Маёй каханцыАнталогiя беларускай песнi Песня «Маёй каханцы» ўвайшла ў вакальны цыкл «Край ясназоры», што напiсаў Эдуард Зарыцкi да 120-й гадавiны Якуба Коласа. Вальсавая мройнасць, якую нясе музыка цыкла, паглыбляе разважлiвы настрой лiрычнага героя песнi i робiць яго злiтным з наваколлем, духоўна непарыўным. Дзяржаўны эстрадна-сiмфанiчны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга падрыхтаваў канцэртныя праграмы да юбiлеяў народных песняроў. Восенню 2002 года ён з поспехам выканаў вакальны цыкл «Край ясназоры» Эдуарда Зарыцкага i Якуба Коласа. Мiхась ШАВЫРКIН. Верш Якуба Коласа Музыка Эдуарда Зарыцкага Я пайду да яе, да каханай маёй, Каб iзноў яе голас пачуць. Няхай думкi мае пабягуць чарадой, Як чародкамi хмары плывуць. Прыпеў: I я волю iм дам, дзе iм люба ляцець, Як ляталi, бывала, даўней. Палячу з iмi сам, буду песнi там пець, Каб адчуць сваё шчасце паўней. Не скажу толькi я, што мне люба яна I як добра мне з ёю пабыць, Бо каханка мая, мая радасць — сасна, Што пры лесе, як панна стаiць. Прыпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня «Маёй каханцы» ўвайшла ў вакальны цыкл «Край ясназоры», што напiсаў Эдуард Зарыцкi да 120-й гадавiны Якуба Коласа
|
|