Спякота моцна ўдарыла па збожжавых Гомельшчыны
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Аб гэтым на прэс-канферэнцыi для журналiстаў заявiў старшыня Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню аблвыканкама Леанiд Мальчук. Ён назваў канкрэтныя даныя, пачаўшы з таго, што па стану на 1 мая ў вынiку замаразкаў было пашкоджана 30 тысяч гектараў пасеваў. «Раны», нанесеныя тады неспрыяльным надвор’ем збожжавым палеткам, часткова ўдалося «залячыць» шляхам правядзення розных агратэхнiчных мерапрыемстваў.
А тут — чарговая навала: спякота, якая дасягала нават 35—36 градусаў у асобных рэгiёнах вобласцi — Акцябрскiм, Нараўлянскiм, Ельскiм, Хойнiцкiм, Жыткавiцкiм i iнш., адсутнасць дажджоў. У вынiку цалкам загiнула больш як 6 тысяч гектараў пасеваў збожжавых i часткова пашкоджана iх на плошчы каля 50 тысяч гектараў. Зараз з дапамогай вучоных прымаюцца меры, каб зменшыць страты, нанесеныя гарачынёй. А менавiта: частка пасеваў будзе выкарыстана на корм жывёле, а значныя плошчы зоймуць кукуруза, проса i грэчка, якiя яшчэ не позна пасеяць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым на прэс-канферэнцыi для журналiстаў заявiў старшыня Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню аблвыканкама Леанiд Мальчук
|
|