Ачышчэнне «серабром»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З дапамогай спецыяльнай маркiроўкi мытнiкi вымятаюць «тэлефонную шэрасць»
Айчынны рынак «мабiльнiкаў» вяртаецца ў цывiлiзаванае рэчышча. Афiцыйны iмпарт сотавых тэлефонаў iмклiва павялiчваецца. Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камiтэта, толькi за няпоўныя 5 месяцаў гэтага года было ўвезена 142 тысячы «мабiльнiкаў» на агульную суму 15,6 мiльёна долараў. Прыблiзна такая ж колькасць тэлефонаў была афiцыйна iмпартавана ў нашу краiну за ўвесь мiнулы год. Павелiчэнне колькасцi легальна ўвезеных «мабiльнiкаў» мытнiкi звязваюць з актывiзацыяй барацьбы з «шэрымi» пастаўшчыкамi. У прыватнасцi, эфектыўнай перашкодай на шляху «тэлефонных кантрабандыстаў» стала маркiроўка ўвозiмых апаратаў. Нагадаю, што са снежня мiнулага года на ўпакоўку кожнага iмпартуемага тэлефона наклейваецца спецыяльная марка серабрыстага колеру. Апараты, якiя не маюць гэтай адзнакi, адразу ж трапляюць пад канфiскацыю, а iх гаспадарам даводзiцца плацiць штраф. Падобная мера астудзiла пыл нелегальных iмпарцёраў. Але не ўсiх. За 5 месяцаў гэтага года мытнiкi канфiскавалi больш за 2,5 тысячы мабiльных тэлефонаў агульным коштам больш за 600 мiльёнаў рублёў. Асноўная плынь «шэрага» iмпарту цячэ ў Беларусь праз «празрыстую» мяжу з Расiяй, а таксама з Украiны. Вось некалькi «самых свежых» прыкладаў. У вёсцы Чарняны Маларыцкага раёна мытнiкi сумесна з супрацоўнiкамi ДАI i падатковай iнспекцыi затрымалi «мабiльнага кантрабандыста», у легкавым аўтамабiлi якога было 438 тэлефонаў на суму больш за 152 мiльёны рублёў. Апараты былi незаконна ўвезеныя з тэрыторыi Украiны. Гомельскiя мытнiкi пры аглядзе экскурсiйнага аўтобуса, якi вяртаўся з Кiева ў Магiлёў, знайшлi цэлы склад — больш за 220 адзiнак мабiльных тэлефонаў. Варта адзначыць, што «шэрыя» мабiльнiкi не заўсёды маюць адпаведныя сертыфiкаты якасцi. Гэтыя апараты нярэдка псуюцца, наносячы матэрыяльны ўрон сваiм уладальнiкам. Да таго ж яны падчас пагражаюць i здароўю карыстальнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дапамогай спецыяльнай маркiроўкi мытнiкi вымятаюць «тэлефонную шэрасць» |
|