6,5 тысячы «абiтурыентаў» праiгнаравалi экзамен
Надзея НIКАЛАЕВА
112 тысяч 962 абiтурыенты ўзялi ўдзел у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па рускай мове, якое праходзiла ў Беларусi 13 чэрвеня. Нагадаем, што зарэгiстравалiся на тэсцiраванне каля 120 тысяч чалавек. Такiм чынам 6,5 тысячы абiтурыентаў, пад якiх у пунктах правядзення тэсцiравання рэзервавалiся пасадачныя месцы i рыхтавалiся экзаменацыйныя матэрыялы, цэнтралiзаваны экзамен праiгнаравалi. У парушальнiкi на гэты раз трапiлi 12 юнакоў i дзяўчат, якiя былi выдалены з аўдыторый пераважна за выкарыстанне тэхнiчных сродкаў сувязi.
15 чэрвеня пройдзе ЦТ па гiсторыi Беларусi, а 17 чэрвеня — па Сусветнай гiсторыi навейшага часу. У Мiнiстэрстве адукацыi сцвярджаюць, што ва ўсiх установах адукацыi створаны ўмовы для правядзення iспытаў з улiкам неверагоднай спякоты. Нiякiя забароны на адкрытыя вокны цi ахалоджаную пiтную ваду не ўводзiліся. Ва ўстановах адукацыi ёсць медыцынскiя пункты i дзяжураць урачы хуткай дапамогi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
112 тысяч 962 абiтурыенты ўзялi ўдзел у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па рускай мове, якое праходзiла ў Беларусi 13 чэрвеня. Нагадаем, што зарэгiстрава
|
|