Любяць «Савушку» i беларус, i расiянiн
Святлана БАРЫСЕНКА
Тварог ААТ «Савушкiн прадукт» стаў адзiнай гандлёвай маркай, якая ўвайшла ў дзесятку любiмых брэндаў расiйскiх пакупнiкоў разам з брэндамi ААТ «Вiм-Бiль-Дан. Прадукты харчавання» i ААТ «Данон-Iндустрыя».
Маскоўская кампанiя СVS Соnsаlting распытала пакупнiкоў у адпаведных месцах продажу аб спажывецкiх перавагах падчас выбару кiсламалочнай прадукцыi. Апытанне паказала, што часам пакупнiкi ў першую чаргу звяртаюць увагу на склад, дату вытворчасцi i тэрмiн захоўвання, марку цi брэнд вытворцы, а таксама на тып упакоўкi. На радзiме ААТ «Савушкiн прадукт» быў узнагароджаны ў межах нядаўняга сёлетняга конкурсу-дэгустацыi «Густ» дыпломам пераможцы ў намiнацыi «Масла з каровiнага малака» за кiсла-сметанковае, салёнае, 72,5-працэнтнай тлустасцi масла «Савушкiна золата».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тварог ААТ «Савушкiн прадукт» стаў адзiнай гандлёвай маркай, якая ўвайшла ў дзесятку любiмых брэндаў расiйскiх пакупнiкоў разам з брэндамi ААТ «Вiм-Бi
|
|