Непаслухмяныя няпрошаныя госцi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Аперацыя «Нелегал» Супрацоўнiкi беларускай мiлiцыi сумесна з работнiкамi КДБ i Дзяржаўнага камiтэта памежных войскаў правялi спецыяльную аперацыю «Нелегал».Як паведамiў начальнiк аддзела Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС краiны Сяргей Герасiмаў, падчас аперацыi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты 1457 iншаземцаў. За парушэнне правiлаў знаходжання на тэрыторыi нашай краiны пакараны 1307 грамадзян з блiзкага i далёкага замежжа, 167 iншаземцаў дэпартаваны, у тым лiку 51 нелегал выправаджаны з Беларусi пад канвоем. Найчасцей няпрошаныя госцi прыбываюць да нас з Каўказа. Незаконныя мiгранты, мiж iншым, не заўсёды паводзяць сябе ў нашай краiне законапаслухмяна. Падчас памянёнай аперацыi было выяўлена 35 iншаземцаў, якiя здзейснiлi злачынствы ў Беларусi. Словам, нават часовае знаходжанне нелегалаў спрыяе абвастрэнню крымiнагеннай сiтуацыi. I гэта павiнны ўсвядомiць таксама некаторыя нашы суграмадзяне, якiя даюць прытулак няпрошаным гасцям. Дарэчы, 186 беларусаў былi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за незаконнае прадастаўленне жылля нелегалам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi беларускай мiлiцыi сумесна з работнiкамi КДБ i Дзяржаўнага камiтэта памежных войскаў правялi спецыяльную аперацыю «Нелегал» |
|