21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жывёльны свет Iгара Iсаева

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Свая справа

Сялянска-фермерская гаспадарка «Сядзiба» месцiцца ля вёскi Гаi Магiлёўскага раёна. Гэта, лiчы, прыгарад абласнога цэнтра, таму сюды ахвотна ездзяць гасцяваць дарослыя i дзецi. Тут на ўскрайку леса размясцiўся мiнi-заасад.

Заасад, калi шчыра, пачынаецца прама на ўваходзе. Вялiкi белы сабака ў вальеры: ён моўчкi глядзiць на чарговага наведвальнiка — спякота адбiла ў яго цiкаўнасць. Але калi паклiкаць яго: «Малыш!», то заходне-сiбiрская лайка прывiтальна памахае хвастом.

Далей трэба знаёмiцца з цэлым вывадкам паляўнiчых сабак у двары. Першым падыходзiць рускi барзовы сабака з выгнутай спiнай. Шчыра кажучы, па росту ён няшмат недацягнуў да жарабя, але тутэйшыя пераконваюць, што Алмаз — вельмi дружалюбны, з iм дзецi гуляюць. Гэта — вартаўнiкi жывёльнага свету «Сядзiбы».

Яе гаспадар Iгар Iсаеў — ураджэнец Магiлёўшчыны: у Мiнску атрымаў адукацыю iнжынера-механiка, працаваў у калгасе Магiлёўскага раёна. Падчас працы ў сельскай гаспадарцы Iгар спрабаваў разам з таварышамi арандаваць сад, а праз некалькi гадоў вырашыўся на самастойнасць. Так дзесятак гадоў таму на месцы старой фермы, якая некалькi гадоў не працавала, Iсаеў пабудаваў сваю «Сядзiбу».

Спачатку фермер займаўся вырошчваннем агароднiны — капусты ды буракоў. А потым у гаспадарцы стала з’яўляцца ўсё болей жывёл. Таму давялося памяняць профiль: на месцы палёў з агароднiнай з’явiўся луг са шматгадовымi травамi. Iсаеў вырашыў займацца жывёлагадоўляй. Аднак не толькi традыцыйнымi каровамi ды свiннямi.

«Сядзiба» разводзiць, да прыкладу, раманаўскiх авечак. Гэта каштоўная парода мяса-скуранога накiрунку. Авечкагадоўляй у Беларусi займаюцца толькi некалькi гаспадарак, попыт на маладняк вялiкi. I пра якiх бы жывёл нi iшла гаворка, у «Сядзiбе» займаюцца толькi чыстакроўнымi асобiнамi вядомых парод. Калi козы — то зааненскiя, якiя даюць па 6 лiтараў малака за дзень. Тут таксама разво- дзяць парсючкоў, трусоў, курэй, качак, гусакоў. Арыентацыя — на продаж маладняку. Яшчэ ў фермера ёсць яблыневы сад.

Тэрыторыю ўпрыгожвае арыгiнальны лiхтар, альпiйская горка, кветкi. У сажалцы разводзяць карпаў, i ў другой палове лета тут чакаюць гараджан на рыбалку.

У камiннай зале «Сядзiбы» прымаюць гасцей. Пакой устаўлены паляўнiчымi i сялянскiмi рэчамi. На адной са сцен — арыгiнальны абярэг: жалезная малпа з вялiкiм пупам. «Яна зберагае ўтульнасць», — тлумачыць гаспадар.

Увогуле захапленне жывёламi ў Iгара пачалося, як гэта нi дзiўна, з палявання. Ён лiчыць, што паляўнiчыя трафеi — не самамэта, а галоўнае — зносiны з прыродай. I конi ў гаспадарцы спачатку з’явiлiся ў тым лiку i для верхавога палявання з выжламi. Цяпер у сядзiбе 14 коней, разам з жарабятамi. У кожнага каня — свой характар.

Спартыўны конь Гальфстрым — дабрадушная жывёлiна. Цэнтурыён — сын Цэзара i Оды, атрымаў у спадчыну ад бацькi першую лiтару свайго iмя. Ён пярэсты конь, трохкаляровы. Iсаеў тлумачыць, што менавiта такiмi былi спрадвеку беларускiя конi. Проста аднойчы вырашылi, што пярэстых быць не павiнна. Цяпер жа мода, калi можна так сказаць, на iх вяртаецца. Аказваецца, у «Дзiкiм паляваннi караля Стаха» Караткевiча апiсаны менавiта такiя конi, якiя называлiся дрыгваны.

Бацька Цэнтурыёна Цэзар мае доўгую рознакаляровую грыву i грыўку, якiх часта i з вялiкiм задавальненнем глядзяць жанчыны. Конi лiжуць камянi з солi з мiнеральнымi дабаўкамi, якiя i называюцца лiзунцамi. А большасць гуляе ў лявадзе: жарабя Буцэфальчык i яго мацi Бразiлiя рады сустрэчы з гаспадаром.

Увогуле Iгар па адукацыi — спецыялiст у эксплуатацыi аўтамабiльнага транспарту, а ў душы — аматар жывёл i, найперш, коней.

— Конi i аўтамабiлi — рознiца ёсць, але не надта вялiкая, — смяецца гаспадар. — Таму што аўтамабiль, вам пра гэта любы аўтааматар скажа — амаль што жывы. А конь — гэта цудоўная жывёлiна. Конi людзей добра разумеюць, а вось мы iх, на жаль, — далёка не заўсёды.

Сядзiба Iсаева сярод iншых фермерскiх гаспадарак вылучаецца яшчэ i тым, што тут займаюцца iпатэрапiяй: разам з рэабiлiтацыйным цэнтрам з Магiлёва лечаць дзяцей-iнвалiдаў з дапамогай коней.

— Да нас прыязджаюць малыя, хворыя ў асноўным на цэрэбральны паралiч, — расказвае Iгар. — Катанне на конях — гэта i ёсць для iх лячэнне. Прычым дзецi, нават самыя маленькiя — год-паўтара, ездзяць без сядла. Мышцы каня, тэмпература цела жывёлiны — яна большая за чалавечую, разаграюць, прымушаюць рухацца i загружаюць групы мышцаў хворых дзяцей. I ў нас ёсць ужо сур’ёзныя вынiкi: 4-гадовы хлопчык пасля двух заняткаў стаў спрабаваць хадзiць!

Iпатэрапiяй у «Сядзiбе» займаюцца ўжо два гады, i заняткi па афiцыйных методыках вядзе iнструктар, якi прайшоў спецыяльную падрыхтоўку ў Мiнску.

У Гаi да Iгара Iсаева часта прыязджаюць госцi на экскурсii i пiкнiкi — паглядзець жывёл i адпачыць. Асаблiва папулярная «Сядзiба» ў школьнiкаў узiмку — тут спецыяльна для дзяцей робяць вясёлыя прадстаўленні.

— Але, напэўна, самае цiкавае для малых, ад дзiцячага садка да выпускнiкоў школ, — гэта паглядзець жывёл, ды не проста паглядзець — а пагладзiць ды пакармiць, — тлумачыць Iгар. — I абавязкова ўсiм даём пакатацца на конях, натуральна — пад прыглядам дарослых. А на заканчэнне — чай са старажытнага самавара з трубой, якi падаграецца на вуглях. Усiм так падабаецца, што нiхто з’язджаць не хоча.

Арганiзацыяй паездак у «Сядзiбу» займаюцца магiлёўскiя турфiрмы, i прыкладны кошт экскурсii — 10 тысяч рублёў з чалавека. Хоць многiя яшчэ добраахвотна пакiдаюць невялiкiя грошы: аднойчы дзецi вырашылi стварыць фонд для набыцця ласункаў для коней, i ён дасюль iснуе ў выглядзе вялiкага шклянога слоiка, цяпер амаль поўнага.

Пасля канюшнi — мясцовы заасад. Найбольшае ўражанне робяць пародзiстыя трусы-прыгажуны. Iсаеў паказвае: чорна-белы трус французскi баран з апушчанымi вушамi, а карычневая бабачка — натуральна, з паднятымi.

Далей у спецыяльным загоне, у раслiннасцi жывуць дзве дзiкiя свiнкi: Дося i яе сяброўка. Дзiчых маленькiмi падабралi на паляваннi, i Дося з цягам часу стала зусiм ручной. А вось ваўка Геля, якога таксама прынеслi паляўнiчыя, давялося аддаць у Буйнiцкi заасад. Ваўчанём яго вадзiлi на вяроўцы i гулялi як з малым сабакам, але ён вырас у грознага ваўка. Праўда, Гель усё ж добра памятае маленства, таму што адразу пазнае голас першага гаспадара, калi той прыходзiць у госцi.

У гаспадарцы таксама ёсць гадавальнiк «Воўчы яр», дзе можна набыць сабаку для палявання альбо для варты.

Вiдаць, для раўнавагi Iгар у сябе дома завёў котку рэдкай пароды сфiнкс — без поўсцi, са скурай мышынага колеру. Сью, расказаў гаспадар, мае паляўнiчы характар i ўзiмку жыве на ацяпляльнай батарэi.

— Я не шкадую, што стварыў гаспадарку i стаў працаваць сам на сябе, — прызнаецца фермер Iсаеў. — Праца мне падабаецца: у цiшынi i ў далечынi ад гарадской мiтуснi. Працаваць, канешне, трэба шмат, але без хлеба не застанёмся. I таксама важна, што мы тут, як вольныя людзi, самi плануем сваё жыццё.

Магiлёўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сялянска-фермерская гаспадарка «Сядзiба» месцiцца ля вёскi Гаi Магiлёўскага раёна. Гэта, лiчы, прыгарад абласнога цэнтра, таму сюды ахвотна ездзяць га
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика