«Закадрыць» дэмакратычна
Сяргей ПАЛУЯН, БЕЛТА
Погляд Зрабiўшы выснову, што беларуская апазiцыя ўяўляе сабой дрэва, у якога практычна адмерлi каранi i засталася толькi бязлiстая крона, апошнiм часам на Захадзе прымаюцца лiхаманкавыя намаганнi з мэтай даць жыццё новым «дэмпарасткам». У якасцi прэпарата, якi стымулюе iх з’яўленне, прапанавана так званая праграма Калiноўскага.Яе «бабкай-павiтухай» з сакавiка 2006 года выступiла Польшча. Праграма накiравана на падтрымку апазiцыйнай моладзi Беларусi, павышэнне яе пратэстнай актыўнасцi, фармiраванне праслойкi дэструктыўна настроеных да ўлады маладых грамадзян краiны, здольных у перспектыве аказваць уплыў на грамадска-палiтычную i эканамiчную сiтуацыю ў рэспублiцы, выбар напрамку яе развiцця. Фiнансаванне праекта, паводле афiцыйных заяў яго арганiзатараў, ажыццяўляецца ўрадам Польшчы, аднак iнфармацыя, якая маецца, сведчыць, што грошы паступаюць са «старых» краiн ЕС i ЗША. Першапачаткова склад удзельнiкаў быў прадстаўлены студэнтамi, якiя адлiчаны з беларускiх навучальных устаноў за так званую «грамадска-палiтычную дзейнасць». У далейшым ён быў пашыраны за кошт асобаў, якiя па «палiтычных матывах» быццам не могуць навучацца ў Беларусi. Значную колькасць стыпендыятаў складаюць блiзкiя родныя i знаёмыя актывiстаў беларускiх радыкальных палiтызаваных груповак, якiя не ажыццяўляюць рэальнай палiтычнай дзейнасцi. Разам з гэтым частку ўдзельнiкаў праекта складаюць асобы, якiя намерана правакавалi сваё затрыманне праваахоўнымi органамi i адлiчэнне з ВНУ з мэтай атрымаць фармальную падставу для накiравання на вучобу ў Польшчу. Абвешчаная як бясплатная, праграма на самай справе такой не з’яўляецца. У асяродку стыпендыятаў адкрыта абмяркоўваецца iнфармацыя аб тым, што сярод iх шмат людзей, бацькi якiх заплацiлi да $1 тыс. за магчымасць адправiць сваiх дзяцей на вучобу ў Польшчу. Асобныя студэнты адкрыта заяўлялi, што заплацiлi па 30—50 долараў за атрыманне патрэбных «рэкамендацый» i «пакета адпаведных дакументаў» ад рэгiянальных актывiстаў радыкальных палiтызаваных структур. На думку самiх каардынатараў праграмы, каля 50 працэнтаў дакументаў цалкам або часткова сфальсiфiкаваныя. Трапiўшы ў абойму праграмы, кожны студэнт знаходзiцца пад апекай прызначанага да яго «навуковага назiральнiка», якi надзелены функцыямi своеасаблiвага камiсара, якi сочыць за палiтычнай надзейнасцю падапечнага. Штодзень для студэнтаў праходзiлi заняткi па польскай мове, семiнары па гiсторыi Беларусi, палiталогii, мерах канспiрацыi. Перыядычна арганiзоўвалiся сустрэчы з вядомымi людзьмi (прэм’ер-мiнiстрам Польшчы, З. Пазняком. А. Мiлiнкевiчам i iнш.). Падчас заняткаў слухачам тэндэнцыёзна даводзiлiся факты з беларускай гiсторыi, цяперашнi стан палiтычнай сiстэмы рэспублiкi. Асноўнае iдэалагiчнае ўздзеянне на студэнтаў аказвалася падчас заняткаў па гiсторыi, на якiх закраналiся тэмы паўстанняў, рэвалюцый, грамадскiх i палiтычных рухаў у Беларусi. На лекцыях таксама старанна разглядалiся пытаннi найноўшай гiсторыi Беларусi, дзеяннi органаў улады i кiравання. Падрабязна разбiралiся кампанii па выбарах, у тым лiку дзеяннi экс-кандыдатаў у прэзiдэнты А. Мiлiнкевiча i А. Казулiна. Павышаная ўвага таксама ўдзялялася стварэнню i дзейнасцi ў Беларусi палiтычных партый i грамадскiх структур апазiцыйнай накiраванасцi. Аднак такая масiраваная iдэалагiчная апрацоўка асаблiвых вынiкаў не дае. Стаўленне да вучобы ў большасцi стыпендыятаў абыякавае: не больш як 30 працэнтаў з iх хочуць атрымаць адукацыю, астатнiя разглядаюць праграму як спосаб «добра прабавiць час», пасля заканчэння навучання застацца ў ЕС. Сярод удзельнiкаў праекта пануе атмасфера шпiёнаманii, адзначаецца масавае п’янства, ужыванне наркотыкаў, маюць месца выпадкi антыграмадскiх паводзiнаў, дэбошаў, боек. Адзiн з пляменнiкаў А. Казулiна рэгулярна злоўжывае спiртнымi напоямi, падчас акцыi ў падтрымку экс-рэктара БДУ ў Варшаве знаходзiўся ў стане наркатычнага ап’янення, паводзiў сябе вельмi неадэкватна, чапляўся да прахожых. Удзельнiк праграмы В. Пiнчук у сувязi з iнцыдэнтам у iнтэрнаце меў праблемы з палiцыяй. Яго абвiнавацiлi ў спробе згвалтавання 17-гадовай студэнткi з Беларусi, а таксама ў нанясеннi цялесных пашкоджанняў ёй i яе суседцы па пакоi. Такiм чынам, дэмакратычна «закадрыць» моладзь становiцца ўсё цяжэй. У студзенi 2007 года кiраўнiцтва спецыяльнага Бюро па рэалiзацыi праграмы iмя К. Калiноўскага, якое створана i дзейнiчае пры «Курсах Усходняй Еўропы», звярнулася да прадстаўнiкоў «калiноўцаў» з просьбай знайсцi ў Беларусi падыходзячыя кандыдатуры для ўдзелу ва ўказаным праекце. Але набор iдзе туга. Мяркуецца, што атрыманыя веды i навыкi беларускiя студэнты выкарыстаюць у апазiцыйнай дзейнасцi пасля вяртання на радзiму. Але цi атрымаюцца з iх патрэбныя палiтычныя кадры, як кажуць, складанае пытанне...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрабiўшы выснову, што беларуская апазiцыя ўяўляе сабой дрэва, у якога практычна адмерлi каранi i засталася толькi бязлiстая крона, апошнiм часам на За |
|