Вялiкi попыт на клубнiцы
Сяргей СТАРЫНАЎ
Як ужо гаварылася, сёлета клубнiцы пайшлi нашмат раней, чым звычайна. З-за спякотнага надвор’я, гавораць, сезон хутка скончыцца. Магчыма, гэтым абумоўлены ў пэўнай ступенi ажыятажны попыт на салодкую ягаду?
Прынамсi, днямi на Камароўскiм рынку сталiцы за клубнiцамi выстройвалiся даўжэзныя чэргi, чаго тут даўно ўжо не назiралася. Можна было знайсцi ягаду па 3 тысячы рублёў за кiлаграм, але пераважна яна прадавалася на тысячу даражэй. Цiкава, што ў той жа дзень на iншых рынках горада клубнiцы можна было купiць па меншай цане, напрыклад, на «Заходнiм» па 3 тысячы, на «Паўднёвым Захадзе» — нават па 2,3 тысячы рублёў за кiлаграм. Што да iншых летнiх прысмакаў, дык на Камароўцы чарэшня з Малдовы прадавалася па 5—6 тысяч, з Узбекiстана — па 8—12 тысяч рублёў за кiлаграм. Абрыкосы каштавалi 5 тысяч рублёў i таксама карысталiся ўстойлiвым попытам. За памiдоры прасiлi пераважна па 4—4,2 тысячы, за агуркi — па 2,5—3 тысячы рублёў за кiлаграм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо гаварылася, сёлета клубнiцы пайшлi нашмат раней, чым звычайна. З-за спякотнага надвор’я, гавораць, сезон хутка скончыцца |
|