21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сепсiс?

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Вяртаючыся да надрукаванага

У артыкуле «Шалёныя грошы» («Звязда», 6 лютага 2007 г.) гаварылася пра сiтуацыю, якая склалася з устаноўкай павiльёнаў на кааператыўным рынку ў Баранавiчах. Нагадаю, што мiнская фiрма зманцiравала 32 павiльёны i на кожным завысiла цану на 1 млн 657 тыс. 250 рублёў. Такое заключэнне зрабiў Брэсцкi абласны цэнтр па цэнаўтварэнню ў будаўнiцтве. Модульныя павiльёны былi ўстаноўлены для мясцовых прадпрымальнiкаў. А пiсьмо ў нашу газету напiсала Д. Чудзiновiч, якая працягвала адстойваць сваё права — заплацiць за павiльён рэальную цану. I вось як развiвалiся падзеi далей.

Пры напiсаннi крытычнага артыкула даводзiцца да фактаў адносiцца вельмi асцярожна i абапiрацца на афiцыйныя дакументы, каб нiхто не мог прад’явiць табе прэтэнзii за неаб’ектыўнасць.

З гэтай прычыны i ў артыкуле «Шалёныя грошы» з’явiлася завышэнне цаны кожнага павiльёна на 1 млн 657 тыс. 250 рублёў. Менавiта гэтая сума была ўказана ў дакуменце, якi меў аўтар. Аказалася, што на справе ўсё выйшла больш сур’ёзна. Баранавiцкi мiжраённы камiтэт дзяржаўнага кантролю (МРКДК) Брэсцкай вобласцi прадаставiў магчымасць пазнаёмiцца са сваiмi напрацоўкамi па гэтай справе з дакументам, прынятым Баранавiцкiм МРКДК (ад 29.05.2007 г. №19/1/1-289).

«Падчас праверкi ўстаноўлены парушэннi заканадаўства пры цэнаўтварэннi вышэй указаных павiльёнаў, якiя выявiлiся ў завышэннi iх кошту i ўстаноўленага парадку вядзення бухгалтарскага ўлiку.

Так, пры фармiраваннi кошту павiльёна ПМ3536е-1 ЗАТ «Еўрамодуль» (г. Мiнск) адпускная цана была завышана на 4 990 556 рублёў без НДС з-за ўключэння кошту матэрыялаў (камплекту для зборкi павiльёна, панэляў металiчных 80 мм, шклопакетаў), фактычна не выкарыстаных пры iх вытворчасцi».

Як бачым, сума завышэння на кожным павiльёне дасягнула 5 мiльёнаў i тут ёсць над чым задумацца. Бо «накруцiць» на сярэднiм заказе больш за 125 мiльёнаў (сума можа быць i большай) — трэба ўмець.

А зараз давайце, па магчымасцi, ва ўсiм разбяромся. Калi б фiрма мела справу з дзяржавай, а не прадпрымальнiкамi, то, безумоўна, вяла б сябе асцярожна i такiх «накрутак» не было б. Але, вiдавочна, смеласць кiраўнiцтву ЗАТ «Еўрамодуль» надае i наступны факт.

Здавалася б, фiнансавыя парушэннi выяўлены i цяпер застаецца толькi вярнуць грошы. Толькi не тут тое было. У дакуменце дзяржкантролю сказана: «Па выяўленых падчас праверак парушэннях заканадаўства, КДК Брэсцкай вобласцi разглядаецца пытанне аб прыцягненнi ЗАТ «Еўрамодуль» (г. Мiнск), а таксама работнiкаў ЗАТ «Еўрамодуль» (г. Мiнск) i ТАА «Еўрамодуль-строй» (г. Мiнск) да адмiнiстрацыйнай адказнасцi».

Дык што пагражае пералiчаным фiрмам?

— Раней дзяржкантроль мог прад’явiць вiнаватым рахунак на ўсю завышаную суму i яны вярнулi б грошы. Але з 1 сакавiка сiтуацыя змянiлася, бо па новаму Адмiнiстрацыйнаму кодэксу Беларусi дзяржкантроль мае права толькi аштрафаваць кiраўнiка фiрмы на некалькi дзесяткаў базавых велiчынь, — растлумачыў намеснiк старшынi Баранавiцкага МРКДК Алег Данiлаў.

Прабел у новым законе вiдавочны. Што такое для дырэктара заплацiць штраф, напрыклад, сорак базавых велiчынь (максiмальны)? Са 125 мiльёнаў аддаць 1 млн 240 тыс. — гэта дробязь.

Прадпрымальнiкi, якiя гандлююць на рынку, у пераважнай большасцi, калi можна так сказаць, — «рыбкi-верхаводкi». Хоць сёння яны прывозяць свой тавар не на калясках, а на легкавушках, тым не меней яны вялiкiх грошай не маюць, а вось прыватныя фiрмы пракручваюць мiльярды i не цырымоняцца. I не сакрэт, здараецца, што за такiмi фiрмамi стаяць прадстаўнiкi розных структур, якiя забяспечваюць фiрмам прастору для iх дзейнасцi.

Але тут могуць запярэчыць, што задача дзяржкантролю — выявiць парушэннi, а вось iсцiну ўстанаўлiваць павiнен суд, праз якi пацярпелыя i абавязаны адстойваць свае правы. I ў прынцыпе гэта правiльна, але з буйной фiрмай весцi барацьбу нават у судзе няпроста. Толькi гэта ўжо асобная размова, а мы вернемся на ПГПУП «Баранавiцкi каапрынак».

Самае абуральнае ў гэтай гiсторыi не фiрмы, якiя ўхапiлi не свой кавалак, а тыя, хто робiць выгляд, што ўсё гэта iх не датычыцца i яны быццам бы тут нi пры чым.

Здавалася б, каму, як не старшынi Савета прадпрымальнiкаў рынку А. Пашко падняць калег на абарону сваiх iнтарэсаў, тым больш што старшыня прымаў актыўны ўдзел у арганiзацыi забудовы рынку павiльёнамi. Менавiта на пасяджэннi Савета прадпрымальнiкаў (31.07.2006 г.) было даручана фiрме ўстанавiць модульныя павiльёны. I калi стала вядома, што прадпрымальнiкаў «кiнулi» на такую агромнiстую суму, то А. Пашко абавязаны быў сабраць сход пацярпелых прадпрымальнiкаў i сумесна вырашыць, як дзейнiчаць далей, бо пяць мiльёнаў — грошы вялiкiя, i каб зарабiць iх, кожнаму не адзiн месяц трэба «пагарбацiцца», але гэтага не было зроблена, усе толькi пазiраюць адзiн на аднаго i спадзяюцца, што нехта прыйдзе i верне iм грошы. Не прыйдзе i не верне!

Хоць рынак i належыць спажыўкааперацыi раёна, але з’яўляецца самастойнай юрыдычнай структурай, ды ўвогуле ўсё райпа раздробленае на асобныя арганiзацыi са сваёй пячаткай i рахункам i за сваю дзейнасць яны адказваюць самi. I тым не меней начальнiк у iх ёсць — гэта старшыня праўлення А. Шэпель. I хоць Анатоль Iванавiч нiдзе (у сiтуацыi з павiльёнамi) свой подпiс не паставiў i да яго нiякiх (у юрыдычным плане) прэтэнзiй няма, тым не меней ва ўстаноўцы павiльёнаў ён быў зацiкаўлены i часта прыязджаў на рынак паглядзець, як iдуць справы. Як раз каля гэтых павiльёнаў мне i ўдалося пагаварыць з А. Шэпелем. Спакойнай размовы не атрымалася. Запомнiлася толькi адно: «...а цэны растуць, вось я за бензiн думаў заплацiць пяць мiльёнаў, а давялося выкласцi шэсць». Фантан слоў i ўпэўненасць. Дарэчы, давялося патэлефанаваць i ў абласную кааперацыю i пацiкавiцца ў кiраўнiка арганiзацыi, што ён думае пра сiтуацыю з павiльёнамi.

— Будзем разбiрацца, — адказаў С. Сiцько.

Мiнула чатыры месяцы, а нiякiх «разборак» няма. Нават на артыкул «Шалёныя грошы» нiхто не адрэагаваў. Няхай бы хоць адзiн з тых, чыё прозвiшча ўпамiналася, абурыўся, цi што? А хацелася б ведаць пра рэакцыю на публiкацыю адмiнiстрацыi райпа, Савета прадпрымальнiкаў рынку ды i кiраўнiцтва «Баранавiцкага каапрынку». Безумоўна, за ўсё, што адбываецца на рынку, яго кiраўнiцтва так цi iнакш нясе адказнасць. Але зноў жа, адмiнiстрацыя рынку тут быццам i нi пры чым, бо прадпрымальнiкi дагаворы на ўзвядзенне павiльёнаў заключалi з фiрмай самi. А хто там каму «выкручваў рукi», да ўвагi не бярэцца.

Што датычыцца майго меркавання наконт гэтай справы, то для аптымiзму няма падставы. Калi на целе з’яўляецца нарыў, яго ўскрываюць i не дапускаюць, каб вырас другi, трэцi... а iнакш пачнецца сепсiс. А з заражэннем весцi барацьбу намнога цяжэй.

Хацелася б, каб пацярпелыя прадпрымальнiкi не ўздыхалi, седзячы ў сваiх закутках, а звярнулiся ў суд i вярнулi грошы. Хоць я сумняваюся, што ў iх хопiць смеласцi на гэта.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У артыкуле «Шалёныя грошы» («Звязда», 6 лютага 2007 г.) гаварылася пра сiтуацыю, якая склалася з устаноўкай павiльёнаў на кааператыўным рынку ў Барана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика