21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Клубнiчныя» абяцанкi

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Па просьбе чытачоў

Каб не застацца ў дурнях пры працаўладкаваннi за мяжой, трэба ведаць свае правы i абавязкi

Жыхарку абласнога цэнтра Веранiку С., якая патэлефанавала ў гродзенскi карпункт нашай газеты, зацiкавiла аб’ява на прыпынку грамадскага транспарту. Паведамлялася, што замежная кампанiя шукае людзей для збору клубнiц у чэрвенi—лiпенi на тэрыторыi Польшчы. Патрабуюцца працавiтыя i добрасумленныя жанчыны ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Работа — легальная, згодна з патрабаваннямi заканадаўства. Зарплата — ад 450 у.а. i больш. Пражыванне i харчаванне (чатыры разы на дзень) — бясплатныя.

Але вось што насцярожыла нашу чытачку. Па-першае, калi работа сапраўды легальная, то чаму гэта аб’ява змешчана не ў газеце, а на слупе? А па-другое, побач з сумай абяцанага заробку нехта напiсаў: «Няпраўда, $80». Мо, гэты чалавек ужо мае вопыт працы на клубнiчных плантацыях i рэалii зусiм не адпавядаюць абяцанкам?

Па тлумачэннi наконт гэтага i iншых пытанняў, якiя звязаны з працаўладкаваннем беларускiх грамадзян за мяжой, карэспандэнт «Звязды» звярнуўся да галоўнага спецыялiста ўпраўлення па грамадзянству i мiграцыi УУС Гродзенскага аблвыканкама Валянцiны Шуляк.

— Валянцiна Iванаўна, каму на тэрыторыi Гродзеншчыны дазволена займацца дзейнасцю па працаўладкаванню нашых грамадзян за мяжой?

— Адпаведную лiцэнзiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў на права ажыццяўлення дзейнасцi, звязанай з прыцягненнем у Рэспублiку Беларусь замежнай рабочай сiлы i працаўладкавання нашых грамадзян за мяжой, атрымалi Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi (адрас абласной арганiзацыi: г. Гродна, вул. Савецкая, 31), прыватнае сэрвiснае ўнiтарнае прадпрыемства «Мiжнароднае iнфармацыйнае агенцтва занятасцi моладзi i студэнтаў» (г. Гродна, вул. Сакалоўскага, 20) i iндывiдуальны прадпрымальнiк Нiкалаевiч (г. Гродна, вул. Паповiча, 5).

— Як бачым, замежных кампанiй сярод лiцэнзiятаў няма...

— Замежная фiрма не можа займацца на нашай тэрыторыi дзейнасцю па працаўладкаванню грамадзян Беларусi за мяжой. Але яна мае права заключыць працоўнае пагадненне з беларускай юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у якiх ёсць такая лiцэнзiя.

Хачу падкрэслiць, што лiцэнзiя выдаецца не ўвогуле на працаўладкаванне за мяжой, а на канкрэтны вiд дзейнасцi. Скажам, агенцтва, якое заключыла дагавор на стажыроўку студэнтаў аграрных ВНУ у Вялiкабрытанii, не можа накiроўваць рабочых будаўнiчых спецыяльнасцяў у Расiю, Польшчу або Чэхiю. А iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi аказвае пасрэднiцкiя паслугi па працаўладкаванню будаўнiкам, не мае права заключаць нейкiя пагадненнi са студэнтамi, паколькi для гэтага патрабуецца адпаведны дазвол Мiнiстэрства адукацыi. Пры гэтым юрыдычная асоба або iндывiдуальны прадпрымальнiк павiнны праводзiць прыём патэнцыяльных клiентаў толькi па месцы сваёй рэгiстрацыi.

— На што трэба перш за ўсё звяртаць увагу, калi чалавеку прапануюць работу за мяжой?

— Найперш — уважлiва азнаёмiцца з лiцэнзiяй. На першай старонцы ўказана, каму i якiм рашэннем яна ўручана, ёсць нумар, дата выдачы i тэрмiн дзеяння. На другой старонцы пазначана, чым мае права займацца гэты пасрэднiк пры працаўладкаваннi за мяжой, якiя дагаворы ён абавязаны мець i як гэтыя дакументы павiнны быць аформлены. Выехаць на законных падставах працаваць за мяжу нельга, калi ў вас не будзе заключаны дагавор з замежным наймальнiкам (праз пасрэднiка), якi павiнен быць зарэгiстраваны ва ўпраўленнi па грамадзянству i мiграцыi УУС. Для гэтага патрэбны дакументы, якiя пацвярджаюць юрыдычны статус замежнага наймальнiка, наяўнасць у яго дазволу на ажыццяўленне дзейнасцi па працаўладкаванню iншаземцаў на сваёй тэрыторыi. Усю дакументацыю неабходна прадаставiць чалавеку на беларускай цi рускай мове i ён павiнен з ёй азнаёмiцца. Каб не проста ехаць у нiкуды, а валодаць усiмi неабходнымi звесткамi аб тых, хто яго запрашае на работу.

— А як рэагаваць на вышэйпамянёныя аб’явы?

— Той, хто ва ўстаноўленым законам парадку займаецца працаўладкаваннем нашых грамадзян за мяжой, мае права даваць рэкламу ў СМI, але яна праз кожныя тры месяцы павiнна пераўзгадняцца ў Дэпартаменце па грамадзянству i мiграцыi МУС. А што датычыцца аб’яў на слупах, то гэта наогул незаконна. I калi нам хочацца жыць у прававой дзяржаве, то найперш мы, грамадзяне Беларусi, абавязаны гэту законнасць ахоўваць. Гэта значыць, трэба прад’явiць рэквiзiты пасрэднiка ва ўпраўленне па грамадзянству i мiграцыi або ў iншыя органы ўнутраных спраў, каб былi прыняты адпаведныя меры.

I галоўнае: пры працаўладкаваннi за мяжой, каб не застацца ў дурнях, «эканамiчным рабом», трэба дакладна ведаць свае правы i абавязкi. Адпаведная заканадаўчая база ў нашай краiне ёсць — гэта Дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 3 i № 17, закон аб знешняй працоўнай мiграцыi. Гэтымi дакументамi вызначаны ўсе неабходныя ўмовы пры заключэннi працоўных дагавораў. Гэта датычыцца i праезду, i пражывання, i харчавання, i тэрмiну работы, i аплаты звышурочнай, у выхадныя днi, i медыцынскага абслугоўвання... I калi па вiне працадаўцы ўмовы кантракта парушаюцца, то ў работнiка ёсць магчымасць яго перапынiць i спагнаць кампенсацыю. Але толькi тады, калi чалавек працуе легальна. Калi ж ён, выязджаючы за мяжу, праiгнараваў усе вышэйпамянёныя «правiлы гульнi», то дапамагчы яму практычна немагчыма..

Таму перш чым прыняць рашэнне аб працаўладкаваннi за мяжой, рэкамендую звярнуцца па кансультацыю ва ўпраўленне грамадзянства i мiграцыi УУС. Наконт пытанняў па бяспечнай мiграцыi можна таксама патэлефанаваць на гарачую лiнiю «Ла Страда» ( тэл. 8-801 100 8 801, званок бясплатны па ўсёй тэрыторыi Беларусi). Вас азнаёмяць з агульнымi правiламi бяспечнага выезду, з правамi мiгрантаў, тэлефонамi i адрасамi арганiзацый за мяжой, куды можна звярнуцца ў складанай сiтуацыi, дапамогуць разабрацца ў схеме працаўладкавання за мяжу i дакументах для афармлення кантракта i вiзы, пасадзейнiчаюць у праверцы легальнасцi работы беларускага пасрэднiка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб не застацца ў дурнях пры працаўладкаваннi за мяжой, трэба ведаць свае правы i абавязкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика