Дзень мацi нашай Ефрасiннi, iгуменнi Полацкай
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Учора ў Полацку пачалiся ўрачыстасцi, прысвечаныя 1015-й гадавiне ўсталявання Полацкай епархii.
Сёння, у дзень памяцi прападобнай Ефрасiннi Полацкай, якую беларускiя вернiкi называюць «нашай мацi», у Свята-Крыжаўздвiжанскiм храме адбудзецца святочная Лiтургiя, якую будзе служыць Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Фiларэт у саслужэннi членаў Сiнода. У другой палове дня будзе асвечана адноўленая майстрам Мiкалаем Кузьмiчом рака прападобнай. «Выказваннем глыбокай пашаны да прападобнай Ефрасiннi i адначасова справай вяртання гiстарычнай праўды стала аднаўленне срэбнай ракi, якую сёння асвячаем, i ў якой цяпер будуць знаходзiцца яе святыя мошчы, якiя даруюць вылечванне, — сказана ў пасланнi Сiнода Беларускай праваслаўнай царквы. — У гэту богаўгодную справу ўкладзена важкая лепта кiраўнiка беларускай дзяржавы i пасiльныя ахвяраваннi веруючых людзей, iмёны якiх ведае Гасподзь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Полацку пачалiся ўрачыстасцi, прысвечаныя 1015-й гадавiне ўсталявання Полацкай епархii |
|