Хроніка апошніх падзей
Юшчанка едзе ў Баку ствараць мiратворчы батальён ГУАМ
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка лiчыць, што мiратворчы кантынгент краiн ГУАМ дазволiць значна аптымiзаваць вырашэнне «замарожаных» канфлiктаў на постсавецкай прасторы. Паводле слоў прэзiдэнта, стварэнне мiратворчага батальёна будзе разглядацца ў ходзе Бакiнскага самiта ГУАМ 19 чэрвеня. АРМIЯ ФIНЛЯНДЫI ПАНЕСЛА СТРАТЫ ПАСЛЯ ЎДАРУ МАЛАНКI На палiгоне ў мястэчку Нiiнiсала падчас ваенных манеўраў маланка ўдарыла ў групу салдатаў. 11 вайскоўцаў былi дастаўлены ў бальнiцу. Iх стан стабiльны, пагрозы для жыцця няма. Астатнiя 22 пацярпелыя абышлiся лёгкiмi апёкамi. ПОЛЬШЧА САРВЕ САМIТ ЕС, КАЛI НЕ ЎЛIЧАЦЬ ЯЕ IНТАРЭСЫ Польшча, хутчэй, сарве запланаваны на 21—22 чэрвеня самiт ЕС у Бруселi, чым пагодзiцца на менш выгадны для яе праект Канстытуцыi Еўрасаюза. Пра гэта заявiў прэзiдэнт Польшчы Лех Качыньскi ў iнтэрв’ю брытанскай Thе Timеs. Варшава не збiраецца паддавацца дыпламатычнаму цiску, паколькi мае права абараняць свае iнтарэсы, сказаў кiраўнiк польскай дзяржавы. Галоўны прадмет незадаволенасцi Польшчы — сiстэма «двайной большасцi» пры галасаваннi ў савеце ЕС. Гэта сiстэма прадугледжвае, што рашэнне лiчыцца прынятым, калi за яго аддалi галасы 55 працэнтаў прадстаўнiкоў краiн з 65 працэнтамi насельнiцтва ЕС. Замест гэтага Польшча настойвае на распрацаванай яе спецыялiстамi так званай сiстэме «квадратнага корня» ад колькасцi насельнiцтва, якая дасць ёй больш галасоў. На думку Варшавы, сiстэма «двайной большасцi» працуе «выключна на карысць буйных краiн Еўрасаюза». Варшава апасаецца, што ў вынiку «старыя» заходнееўрапейскiя дзяржавы ЕС пры наяўнасцi ўзаемапаразумення памiж сабой змогуць дыктаваць свае ўмовы краiнам Усходняй Еўропы. ПЕНТАГОН ПАЦВЕРДЗIЎ: ПЛАНАВАЛАСЯ СТВАРЭННЕ ГЕЙ-БОМБЫ Прадстаўнiкi Мiнабароны ЗША пацвердзiлi, што ў 90-я гады мiнулага стагоддзя Пентагон планаваў стварыць гей-бомбу. Раней грамадская арганiзацыя, якая займаецца кантролем выдаткаў i дзейнасцi ваенных, выявiла дзiўны праект па стварэнню гарманальнай бомбы, якая б ператварала салдатаў працiўнiка ў гомасэксуалiстаў, больш зацiкаўленых у сэксе адзiн з адным, чым у баявых дзеяннях. Таксама Пентагону прапаноўвалi апыляць пазiцыi ворага водарамi, якiя прываблiвалi хмары маскiтаў цi пацукоў на пазiцыi, што зрабiла б iх нягоднымi для абароны ад пераможнага наступлення амерыканскай армii. Яшчэ адна цiкавая прапанова прадугледжвала выкарыстанне спецыяльнага хiмiкату, якi б ствараў у партызан невыносны пах з роту, што б перашкаджала iм схавацца сярод мiрнага насельнiцтва. АТЛУСЦЕННЕ ПАВЯЛIЧВАЕ ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ САРДЭЧНIКАЎ Людзi, якiя пакутуюць ад хвароб сэрца i атлусцення, жывуць даўжэй за сардэчнiкаў з нармальнай вагой цела, сцвярджаюць амерыканскiя вучоныя. Да такой высновы даследчыкi прыйшлi па вынiках больш чым сямiгадовых назiранняў за 6876 пацыентамi. Прычына парадаксальнага эфекту атлусцення пакуль застаецца невядомай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка лiчыць, што мiратворчы кантынгент краiн ГУАМ дазволiць значна аптымiзаваць вырашэнне «замарожаных» канфлiктаў на пост |
|