21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яна будзе спяваць

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

«Маладзечна-2007»

Алеся Кульша выйшла на фестывальную сцэну як пераможца Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў. А што ж сам конкурс? Прайшоў раней, яшчэ ўвесну, на фестываль прыйшлася самая прыемная яго частка — песнi ў выкананнi лепшых i iх узнагароджанне. Тут многiх уразiлi дзве навiны, як гэта звычайна бывае, — адна добрая, другая не вельмi. Добра для маладзечанцаў тое, што ўпершыню за ўсе гады, калi праводзiўся конкурс, на iм перамагла iх зямлячка Алеся Кульша. Журы прысудзiла ёй гран-пры. Толькi, на жаль, сёлета пераможцу вiншуюць без надта дарагiх падарункаў, якiя былi ў папярэднiя гады. Зрэшты, ад гэтага яе поспех не становiцца менш значным для людзей, якiя адкрылi для сябе новае iмя.

— Алеся, пра вашу перамогу стала вядома адразу пасля конкурсу, якi прайшоў у Маладзечне яшчэ ў красавiку. Гэтая навiна, напэўна, хутка распаўсюдзiлася па горадзе. Як яе ўспрынялi вашы землякi?

— Было многа тэлефанаванняў, шмат добрых слоў. Самае смешнае, што мяне вiншавалi з машынай... А яе сёлета няма ў якасцi прыза.

— У папярэднiя гады пераможца Нацыянальнага конкурсу атрымлiваў магчымасць прадстаўляць краiну на «Славянскiм базары ў Вiцебску»... Вы хацелi б сябе там паспрабаваць?

— Магчыма. Але сёлета адбор на яго ўжо быў завершаны. Далей — будзе бачна. Наперад загадваць не буду.

— Вы паспелi паўдзельнiчаць у многiх конкурсах. Што яны даюць маладому артысту?

— Гэта праверка сябе, загартоўка. Я думаю, што конкурсы — добрая школа, праз якую артыст павiнен прайсцi.

— На конкурсе ў Стоўбцах вы спявалi песню на рускай мове. Тут вы выбралi песню «Я буду спяваць» сваёй зямлячкi, кампазiтара Алены Атрашкевiч, на словы Таццяны Мушынскай. Цi падабаецца вам спяваць па-беларуску?

— Падабаецца, але спяваць мне даводзiцца на розных мовах — i на рускай, i на англiйскай. Песню «Я буду спяваць» я нават не выбiрала. Мне яе прапанавала Алена Вiктараўна. Сказала, што дзесяць гадоў ляжала гэтая песня, нiхто за яе не браўся. Вырашылi паспрабаваць — магчыма, атрымаецца. Яна сапраўды атрымалася. Песня мне вельмi падабаецца. I сэнс у яе такi, што падобны на маё жыццё...

— Вы пераканалi журы ў тым, што «будзеце спяваць». Iшлi на маладзечанскi конкурс па перамогу?

— Што вы, на гэта я i не спадзявалася. Нават думала, цi трэба ўвогуле ўдзельнiчаць, але рашылася. Не спадзявалася не тое што на гран-пры, нават на трэцяе месца. На конкурсе я выйшла на сцэну i праспявала так, як на звычайным канцэрце, каб даставiць слухачу радасць. Толькi пра гэта думала. Зрэшты, цi не так падыходзiць да сваёй працы любы артыст? Мы ж iмкнёмся спяваць для людзей. Вынiкi сталi для мяне нечаканасцю.

— Хто вас падтрымлiваў у зале?

— У зале была цэлая група падтрымкi. I бацькi прыходзiлi за мяне «хварэць». Калi сталi вядомыя вынiкi, я маме патэлефанавала — яны з татам якраз ехалi ў аўтобусе з канцэрта. Дык ёй дрэнна стала — не паверыла.

— Яны разумеюць ваша iмкненне да творчасцi?

— Мае бацькi не маюць адносiнаў да музыкi, але падтрымлiвалi маё жаданне вучыцца спяваць. Яно праявiлася, калi я стала ўдзельнiчаць у самадзейнасцi. Потым я скончыла эстраднае аддзяленне Гродзенскага каледжа мастацтваў. Адначасова працавала салiсткай аркестра Гродзенскай фiлармонii, спявала джаз.

— Любiце джаз?

— Так, вельмi. З задавальненнем спявала яго ў аркестры, а потым Мiкалай Федарэнка мяне запрасiў у эстрадна-джазавы калектыў пры Унiверсiтэце культуры. Часам даводзiлася джаз выконваць на карпаратыўных вечарынках разам з сябрамi — яны iгралi, я спявала. Дома займаюся, у студыi джаз спяваю, каб не застаяцца ў вакальным плане, а развiвацца далей. Джаз гэтаму спрыяе. А яшчэ мне падабаецца цыганская музыка. Здаецца, яна ў нечым блiзкая да джазу. Я гэта адчула, калi стала салiсткай цыганскага шоў «Алюр», дзе працавалi мае сябры. Яны мне прапанавалi далучыцца, я пагадзiлася. Цыганская музыка таксама лягла мне на душу.

— А чаму вы пасля Гродна вярнулiся ў родны горад?

— Вырашыла пераехаць блiжэй да Мiнска — у сталiцы ўсё ж больш магчымасцяў для артыста. У Маладзечне я вяду заняткi ў дзiцячай студыi. Гэта праца не перашкаджае ўласнаму развiццю, наадварот, падштурхоўвае да яго. З дзецьмi прыемна займацца, дзялiцца сваiм майстэрствам — яны вельмi ўдзячныя, шчырыя. Я ад гэтага атрымлiваю задавальненне. Канешне, мне шмат што хацелася б змянiць у сваiм жыццi, хацелася б развiваць сябе як салiстку, як артыстку, стаць больш прафесiйнай.

— Вы плануеце ўдасканальваць сваю музычную адукацыю, паступаць далей?

— Я паступала ўжо. Ва Унiверсiтэт культуры. I самае смешнае — у мяне быў самы высокi бал па спецыяльнасцi, але я не паступiла. Зараз гавораць, што дзякуючы тэсцiраванню ўсё справядлiва. Ну, будзем лiчыць, што мне не пашчасцiла... Паглядзiм, як будзе далей. Але сёлета ў мяне ёсць планы — хачу за мяжу паехаць. Запрасiлi папрацаваць у Еўропе, у клубных канцэртах.

— Але ж i ў нас зараз нейкi музычны бум — усе шукаюць таленты, iмкнуцца iх прасоўваць. У вас жа з голасам усё ў парадку...

— А голас у нас сёння не так i важны, i ўвогуле ў сённяшняй музыцы гэта не заўсёды паказчык для выхаду на сцэну. На камп’ютары ўсё можна зрабiць — i голас таксама. Галоўнае — ногi ад вушэй i грошы.

— Вы маеце на ўвазе грошы на напрацоўку рэпертуару, падрыхтоўку альбома, прасоўванне песень?

— Канешне. Хто з артыстаў не марыць зрабiць сольную праграму? I мне б хацелася. Але на гэта патрэбны час, патрэбны аўтары. Сваiх аўтараў у мяне пакуль няма. Толькi Атрашкевiч падаравала песню, за што я ёй вельмi ўдзячная. Гэта песня патрапiла ў яблычак у адносiнах да мяне. Я проста жыву ў музыцы i не ўяўляю сябе без яе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алеся Кульша выйшла на фестывальную сцэну як пераможца Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика