21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

“...Са “Звяздой” — нельга прайграць”

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэпартаж з колаў

...Пачаць гэтую своеасаблiвую справаздачу аб камандзiроўцы думалi з таго, што ехаць, а тым больш за сотнi вёрстаў, у спякоту, ну канешне ж, цяжка.

Але за вокнамi мiльгалi палеткi i палi, гарады i вёсачкi. Усюды кiпела жыццё — палолiся на дзялках буракi i ў гародчыках бульбачка, касiлася сена, працавалi крамы i прадпрыемствы... Каму было лягчэй?.. А вось цяжэй — многiм.

У Стоўбцы, дзякаваць Богу, мы не спазнiлiся, хоць у пастаянных чытачоў газеты прасiць прабачэння ёсць за што. Позна анансавалi свой прыезд. У вынiку — не многiя з падпiсчыкаў (нават тых, хто жыве ў райцэнтры) змаглi прыйсцi. А што хацелi б — сумнявацца не даводзiцца.

— У «Звязды» на Стаўбцоўшчыне, — расказвала намеснiк начальнiка вузла паштовай сувязi Тамара Леанiдаўна Глоба, — каля 800 падпiсчыкаў. I вельмi многiм з iх, наколькi ведаю, iншыя выданнi нават прапаноўваць не мае сэнсу. Гэта розныя людзi — былы дырэктар РАЙФА Уладзiмiр Iванавiч Урублеўскi, грузчык Генадзь Iванавiч Машчыц, iнжынер па нармаванню Ганна Кастанцiнаўна Траццяк, электраманцёр Анатоль Мiкалаевiч Карабко... У вёсках шмат вашых прыхiльнiкаў — Уладзiслаў Iосiфавiч Явiд з Цеснавой, Раман Часлававiч Садоўскi з Мешыч, Iосiф Iгнатавiч Сакалоўскi з Рудзевiч, Галiна Антонаўна Заяц з Рочавiч. Яна, дарэчы, у гэтай вёсцы больш за 30 гадоў працавала начальнiкам аддзялення сувязi...

Тамара Леанiдаўна называла прозвiшчы i iншых людзей, якiя на пытанне паштальёнаў: «Што будзем выпiсваць?» адказваюць заўсёды аднолькава: «Толькi «Звязду».

Нам прыемна было бачыць, што аўдыторыя (а яна, дзякаваць мясцавым iдэолагам i паштавiкам, была досыць вялiкай) многiх з нашых падпiсчыкаў i добра ведае, i шчыра паважае. А вось з газетай, на жаль, знаёмая горш... Таму нам, зразумела ж, варта было расказаць пра месца, якое займае «Звязда» ў гiсторыi нашай краiны, пра сённяшнi калектыў журналiстаў i аўтараў, правесцi вiктарыну i, магчыма, зацiкавiць.

Вельмi ўважлiва слухалi нас i падчас сустрэчы ў дэпо Баранавiцкага аддзялення Беларускай чыгункi, што спарадзiла светлы i адначасова крыху сумны ўспамiн. Гады два таму падчас дня падпiсчыка «Звязды» ў Мсцiславе ў першым радзе сядзела вельмi прыгожая жанчынка i ўжо настолькi ўважлiва, настолькi замiлавана слухала нас, што, ад’язджаючы, не стрымалiся, падышлi, спыталi: «Вы на «Звязду», мусiць, абавязкова падпiшыцеся?» А яна крыху збянтэжыўшыся, адказала: «Даже не знаю... Я вообще россиянка... Я просто первый раз в жизни слышала речь белорусскую... Чистую... И живьем».

У калектыве дэпо такiх людзей, магчыма, i не было (з залы нават падказвалi больш дакладныя беларускiя словы), але ж i замiлаванасць, i прыязнасць вельмi адчувалiся. Уражанне было, быццам, людзям цiкава не столькi тое, што мы гаворым, колькi як...

Што яшчэ не магло не ўсцешваць, дык гэта цеплыня i апладысменты, з якiмi прымалася кожнае «Фотаслова» Яўгена Пясецкага, дружны рогат, у якiм «тапiлася» кожная з баек, у свой час расказаных чытачамi ў рубрыцы «Алё, народ на провадзе».

У вынiку — хоць i не так мо шмат, як хацелася б, але сярод слухачоў з’явiлiся i жадаючыя падпiсацца. Зрабiць гэта можна было тут жа, на месцы, бо ўдзел у сустрэчы бралi намеснiк начальнiка Баранавiцкага вузла паштовай сувязi Iрына Салавееўна Падвашэцкая, паштальён Тэрэса Вашкевiч.

— Гэта правiльна, што вы iдзяце ў народ, гаворыце з людзьмi — зазначыў пасля сустрэчы начальнiк дэпо Уладзiмiр Канстанцiнавiч Нiкановiч. — Бо адна справа выбiраць газету на пошце па каталогу цi недзе ў кiёску i зусiм iншая, калi ўбачыш супрацоўнiкаў, столькi пачуеш... Я спадзяюся — над вашай прапановай падпiсацца многiя ў нас падумаюць.

Што ж: гэта законнае права чалавека — права выбiраць i думаць, якая з газет будзе прыходзiць у хату.

Хоць яно здараецца i так, што рашэнне гэта прымаюць iншыя.

— «Звязда», — (ужо ў Дзятлаве) расказвала шчаслiвая ўладальнiца халадзiльнiка Тамара Юргiлевiч, — прыйшла ў наш дом некалi разам са свёкрам. Ён быў удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны, з гадамi — стаў iнвалiдам першай групы, i мы забралi яго да сябе. Ён, ляжачы, пражыў у нас 8 гадоў. У апошнiя — ужо амаль не бачыў (катаракта), але ўсё роўна пытаўся ў мяне: «Ты «Звязду» выпiсала?» I я давала яму газету. Хоць патрымаць у руках.

Не трэба, мусiць, казаць, што потым, калi бацькi не стала, ад «Звязды» не адмовiўся сын. Хоць i прызнаваўся, што чытае больш жонка. У яго, як правiла, часу няма — праца, свой дом, гаспадарка, дзве хаты ў вёсках (бабулiна i родная)... I ўсюды — «нельга ж каб непарадак быў».

Аб тым, што гэтых гаспадароў усюды i ўсё так, як i мае быць, гаварылi агрубелыя, спрацаваныя рукi, гаварылi людзi. Павiншаваць Тамару Iванаўну з выйгрышам прыйшлi яе калегi па працы — супрацоўнiцы Белаграпрамбанка, галоўны ўрач санаторыя «Радон» Уладзiмiр Мiхайлавiч Iода, якi поплеч i, можна сказаць, з нуля будаваў гэту «кузню здароўя», а таксама адзiн са старэйшых у Дзятлаве падпiсчыкаў «Звязды» Аляксандр Юльянавiч Лях.

Дарэчы, выбраў газету ён досыць цiкава. Пасля школы быў прызваны на службу ў рады Савецкай Армii. Служыў у Душанбэ, потым у Тэрмесе, на мяжы з Афганiстанам. Зразумела ж, помнiў родны дом, бацькоў, а каб пастаянна «чуць» яшчэ i iх мову, выпiсаў «Звязду». Туды... Прыходзiла са спазненнем дзён на дзесяць, але, як належыць — пяць разоў на тыдзень. I ён — чытаў, паказваў сябрам.

— Узбекi, татары, таджыкi, армяне, хлопцы iншых нацыянальнасцяў казалi мне, нам, тром беларусам: «Вы — рускiя», а мы iм даводзiлi: «Не. Вось паглядзiце, гэта — наша газета, наша мова. Па-руску гэтае слова будзе гучаць вось так, а па-нашаму — гэтак».

Прайшло з той пары больш за... 56 гадоў — менавiта такi стаж сяброўства са «Звяздою» ў Аляксандра Юльянавiча. Так што «жаба», казаў, «грызянула», калi прачытаў, што халадзiльнiк выйграў не ён, а Тамара Iванаўна, але ж i шчыра парадаваўся, бо, казаў, такiх працавiтых, добрых, шчырых людзей, як Юргiлевiчы цяпер пашукаць трэба.

Была ў старэйшага падпiсчыка i просьба да газеты:

— Дзесяцiгоддзямi, — казаў Аляксанрд Юльянавiч, — хворыя беларусы ездзiлi на воды ў Грузiю (у Цхалтуба), у Пяцiгорск. I тое, калi моцна пашанцуе — пуцёўку ўзяць. А ў нас тут, на Дзятлаўшчыне, багацейшы запас радонавых водаў. Некалi была задума пабудаваць з дзесятак санаторыяў, але паспелi адзiн. З развалам Саюза iдэю пахавалi. А гэта — вельмi няправiльна. Многiя не вераць, што сам я вельмi хворы быў, што мне iнвалiднасць хацелi даваць. А я вось тут, у «Радоне», вылечыўся... Таму трэба, лiчу, неяк узняць гэту праблему, пашукаць грошы ў краiне, а мо нейкiя сродкi могуць укласцi замежнiкi... Тут мора лекавай вады. Хай бы людзi вылечвалiся, хай бы ехалi да нас з усяго свету.

Як патлумачылi потым iншыя з прысутных на сустрэчы i пасля яе, у рэкламе санаторый патрэбы не мае: той, хто прыехаў сюды хоць адзiн раз, прыязджае яшчэ, раiць iншым — з захворваннямi апорна-рухальнага апарату, з уралагiчнымi, гiнекалагiчнымi... Лечыць у «Радоне» рэдкая па хiмiчнаму саставу вада, рэдкiя па ўзроўню квалiфiкацыi спецыялiсты, лечаць лес, рэчка, людская ўвага i дабрыня, лечыць прыгажосць.

Зрэшты, мы адхiлiлiся, не сказалi, што прыз наш сям’i Юргiлевiчаў прыйшоўся вельмi дарэчы, бо стары халадзiльнiк яны куплялi толькi пажанiўшыся, гэта значыць, больш за 30 гадоў назад, што вырасла ў гэтай сямейцы двое прыгожых дзяцей — сын Аляксандр i дачка Лiля. Што жаданне нешта выйграць у гаспадынi было заўсёды, бо чалавек яна вельмi азартны. А вось удача не ўсмiхалася нiколi. Таму i на той звяздоўскi розыгрыш картку адпраўляла з думкай, што гэта ўжо ў апошнi раз. Марыла — хоць бы шпалеры, а абярнулася вунь як...

— Многiя дзятлаўчане, — расказвала Тамара Iванаўна, — падыходзiлi, званiлi, вiншавалi (асаблiва — пасля таго, як iнфармацыю пра выйгрыш змясцiла яшчэ i раённая газета), пыталiся, а як са «Звяздой» можна выйграць? Мы з мужам расказвалi (як). I дадавалi, што са «Звяздой» нельга прайграць.

Мелi яны на ўвазе, канешне ж, i тое, што нiякiх грошай за латарэi плацiць не трэба, i тое, што газета сапраўды карысная. Прынамсi, Тамара Iванаўна дагэтуль часцяком зазiрае ў сшыткi пакойнай свекрывi i знаходзiць там патрэбныя парады, акуратна выразаныя са «Звязды», са газеты, якая iм дасталася ў спадчыну.

Валянцiна ДОЎНАР, Таццяна ЛЯЎКОВIЧ, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Пачаць гэтую своеасаблiвую справаздачу аб камандзiроўцы думалi з таго, што ехаць, а тым больш за сотнi вёрстаў, у спякоту, ну канешне ж, цяжка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика