21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перад iспытамi хвалявацца трэба!

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мандраж перад экзаменамi з’яўляецца не толькi нармальнай рэакцыяй арганiзма, але i карыснай — ён дапамагае мабiлiзаваць усе сiлы, запускае на поўную моц памяць i iнтэлект, канцэнтруе ўвагу. Пра гэта нагадвае абiтурыентам i iх бацькам Ганна СIМАНЕНКА, псiхолаг Мiнскага гарадскога дзiцяча-падлеткавага псiханеўралагiчнага дыспансэра».

Ёсць некалькi псiхалагiчных прыёмаў паспяховай падрыхтоўкi да любых экзаменаў. Адзiн з першых, на жаль, рэдка выкарыстоўваецца, — за суткi да гадзiны «Ч» нiчога не вучыць. Або хоць бы паўдня. Так ужо мы ўстроены — менавiта праз гэты час пасля засвоенай iнфармацыi наш мозг здольны на найбольшую аддачу. «Трэба даверыць сваёй галаве i пакiнуць яе ў спакоi перад самым адказным момантам. Выключыць на пэўны час увагу i памяць, тады ўсё стане на свае месцы i ў патрэбны момант усё будзе працаваць як трэба», — запэўнiвае Ганна Уладзiмiраўна.

Другая парада датычыцца самога працэсу завучвання. Ён будзе лепш атрымлiвацца, калi ўвесь матэрыял разбiты на невялiкiя кавалкi, памiж якiмi той, хто спрабуе ўсё гэта запомнiць, робiць перапынкi. «Кавалкi» лягчэй будзе потым вывудзiць з галавы, калi яны сiстэматызаваныя. Трэба iмкнуцца пазбягаць механiчнага запамiнання, папярэджвае псiхолаг, iнакш у галаве ўсё можа пераблытацца i мы не будзем ведаць, цi тое мы ўзгадалi, што патрабуецца. Тут дапаможа таксама наша ўяўленне: любая iнфармацыя засвойваецца лягчэй, калi мы ў думках малюем сабе, як мы яе маглi б выкарыстаць.

Безумоўна, перад любымi iспытамi, надзвычай важна захоўваць рэжым сну i няспання. Але тут, кажа Ганна Сiманенка, варта ўлiчваць iндывiдуальныя асаблiвасцi арганiзма. Напрыклад, некаму лягчэй вучыцца ноччу, чым днём. Хай i так. Але тады трэба паспаць пасля начной работы столькi, колькi закамандуе нервовая сiстэма. Галоўнае, каб пры гэтым той, хто рыхтуецца да экзамену, адчуваў сябе добра без усялякiх стымулятараў.

«Я супраць кавы, валяр’янавай настойкi i да таго падобнага, — кажа Ганна Уладзiмiраўна. — Справа ў тым, што чалавечы арганiзм — штука непрадказальная. Мы нiколi не ведаем, калi ён можа даць збой. З дапамогай стымулятараў мы можам прымусiць яго працаваць на поўную сiлу перад iспытам, але на самiм iспыце сiлы, якiя падтрымлiвалiся з дапамогай хiмiчных рэчываў, могуць паздраднiцку скончыцца». Калi ўжо ўзнiкае патрэба ў нейкiх дадатковых заспакаяльных або ўзбадзёрваючых прыёмах, лепей прымяняць мяккiя: ванну з соллю, сон, або, наадварот, халодны душ, ранiшнюю прабежку, аблiванне.

Бацькам не варта ўсiмi сiламi заспакойваць сваё дзiця напярэдаднi iспытаў, увесь час паўтараючы: «Ды не хвалюйся ты так!» Трывога ў такой сiтуацыя з’яўляецца абсалютнай нормай, яна сведчыць, што перад вамi ўжо дарослы чалавек, са здаровай рэакцыяй, якая дазволiць яму сабраць свае сiлы ў адказны момант. Вось пра гэта якраз можна нагадаць i сабе, i яму.

— Зараз час уступных iспытаў усе перажываюць, i бацькi, i дзецi. Але якiм бы лёсавырашальным нi здавалася тым i iншым сённяшняе лета, надзвычай важна прагаварыць альтэрнатыўныя варыянты, — падкрэслiвае псiхолаг. — Не залiшне будзе яшчэ раз сказаць свайму дзiцяцi: «Я веру ў цябе», але пры гэтым абавязкова трэба дадаць: «Гэта жыццё, i ўсё ў iм можа быць. Ёсць рэчы, якiя не залежаць ад нас. Таму, калi ты не набярэш патрэбную колькасць балаў па тэсту, калi не паступiш, нiчога катастрафiчнага не адбудзецца. Ёсць варыянты такiя i такiя». Гэта трэба менавiта ПРАГАВАРЫЦЬ. Бо ўсё прагаворанае ўжо не такое страшнае, нават калi яно непажаданае. Спакойна абмяркуйце за абедзенным сталом альбо ў iншым месцы, што будзеце рабiць у выпадку няўдачы, куды лепей за ўсё падаць дакументы: паступiць у каледж, на падрыхтоўчае аддзяленне, атрымаць спецыяльнасць у вучылiшчы, уладкавацца на працу, на дыстанцыйную форму навучання, на iншую спецыяльнасць... Варыянты заўсёды ёсць. Нi армiя, нi iншыя абставiны не перашкода для ажыццяўлення мары.

Псiхолаг Ганна Сiманенка супраць установак кшталту: «Ты гэта зробiш! Ты ўсё зможаш рашыць! Ты адкажаш на ўсе пытаннi! Ты паступiш!» А раптам — не? Лепш гаварыць са сваiмi дзецьмi заўсёды шчыра, адкрыта i адэкватна, асаблiва ў такiх няпростых сiтуацыях. Бацькоўская падтрымка павiнна заключацца ў пазiцыi: я ўсё зразумею i ўсё прыму. Нашмат лягчэй дзiцяцi, калi бацькi ў гэты нервовы для iх час самi захоўваюць спакой i ўпэўненасць. Хоць бы знешне. Дзейнiчае лепей за валяр’янавыя кроплi.

Калi прытрымлiвацца гэтых нескладаных парад, лiчыць Ганна Уладзiмiраўна, то на экзамене нiколi не адбудзецца такой крыўднай рэчы, як стопар. Гэта калi раптоўна забываеш усё, што ведаў, i адчуванне такое, што галава цалкам пустая. Прычынай апошняга бывае спалучэнне надзвычайнага нервовага ўзбуджэння з надзвычайнай стомай. Калi чалавек на мяжы, адбываецца блакiроўка iнтэлекту. Гэта ўласцiва маленькiм дзецям. Але здараецца i з дарослымi людзьмi. Калi стопар усё ж такi мае месца, не трэба панiкаваць i адчайвацца: ёсць некалькi прыёмаў яго пераадольвання. Спачатку трэба паспрабаваць узгадаць што-небудзь зусiм лёгкае, тое, у чым няма сумненняў. Калi заданняў некалькi, то трэба выканаць усе самыя простыя. Паступова мозг уключыцца i справа пойдзе. Карысна таксама дазволiць сабе хвiлiн дзесяць нi пра што не думаць. Проста засекчы час i спакойна пасядзець. Гэтага можа быць дастаткова, каб зняць «блакiроўку». Калi ж не атрымалася, то клiчце на дапамогу вобразнае ўяўленне пытання. Напрыклад, уявiце кнiгу, канспект, у якiх вы бачылi адказ. Уявiце, што было на папярэдняй старонцы, на наступнай... Многiм дапамагае таксама лагiчнае меркаванне пра складанае пытанне: адмаўляе памяць, уключайце логiку. У такiх маўклiвых размовах з самiм сабой абавязкова нешта прамiльгне патрэбнае, i лямпачка запалiцца. Каб супакоiцца, некаторыя лiчаць да 60. Увогуле, звычайна, чалавек сам знаходзiць найбольш падыходзячы для яго спосаб выхаду са стопара. Самае небяспечнае тут — думкi: «Усё, я прапаў! Гэта канец! Я не справiўся!» Iх трэба пазбягаць любой цаной.

— Такога проста не бывае, каб усё — канец, — кажа Ганна Уладзiмiраўна. — Заўсёды застаецца яшчэ нешта.

Парады псiхолага для абiтурыентаў i iх бацькоў запiсвала Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мандраж перад экзаменамi з’яўляецца не толькi нармальнай рэакцыяй арганiзма, але i карыснай — ён дапамагае мабiлiзаваць усе сiлы, запускае на поўную м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика