21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чалавек тэхнагенны

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




Уяўляеш, сядзiм з дзяўчынкай у суседнiх кабiнетах, а на абед схадзiць дамаўляемся праз аську! Добра яшчэ, не па мылу адна адной запрашэннi дасылаем!» — скарджуся я маме. Мама глядзiць на мяне, як толькi што дыпламаваны ўрач на дыягназ цяжкахворага: з цiкавасцю, недаўменнем i шкадаваннем. Я гляджу на яе з выразам барана перад новымi варотамi, пакуль не ўсведамляю, што дзеля разумення падзей маiх насычаных офiсных будняў нармальным людзям патрэбны пераклад...

14.06.2007

Я адчыняю дзверы кабiнета i першай справай шчоўкаю тумблерам, каб уключыць электрасiлкаванне, потым нацiскаю на самую вялiкую з усiх кнопак сiстэмнага блока, каб ажыў, загуў i запiшчаў камп’ютар. Потым выцягваю з глыбiнi сумкi тэлефон i кладу побач з клавiятурай — на бачнае месца. Толькi пасля «ўключаюся» ў работу сама — пачынаю праглядаць пошту, варушыць паперы, узгадняць сустрэчы i глядзець расклад самых тэрмiновых спраў. Гэта ў iдэале.

Усё мяняецца, калi раптам адзiн з першых пунктаў гэтага Марлезонскага балета дае збой. Скажам, тумблер шчоўкае — а электрычнасцi няма. Або электрычнасць ёсць, але гэтая надта разумная машына ўпарта «завiсае» i не жадае выходзiць са мной на кантакт. Ад разумення таго, што на невядомы тэрмiн давядзецца жыць без камп’ютара, працоўны настрой iмклiва наблiжаецца да ўзроўню плiнтуса. Прыкладна з паўгадзiны я бязмэтна блукаю па рэдакцыйных калiдорах i спрабую змiрыцца з гэтым фактам. Потым узгадваю, што раней людзi i пры свечках гусiнымi пер’ямi на дрэннай паперы пiсалi, не кажучы ўжо пра наскальнае пiсьменства, перастаю курчыць з сябе дзiця цывiлiзацыi i займаюся iншымi, не камп’ютарызаванымi, справамi. Але пачуццё горкай несправядлiвасцi застаецца на ўвесь дзень.

Суцяшаю сябе толькi тым, што мой выпадак — яшчэ не клiнiчны. Памятаю, як сяброўка забылася мабiльны дома. «Пратрымалася» роўна тры гадзiны, потым паехала забiраць свайго мабiльнага энергетычнага крывасмока. Убачыла пяць непрынятых званкоў i ўсiм ператэлефанавала. Аказалася — нiчога важнага, людзям проста карцела пагаварыць «за жыццё».

Што адметна: у адпачынку i яна, i я цудоўна абыходзiмся без усяго, што вымагае падключэння да разеткi або любога iншага электрычнага падсiлкоўвання. У гэтым ёсць асаблiвы шык «натуральнасцi». Няма mр3-прайгравальнiка? I не трэба, ёсць гiтара, гармонiк i нават варган. Няма ноўтбука або камп’ютара? Як цудоўна — можна хоць нейкi час правесцi без рэкламнага спама, чытання стужкi навiнаў, вядзення Iнтэрнэт-дзённiкаў, раскладвання офiсных пасьянсаў i iншых паглынальнiкаў часу, а з усiх вiрусаў трэба баяцца хiба толькi камароў. Тое ж i з тэлефонам, i нават з фотакамерай (стужка заўжды цiкавейшая за «лiчбу», нiколi загадзя не ведаеш, што атрымаецца, i нiхто з кампанii не пачне крычаць — «пераздымiце, тут у мяне ўсмешка непрыгожая выйшла»). Электраплiту замяняе вогнiшча, якое да таго ж выконвае функцыю сяброўскага аб’яднання (скажыце, каму-небудзь прыходзiла ў галаву вечарам сесцi вакол плiты i глядзець на яе колькi гадзiн запар?). Пра ўсякiя прасы, фены, плойкi i iншую тэхнiчную драбязу ўвогуле маўчу — няма, i не трэба...

Але варта толькi выйсцi з лесу ў горад, i ўсё вяртаецца на тыя ж рэйкi. Я тройчы за вечар правяраю электронную пошту — а раптам хтосьцi штосьцi на гэтае бяздушнае «мыла» мне напiсаў? Пачкамi адпраўляю СМС, прычым нават напружвацца асаблiва не трэба — разумны тэлефон па некалькiх літрах «падказвае» патрэбныя варыянты слоў. А на рабоце, каб зэканомiць час, не стукаю ў дзверы цi там сценку, але абавязкова пiшу ў аську (Iнтэрнэт-пейджар) дзяўчынцы з суседняга кабiнета: «Прывiтанне!». Двухкроп’е, закрываючая дужка. Калi глядзець пад вуглом у 90 градусаў, тэхнагенны аналаг усмешкi. Смайлiк. Iх iснуе дзесяткi разнавiднасцяў, гэтых штучных усмешак, умоўна складзеных са знакаў пунктуацыi. Гэта так проста — нацiснуць дзве кнопкi i выказаць эмоцыi. Куды прасцей, чым паспрабаваць адлюстраваць iх на ўласным твары, цалкам засяроджаным на манiторы. Думаю, у людзей будучынi з такiмi тэмпамi твары, дый усё цела, увогуле атрафуюцца: застануцца вочы, каб бачыць экран або вэб-камеру, вушы памерам якраз пад тыповыя навушнiкi, бледная скура (камп’ютарам шкодныя прамыя сонечныя промнi) i доўгiя, спецыяльна для клавiятуры, пальцы. Гэткiя бледныя доўгiя парасткi — практычна без мышцаў, затое з развiтымi паўшар’ямi мозга. Дакладней, з адным — правым. Левае, якое адказвае за пачуццёва-iрацыянальныя ўчынкi, таксама можа атрафавацца.

Канешне, я утрырую. Дзякаваць Богу, пакуль што ўтрырую, i нават магу пасмяяцца з напiсанага — праўда, не вельмi весела. А з чаго тут весялiцца, калi самыя лепшыя пажаданнi на свой апошнi (ой, не, апошнi — няправiльнае слова, не пазiтыўнае зусiм — хутчэй, на мiнулы) дзень нараджэння я атрымала нават не па тэлефоне, а менавiта па е-mаil, а з лепшай сяброўкай звязваюся выключна праз аську — ехаць ёй да Мiнска далёка, а тэлефанаваць не тое каб дорага, але ж паўдня рознiцы ў часавых паясах не жартачкi?..

Напэўна, трэба быць прасцей i браць ад тэхнiчнага прагрэсу ўсё толькi самае добрае, старанна iгнаруючы негатыўныя праявы. Напэўна, калi-небудзь я гэтаму навучуся. Хутчэй за ўсё, калi вельмi працяглы час буду жыць без звыклай тэхнiкi. Адключыце мяне, калi ласка, ад разеткi. А лепей пiшыце лiсты: vt@zvуаzdа.minsk.bу :)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уяўляеш, сядзiм з дзяўчынкай у суседнiх кабiнетах, а на абед схадзiць дамаўляемся праз аську! Добра яшчэ, не па мылу адна адной запрашэннi дасылаем!»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика