Абраны старшыня Беларускай асацыяцыi спартыўнай прэсы
12 чэрвеня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы» (БАСП).
Дэлегаты форуму аднагалосна прадоўжылi на другi тэрмiн паўнамоцтвы старшынi БАСП Пятра Рабухiна, якi з’яўляецца таксама прэс-аташэ Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта. Намеснiкам старшынi БАСП выбраны намеснiк рэдактара газеты «Звязда» Уладзiмiр Здановiч. Выбраны таксама прэзiдыум Беларускай асацыяцыi спартыўнай прэсы ў складзе 5 чалавек. Гасцямi справаздачна-выбарнай канферэнцыi БАСП былi прэзiдэнт Еўрапейскай асацыяцыi спартыўнай прэсы (UЕРS) Ежы Якабшэ, вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай асацыяцыi спартыўнай прэсы (АIРS) Мiкалай Далгаполаў, а таксама першы вiцэ-прэзiдэнт НАК Беларусi Генадзь Аляксеенка. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 чэрвеня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы» (БАСП)
|
|