21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi лёгка быць яўрэем у Германii?

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Задацца такiм пытаннем падштурхнуў выпадак. Мы, група беларускiх журналiстаў, знаходзiлiся ў нямецкiм гарадку Вуперталь, што ў зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя, зусiм па iншых справах. У час працяглай гутаркi з прадстаўнiкамi мясцовай евангелiсцкай царквы нам не без гонару паведамiлi, што на тэрыторыi iх храма больш за пяць гадоў таму ўзвялi будынак сiнагогi. Былую спалiлi яшчэ пры Гiтлеры, а таму прыхаджане-евангелiсты ў якасцi кроку прымiрэння з яўрэйскiм народам вырашылi саступiць частку зямлi сваёй царквы пад будаўнiцтва новай сiнагогi. Яны i прапанавалi наведаць яе.

Першыя крокi ў сiнагозе аказалiся самымi запамiнальнымi. Мне i маiм калегам даводзiлася неаднойчы бываць у праваслаўных, пратэстанскiх i евангелiсцкiх цэрквах, каталiцкiх касцёлах i мусульманскiх мячэцях. I ўсюды ўваход быў свабодны i бесперашкодны. У вупертальскую сiнагогу мы трапiлi пасля кароткай размовы суправаджаючага нас немца-евангелiста па прыстасаванню накшталт дамафона. Мы не зрабiлi i некалькiх крокаў ад ганка, як нас супынiлi i ахоўнiк у ярмолцы хутка i прафесiйна абследаваў змесцiва нашых партфеляў i сумак. I гэта пры тым, што аб нашым вiзiце загадзя дамовiлiся суседзi-евангелiсты...

Але далей усё было iнакш. Адразу пасля агляду да нас падышоў прадстаўнiк мясцовай яўрэйскай абшчыны Леанiд Гольдберг i на добрай рускай мове патлумачыў гэтыя меры перасцярогi iмкненнем не дапусцiць якiх небудзь акцый экстрэмiстаў. Маўляў, рознае можа здарыцца. Ён параiў мужчынам адзець на галаву ярмолкi i паказаў нам сiнагогу. Яе iнтэр’ер уражваў дакладнай функцыянальнасцю i стрыманай прыгажосцю. Адчувалася, што архiтэктар уклаў душу ў сваю работу. Ды i заказчыкi не пашкадавалi грошай на дастойнае афармленне пакояў сiнагогi. У вынiку яна, на мой погляд, у пэўным сэнсе стала тым, чым i задумвалася яе стваральнiкамi: сiмвалам вяртання яўрэйскага народа на нямецкую зямлю.

Былы масквiч i ўжо немалады чалавек Леанiд Гольдберг — адзiн з тых, хто за апошнiя гады папоўнiў яшчэ адносна нядаўна рэдкiя рады яўрэйскай абшчыны Германii, аказаўся разумным, прыемным i лёгкiм суразмоўцам. Ён шчыра, як колiшнi наш суайчыннiк, адказваў на пытаннi аб сённяшнiм жыццi яўрэяў у Германii. Яны ў Вуперталi, у многiм дзякуючы ўсебаковай, у тым лiку i фiнансавай падтрымцы з боку ўладаў зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя, адчуваюць сабе нядрэнна. Хоць, зразумела, ёсць праблемы.

На развiтанне мы вярнулi ярмолкi ў сiнагозе i атрымалi па апошняму нумару Zukunft — газеты Цэнтральнага савета яўрэяў Германii. Яна друкуе ўласныя i перадрукоўвае з iншых выданняў i iнфармацыйных агенцтваў матэрыялы аб праблемах яўрэйскага жыцця ў сучаснай Германii. Тое, што яна выходзiць на двух мовах, — рускай i нямецкай — гаворыць аб тым, што яе асноўнымi чытачамi з’яўляюцца выхадцы з былога СССР. Iм прапаноўваюцца публiкацыi далёка не камплiментарнага зместу. Напрыклад, аб расчараваннi Еўрапейскiм яўрэйскiм кангрэсам рашэннем Еўрасаюза ў адносiнах да расiзму i ксенафобii, аб нападзе неанацыстаў на яўрэйскi дзiцячы садок, аб росце выпадкаў антысемiтызму. Ведаеце, негатыву столькi, што пачынаеш моцна спачуваць яўрэям. Навошта яны сюды прыехалi?

А ехалi яны сюды, зразумела, па лепшае жыццё. Тыя, хто прыбыў у пачатку 90-х, гадоў, няблага ўладкаўвалiся. Тады ФРГ, яшчэ не аслабленая аб’яднаннем з ГДР, магла сабе многае дазволiць у сэнсе матэрыяльнага забеспячэння яўрэйскiх перасяленцаў. Зваротная пазiтыўная iнфармацыя ад iх хутка разыходзiлася па розных краiнах свету. Павышаную цiкавасць яна выклiкала на прасцягах былога СССР, дзе самi ведаеце, што рабiлася ў той час. I дзесяткi тысяч нашых яўрэяў пачалi закiдваць заявамi нямецкiя консульствы. Да перамены месца жыхарства заахвочвала i сумеснае рашэнне федэральнага ўрада i зямель Германii аб прыёме яўрэяў. У вынiку сёння колькасць яўрэйскага насельнiцтва з 30 тысяч у 1990 годзе дасягнула 200 тысяч. Нагадаем, да прыходу Гiтлера да ўлады ў Германii жыло больш за паўмiльёна яўрэяў.

Паглядзiм, цi будзе ў будучынi дасягнута зноў гэта лiчба. А пакуль зазначым, што далёка не ў кожным правiнцыйным гарадку тыпу Вуперталя яўрэйская абшчына мае такую шыкоўную сiнагогу, камфортныя рабочыя памяшканнi, сваё кафе па суседску. Часцей за ўсё дробная абшчына здымае 2—3 пакоi, у лепшым выпадку паверх дома не ў самым прэстыжным квартале. На большае банальна не хапае грошай. Ад нямецкай дзяржавы такая абшчына атрымлiвае штогод 10—20 тысяч еўра, каля 5 тысяч складаюць узносы членаў абшчыны, тое-сёе паступае ад мiжнародных яўрэйскiх арганiзацый. Вось i ўвесь бюджэт. Яго значную частку (прыкладна палову) «з’ядае» арэнда, шмат цягнуць камунальныя паслугi. А яшчэ трэба ўтрымлiваць сацыяльнага работнiка для старых, якi за iх вядзе перапiску з рознымi iнстанцыямi, вярнуць равiну транспартныя расходы. Равiнаў, дарэчы, востры дэфiцыт, i яны, каб ахапiць усе абшчыны, вымушаны пастаянна быць у раз’ездах.

Iх цяжкая праца не заўсёды цэнiцца яўрэйскай моладдзю. Яна нярэдка абыякавая да рэлiгii i традыцый сваiх продкаў, а з-за эканомii (каб не плацiць узносы) увогуле не ўступае ў абшчыну, а, здараецца, i пакiдае яе па фiнансавых меркаваннях. Касцяк тыповай абшчыны — людзi немаладыя, якiм да пенсii засталося амаль нiчога цi ўжо пенсiянеры са стажам. У iх працэс адаптатацыi звычайна праходзiць марудна i хваравiта. Па-першае, моўны бар’ер абмяжоўвае шанцы на працаўладкаванне, па-другое, савецкiя дыпломы нават прэстыжных маскоўскiх ВНУ, як i пасведчаннi навуковых ступеняў i званняў, тут не кацiравалiся. Амаль 70 працэнтаў такiх перасяленцаў жывуць на сацыяльную дапамогу. Для сталых людзей, якiя ў нядаўнiм мiнулым нечага дасягнулi, займалi становiшча ў сваiх гарадах, карысталiся павагай, няпроста маральна гэта пераносiць.

Лепшая сiтуацыя ў маладых яўрэяў. У iх i авалодванне мовай хутчэй iдзе, i iнтэграцыя ў грамадства праходзiць адносна без праблем, i адукацыя ў нямецкiх ВНУ адкрывае неблагiя перспектывы. Аднак яўрэйская моладзь з постсавецкiх рэспублiк не лiчыць Германiю вельмi прывабнай краiнай i часта перавагу аддае ЗША, Iзраiлю, Канадзе. Там прасцей знайсцi прыстойную работу ды i зарплаты вышэйшыя. Для сталых жа людзей недалёкая i больш зразумелая Германiя з яе высокай ступенню сацыяльнай абароны насельнiцтва ўяўляецца краiнай спакойнай, зручнай i прадказальнай.

Аднак шырокая яўрэйская плынь з Усходу падлiла масла ў агонь дыскусii, якая ўжо не першы год вялася ў нямецкiм грамадстве. Самым вострым было фiнансавае пытанне: дзе браць грошы на ўладкаванне iмiгрантаў, у тым лiку i яўрэяў. Часткова сiтуацыю разрадзiў новы закон аб iмiграцыi, прыняты ў пачатку 2005 года. Ён паставiў яўрэйскiх iмiгрантаў у больш жорсткiя рамкi.

Цяпер прэтэндэнт на месца пад нямецкiм сонцам павiнен пераканаць прымаючы бок у тым, што ён сам або яго бацькi з’яўляюцца яўрэямi. Важная дэталь: пасведчаннi аб нараджэннi павiнны быць выпiсаны не пазней чым у 1991 годзе, бо як паказала практыка, метрыкi 1992-га i наступных гадоў у пераважнай большасцi аказвалiся фальшыўкамi. Пад яўрэяў за немалыя грошы «касiлi» тыя прайдзiсветы, хто хацеў легальна асесцi ў ФРГ, атрымлiваць дапамогу. Гэтая акалiчнасць, мiж iншым, таксама спрыяла ўзнiкненню недаверу да яўрэйскiх iмiгрантаў з боку часткi насельнiцтва.

Яшчэ, у адпаведнасцi з законам, кандыдат павiнен здаць экзамен па нямецкай мове, атрымаць пiсьмовую згоду адной з яўрэйскiх абшчын прыняць пад сваё крыло новага перасяленца. I самае галоўнае, было аб’яўлена, што цяпер Германiя будзе прымаць у асноўным толькi тых яўрэяў, якiя ў стане абыходзiцца даволi працяглы тэрмiн без дзяржаўнай дапамогi.

Пераехаўшым яўрэям час ад часу даводзiцца сутыкацца з праявамi антысемiтызму. Для многiх стала адкрыццём, што гэта агiдная з’ява чамусьцi мае нямала прыхiльнiкаў у былой ГДР, дзе дух неанацызму моцна засеў у галовах часткi немцаў.

Паказальнай у гэтым сэнсе, на мой погляд, стала экспазiцыя перасоўнай выставы, прысвечанай антысемiтызму ва Усходняй Германii. 76 юных следапытаў у 8 гарадах збiралi экспанаты, фатаграфii, дакументы i iнфармацыю для 36 стэндаў выстаўкi. Там дэманструюцца, у прыватнасцi, школьныя парты з выразанымi знакамi СС, антысемiцскiмi надпiсамi i лозунгамi «зiг хайль» i г. д. У ходзе пошукавай работы над экспазiцыяй выставы «Антысемiтызм у ГДР» высветлiлася напрыклад, што у горадзе Вольгаст група хлопцаў пашыла сабе чорную форму, зрабiла сцягi са свастыкай. Такая вось атрымалася «пацешная» дывiзiя СС.

Зразумела, яўрэi Германii ўважлiва адсочваюць усе факты i факцiкi праяў нацыянальнай нецярплiвасцi i актыўна заклiкаюць улады да барацьбы з антысемiтызмам. У тым лiку i на самым высокiм узроўнi. Скажам, у час нядаўняй сустрэчы з канцлерам Ангелай Меркель.

Дык цi лёгка быць яўрэем у Германii? Дакладна, шчыра кажучы, не ведаю. Але вiдавочна, што няпроста. Як i мiльёнам iншых iмiгрантаў: туркам, арабам, рускiм, радавым немцам, асаблiва беспрацоўным. З iншага боку, нямецкiх яўрэяў маральна (i не толькi) падтрымлiваюць уплывовыя супляменнiкi з iншых краiн, слынныя духоўныя лiдары народа, прадстаўнiкi мiжнародных яўрэйскiх арганiзацый. Яны лiчаць вяртанне яўрэяў у Германiю справай гiстарычнай i карыснай, выкананнем важнай духоўнай бiблейскай тэмы, калi яўрэi ў адной частцы свету знiкалi для таго, каб там, насуперак чаканням, з’явiцца зноў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Задацца такiм пытаннем падштурхнуў выпадак. Мы, група беларускiх журналiстаў, знаходзiлiся ў нямецкiм гарадку Вуперталь, што ў зямлi Паўночны Рэйн-Вес
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика