа час Мароз выказаў меркаванне, што многiя з апазiцыйных дэпутатаў напiсалi заявы аб складаннi дэпутацкiх паўнамоцтваў «пад цiскам i для другiх мэтаў — узмацнення пазiцыi кiраўнiка дзяржавы падчас дзеяння першага указа аб спыненнi паўнамоцтваў парламента».

У той жа дзень прэм’ер-мiнiстр Украiны Вiктар Януковiч заявiў, што прыме вынiкi датэрмiновых парламенцкiх выбараў i не будзе iх аспрэчваць.

ПРАДАЕЦЦА «ЖИРИНОВСКИЙ»

У Расii выстаўлены на продаж брэнд «Жириновский». Уладзiмiр Жырыноўскi ўжо 17 гадоў узначальвае партыю ЛДПР. Брэнд «Жириновский» зарэгiстраваны як таварны знак, i ўжо больш за 10 гадоў пад гэтым iмем выпускаюцца розныя спажывецкiя тавары.

Упершыню спажыўцы ўбачылi гэты брэнд на гарэлачнай этыкетцы «Жириновский». Адбылося гэта ў маi 1994 года пасля рэгiстрацыi таварнага знака ў Распатэнце. Гарэлку вырабляюць як для ўнутранага рынку, так i на экспарт. Акрамя таго пад гэтым лэйблам выпускаюць французскi парфум, чай, цыгарэты i нават шакаладныя батончыкi. Таксама зараз вядуцца перамовы з шэрагам фармацэўтычных кампанiй наконт выпуску вiтамiннага комплексу «Жириновский». Цэны на таварны знак для розных катэгорый прадукцыi вагаюцца ад 2,5 млн расiйскiх рублёў для выкарыстання ў назвах абутку i адзення да 77,3 млн рублёў для выкарыстання ў назвах алкагольных напояў, у тым лiку i пiва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 чэрвеня, роўна за месяц да галасавання на 119-й сесii Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта ў Гватэмале па выбарах сталiцы зiмовых Алiмпiйскiх гульняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика