У Беларусi вядзецца збор вiнаграднага смаўжа
Сяргей РАСОЛЬКА
Да 15 лiпеня ў краiне дазволены збор вiнаграднага смаўжа. Сёлета дазволеная квота прамысловай здабычы складае каля 341 тоны, што крыху менш, чым было летась — каля 355 тон.
На думку галоўнага спецыялiста аддзела дзяржкантролю за выкарыстаннем i аховай жывёльнага свету i вядзеннем паляўнiчай гаспадаркi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Уладзiмiра Непачаловiча, не выключана, што па аб’ектыўных прычынах гэтая квота не будзе асвоена цалкам. Як вядома, пераважнымi месцамi пражывання вiнаграднага смаўжа з’яўляюцца старыя паркi, поймы рэк i азёр. Сёлетняя спёка прымусiла смаўжа схавацца, што крыху перашкодзiла яго збору. Дарэчы, гэты працэс праходзiць уручную, здабываць дазваляецца асобiн з памерам «домiка» звыш 25 мiлiметраў. За адзiн раз на чалавека можна збiраць для асабiстага спажывання да 20 кiлаграмаў вiнаграднага смаўжа. З 15 лiпеня па 1 верасня ўступае забарона на яго здабычу. — Вiнаградны смоўж мае высокую харчовую каштоўнасць, — сказаў Уладзiмiр Непачаловiч. — Беларусы таксама ўжываюць яго ў ежу, хоць гэты працэс i не надта распаўсюджаны. Пераважна далiкатэс iдзе на экспарт у Францыю. У Беларусi прамысловай нарыхтоўкай вiнаграднага смаўжа займаецца адна фiрма. Збор i нарыхтоўка сёлета вядзецца ў 50 раёнах усiх шасцi абласцей — там, дзе былi зацверджаны адпаведныя лiмiты на здабычу. Трэба заўважыць, што за апошнiя некалькi гадоў колькасць раёнаў, дзе зацверджаны лiмiты i вядзецца прамысловая нарыхтоўка вiнаграднага смаўжа, павялiчылася. Справа ў тым, што фiрма штогод рассяляе па раёну, дзе вядзецца нарыхтоўка, недзе ў пяцi новых месцах смаўжа, такiм чынам павялiчваючы колькасць пунктаў лакалiзацыi дадзенага вiда. Ужо праз некалькi гадоў у такiх месцах можна весцi збор далiкатэсу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 15 лiпеня ў краiне дазволены збор вiнаграднага смаўжа. Сёлета дазволеная квота прамысловай здабычы складае каля 341 тоны, што крыху менш, чым было
|
|