Рэжуць... А колькi разоў памералi?Лiст у нумар Даўно ведаю газету «Звязда», а вось пiсаць не даводзiлася нi разу. Зараз — рашылася, хоць i адчуваю, што гэта — нiчога не зменiць...У нас у вёсцы, з кiм нi гавары, усе абураюцца, што спiлоўваюць дрэвы. Кажуць, што яны перашкаджаюць будаваць аграгарадок. А яны ж зусiм не старыя i так упрыгожвалi вулiцу! Але вулiца гэта яшчэ палова бяды — у цэнтры вёскi расце прыгожы парк. У iм знаходзiцца абелiск загiнулым воiнам. Дык кажуць, што i тут усё хутка «знясуць», каб пабудаваць некалькi домiкаў. Верыць у гэта страшна i вельмi не хочацца, але ж, калi спiлоўваць пачалi, то хто ведае, чым гэта скончыцца. Людзi ўсе ўзрушаны, шкадуюць абелiск, шкадуюць дрэвы, парк, сваю прыгажосць, ды толькi некуды пiсаць, каб спынiць работы, нiхто, вiдаць, не адважыцца. А потым можа i начальства адумаецца, разбярэцца, што дурное зрабiлi, а назад нiчога не вернеш. Не падпiсваюся, бо баюся, што засмяюць. Адно — усё ў гэтым лiсце праўда. в. Лылойцi, Смаргонскi раён Ад рэдакцыi. Не ў нашых правiлах друкаваць ананiмкi. Але ў гэтым выпадку, здалося, можна. Бо для таго, каб нешта спiлаваць, нi вялiкага розуму, нi часу не трэба. А вось каб вырасцiць... Будзем спадзявацца, што ў Смаргонскiм райвыканкаме прачытаюць гэты лiст, звернуць увагу на работы, якiя вядуцца ў вёсцы. Калi яны насамрэч неабходныя, звязаныя з бяспекай жыцця — гэта адно... Але ж i ў гэтым выпадку трэба б, вiдаць, пагаварыць з людзьмi. I ўсё растлумачыць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно ведаю газету «Звязда», а вось пiсаць не даводзiлася нi разу. Зараз — рашылася, хоць i адчуваю, што гэта — нiчога не зменiць... |
|