Брыльянтаў — на мiльярд...
Iгар ШЧУЧЭНКА
За паўтара года, што прайшлi пасля таго, як Нацыянальны банк прапанаваў людзям цiкавы аб’ект для iнвеставання грашовых сродкаў — пачаў продаж насельнiцтву брыльянтаў, каштоўных камянёў рэалiзавана ўжо амаль на мiльярд рублёў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi галоўнага банка краiны, на ўчарашнi дзень насельнiцтвам у структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка куплена 1286 брыльянтаў, агульная маса якiх склала 236,51 карата. Прычым попытам у людзей карыстаюцца ўсе без выключэння камянi — як «драбяза» (напрыклад, брыльянт у 0,07 карата каштуе 51 долар ЗША), так i больш важкiя, цана якiх «цягне» не на адну тысячу USD: так, учора галоўнае ўпраўленне па Мiнску i Мiнскай вобласцi Нацыянальнага банка прапаноўвала пакупнiкам каменьчык масай 0,7 карата за 3 тысячы 927 долараў ЗША. Апошняе задавальненне, зразумела, — не самае таннае, але ўлiчваючы, што цэны на сусветных рынках на брыльянты растуць на працягу вось ужо некалькiх дзесяткаў гадоў, прыбаўляючы штогод ад 3 да 8 працэнтаў, — выгаднае i з’яўляецца даволi надзейным сродкам зберажэння. Мiж iншым, акрамя стандартнага круглага 57-граннага брыльянта, банк пачаў i рэалiзацыю брыльянтаў фантазiйнай формы агранкi (Пр)-Прынцэса. Як удакладнiлi нашай газеце ў Нацбанку, выручка ад рэалiзацыi брыльянтаў у беларускiх рублях склала каля 918 мiльёнаў рублёў, у доларавым эквiваленце — каля 427 тысяч долараў. Нагадаем, што продаж атэставаных камянёў ажыццяўляецца як за беларускiя рублi, так i за замежную валюту з аплатай у наяўнай, цi безнаяўнай форме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За паўтара года, што прайшлi пасля таго, як Нацыянальны банк прапанаваў людзям цiкавы аб’ект для iнвеставання грашовых сродкаў — пачаў продаж насельнi |
|