21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зарплата без «лiмiту». А пенсiя — з нюансамi

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Твае правы

Паводле даных Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у Беларусi атрымлiвае пенсii i адначасова працягвае працаваць больш як паўмiльёна чалавек, што складае амаль 22 працэнты ад агульнай колькасцi цяперашнiх пенсiянераў. Прычым колькасць працуючых пенсiянераў паступова ўзрастае. У прыватнасцi, зараз да гэтай катэгорыi адносяцца 37 тыс. мужчын i 60 тыс. жанчын ва ўзросце да 55 гадоў (у дадзеным выпадку гаворка iдзе аб асобах, якiя маюць права на датэрмiновую пенсiю, пенсiю па iнвалiднасцi цi па страце кармiцеля), 35,7 тыс. мужчын i 155 тыс. жанчын ва ўзросце 55—59 гадоў, 56 тыс. мужчын i 58 тыс. жанчын ва ўзросце 60—64, 43 тыс. мужчын i 44 тыс. жанчын ва ўзросце 65—69, а таксама 22 тыс. мужчын i 18,5 тыс. жанчын — ва ўзросце больш за 70 гадоў. Тым часам, што неабходна памятаць працуючаму пенсiянеру, пры якой умове ён можа павялiчыць свой стаж i ў якiх выпадках пры працаўладкаваннi выплата пенсii павiнна спынiцца? Аб гэтым i iншым — наша сённяшняя гутарка з начальнiкам галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання мiнiстэрства Валянцiнай Вiкенцьеўнай КАРАЛЁВАЙ.

ЛЕПШ ПАВЕДАМIЦЬ АДРАЗУ

Варта нагадаць яшчэ раз, што ўзрост, калi «дазваляецца» працаваць, нашым заканадаўствам практычна не абмежаваны. Пры жаданнi ўладкоўвацца можна па сутнасцi да таго часу, пакуль дазваляе здароўе. Праўда, у агульным правiле ёсць два выключэннi — дзяржслужачыя i суддзi Канстытуцыйнага суда. Першыя маюць права заставацца ў дзяржапараце толькi да ўзросту 65, а другiя на сваiх пасадах — да ўзросту 70 гадоў.

Пры гэтым амаль кожны працуючы пенсiянер можа разлiчваць на атрыманне пенсii. Аднак тут трэба ўзгадаць адзiн iстотны момант. Калi ў непрацуючых пенсiянераў на памер пенсii ўплывае каэфiцыент заробку да 4,0, то ў пераважнай большасцi пенсiянераў працуючых — да 1,3. Незалежна ад факта працы пенсiя зыходзячы з поўнага каэфiцыента разлiчваецца толькi ў адной катэгорыi — асобаў, якiя непасрэдна занятыя ў вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi.

— Калi пенсiянер мае каэфiцыент заробку больш за 1,3 i працягвае працаваць або ўладкоўваецца на работу, то i ён сам, i яго работадаўца абавязаны паведамiць аб гэтым ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне свайго раёна, — кажа Валянцiна Каралёва. — У адваротным выпадку атрымаецца пераплата пенсii. А пераплату давядзецца вяртаць. I да таго ж — з улiкам iнфляцыi.

Як зазначае Валянцiна Каралёва, звычайна штомесячная «страта» часткi пенсii ў асобы з высокiм каэфiцыентам заробку не такая значная, асаблiва калi ўзгадаць, што гэты чалавек зноў жа атрымлiвае зарплату. Да прыкладу, пенсiя непрацуючага мужчыны са стажам 40 гадоў i каэфiцыентам 1,5 зараз складае 316,1 тыс., а пенсiя працуючага мужчыны з такiмi ж стажам i каэфiцыентам — 307,5 тыс. рублёў. Рознiца ж у памерах пенсiй працуючых i непрацуючых мужчын зноў жа са стажам 40 гадоў i каэфiцыентам 4,0 складае 116 тысяч.

Разам з тым праблема тут у iншым — часцяком з-за несвоечасовага паведамлення «пераплата» назапашвацца гадамi. I, як вынiк, з пенсiянера i яго работадаўцы можа быць вылiчана ўжо вельмi значная сума.

ХОЧАШ БОЛЬШ — ЧАСОВА АДМАЎЛЯЙСЯ

Заканадаўства вызначае, што работа пасля прызначэння пенсii iдзе «ў залiк» толькi пры адной умове — неатрыманнi пенсii. Прычым нялiшне заўважыць, што зараз гэта правiла датычыцца ўсiх, i ў тым лiку — пенсiянераў-датэрмiноўшчыкаў па Спiсах № 1 i 2.

— Чалавеку, якi працягвае працаваць i атрымлiвае пенсiю, разлiчваць на яе пераразлiк у будучым не выпадае, — заўважае Валянцiна Каралёва. — I такая норма мае даволi пэўнае тлумачэнне. Пенсiя — гэта замена страчанага ў сувязi з непрацаздольнасцю заробку. Аднак калi ж чалавек працуе i паралельна мае пенсiю, то тут казаць аб якой-небудзь «страце» ўжо нельга.

У той жа час павялiчыць памер сваёй пенсii цалкам рэальна. I адзiны варыянт у дадзеным выпадку — часовая адмова ад яе атрымання. За кожныя два месяцы такой адмовы пенсiя ўзрастае на 1 працэнт заробку. Дарэчы, скарыстацца гэтай магчымасцю можна як адразу пасля атрымання права на пенсiю, так i праз некалькi гадоў яе выплат — для гэтага трэба толькi напiсаць заяву на часовую адмову ў раённае ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.

ВЫПЛАТЫ МОГУЦЬ СПЫНIЦЦА. КАМУ?

Мiж тым, нагадвае Валянцiна Каралёва, ёсць сiтуацыi, калi выплата пенсii пры працаўладкаваннi проста будзе спынена. Скажам, падобны «мараторый» дзейнiчае на перыяд любой работы дзяржслужачых, якiм прызначана пенсiя за выслугу гадоў. Далей. Як вядома, пры немагчымасцi адшукаць вакантнае месца беспрацоўныя з вялiкiм (не менш за 33 гады ў жанчын або 38 гадоў — у мужчын) стажам маюць права выходзiць на пенсiю на год, а ў выпадку лiквiдацыi арганiзацыi — нават на два гады раней. Аднак у выпадку далейшага працаўладкавання атрымлiваць пенсiю такiя людзi ўжо не змогуць — прынамсi, да дасягнення агульнаўсталяванага ўзросту.

I, нарэшце, некалькi слоў аб iншых грамадзянах, што пайшлi на пенсiю за выслугу гадоў.

— Пры працяглым выкананнi сваiх прафесiйных абавязкаў у асобных катэгорый медыцынскiх, педагагiчных работнiкаў, работнiкаў лётнага i лётна-выпрабавальнага складу, бортправаднiкоў, артыстаў, спартсменаў можа страчвацца або знiжацца працаздольнасць, — зазначае Валянцiна Каралёва. — Таму прадстаўнiкам пералiчаных прафесiй наша заканадаўства дае магчымасць выйсцi на пенсiю за выслугу гадоў — раней за агульнаўсталяваны ўзрост. Пры гэтым яны могуць працаваць, але толькi на iншых работах. Калi ж гэтыя грамадзяне працягваюць працаваць на пасадах, што даюць права на выслугу гадоў, то выплата пенсii iм не робiцца.

Да слова, у будучым падобнае правiла «змены вiду заняткаў» можа быць распаўсюджана i на асобаў, якiя атрымлiваюць датэрмiновую пенсiю па ўмовах працы. Падобную пенсiю (ад узнiкнення адпаведнага права i да дасягнення агульнаўсталяванага ўзросту) iм прапануецца выплачваць толькi пры ўмове сыходу са «шкоднай» вытворчасцi. Пры гэтым, заўважае Валянцiна Каралёва, чакаецца, што ў дадзеным выпадку сама аплата датэрмiновых пенсiй стане рабiцца за кошт дадатковых узносаў наймальнiкаў. I ў выпадку працягу работы на ранейшых месцах магчымасць атрымаць прафесiйную «прыбаўку» ў дадатак да пенсii асноўнай у такiх пенсiянераў з’явiцца пазней: пасля дасягнення мужчынамi 60-гадовага, а жанчынамi — 55 гадовага ўзросту.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у Беларусi атрымлiвае пенсii i адначасова працягвае працаваць больш як паўмiльёна чалавек, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика