КС Беларусi абаранiў правы грамадзян, якiя пасялiлi ў сябе непрацаздольных бацькоў
Прызнанне грамадзян маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у залежнасцi ад таго, бацькi каго — мужа або жонкi — усяляюцца ў жылое памяшканне, з’яўляецца неабгрунтаваным, паколькi парушаецца не толькi прынцып роўнасцi ўсiх перад законам, але i прынцып сацыяльнай справядлiвасцi, уласцiвы сацыяльнай прававой дзяржаве. Аб гэтым гаворыцца ў рашэннi Канстытуцыйнага суда Беларусi, якi разгледзеў зварот дэпутата Палаты прадстаўнiкоў беларускага парламента адносна практыкi прымянення нормаў жыллёвага заканадаўства, што датычацца пастаноўкi на ўлiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.
Як растлумачыла карэспандэнту БЕЛТА памочнiк старшынi Канстытуцыйнага суда Людмiла Мурашка, «на практыцы маюць месца выпадкi, калi выканаўчыя i распарадчыя органы расцэньваюць усяленне непрацаздольных бацькоў мужа, калi на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаiць жонка (нявестка), як пагаршэнне жыллёвых умоў i адмаўляюць у пастаноўцы на ўлiк або змяняюць чарговасць». Яна адзначыла, што парадак пастаноўкi на ўлiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, зняцця з улiку, а таксама змяненне чарговасцi прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду вызначаны палажэннем, зацверджаным указам ад 29 лiстапада 2005 года ў рэдакцыi 19 сакавiка 2007 года «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення i выкарыстання жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду». Згодна з палажэннем не прымаюць на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў грамадзян, якiя пагоршылi свае жыллёвыя ўмовы шляхам знiшчэння, пашкоджання, адчужэння жылога памяшкання, у якiм забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання перавышала 15 кв.м на аднаго чалавека, або шляхам усялення ў яго iншых грамадзян (акрамя мужа або жонкi, непаўналетнiх, непрацаздольных дзяцей i непрацаздольных бацькоў). «Сутнасць гэтай нормы ў тым, што калi пры ўсяленнi ў жылое памяшканне непрацаздольных бацькоў забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання менш як 15 кв.м на аднаго чалавека, то грамадзяне прызнаюцца маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i атрымлiваюць права на пастаноўку на ўлiк», — сказала Людмiла Мурашка. На думку Канстытуцыйнага суда, у прымяненнi да жыллёвых адносiнаў у гэтым выпадку маюцца на ўвазе не толькi непрацаздольныя бацькi наймальнiка, уласнiка жылога памяшкання, члена арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, якi стаiць на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, але i непрацаздольныя бацькi яго мужа (жонкi). «Як адзначана ў рашэннi Канстытуцыйнага суда, такая выснова заснавана на палажэннях Жыллёвага кодэкса, якi прадугледжвае, што да членаў сям’i наймальнiка (уласнiка жылога памяшкання) адносяцца яго муж (жонка), iх дзецi i бацькi. Усяляючы непрацаздольных бацькоў у жылое памяшканне, дзецi тым самым выконваюць канстытуцыйны абавязак — клапоцяцца аб бацьках», — рэзюмавала Людмiла Мурашка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прызнанне грамадзян маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у залежнасцi ад таго, бацькi каго — мужа або жонкi — усяляюцца ў жылое памяшканне, з’яў
|
|