21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За моцную Беларусь

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

15 чэрвеня ў жыццi Гомельшчыны адбылася важная падзея. Прадстаўнiкi працоўных калектываў, моладзi, навуковай i творчай iнтэлiгенцыi, ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны i працы з гарадоў i раёнаў вобласцi сабралiся ў гарадскiм Цэнтры культуры, каб на ўстаноўчым сходзе стварыць Гомельскае абласное патрыятычнае аб’яднанне «Белая Русь». Гэтая iдэя была акрэслена некалькi тыдняў таму, калi iнiцыятыўная група з 15 прадстаўнiкоў розных калектываў выступiла з прапановай падтрымаць iнiцыятыву грамадскасцi Гродзеншчыны стварыць новую арганiзацыю «Белая Русь», якая актыўна падтрымлiвала б дзяржаўны курс на пабудову моцнай i квiтнеючай краiны.

Рашэнне аб стварэннi аб’яднання было прынята аднагалосна, а ўсе арганiзацыйныя пытаннi занялi каля гадзiны (зацвярджэнне статута, выбранне савета, прэзiдыума, рэвiзiйнай камiсii i г.д.). У прынятым звароце члены абласнога патрыятычнага аб’яднання «Белая Русь» заклiкалi жыхароў вобласцi падтрымлiваць народную палiтыку дзеючай улады, якая накiравана на карысць чалавека. Старшынёй аб’яднання абрана рэктар Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi Ала Навумчык, а намеснiкам — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Электраапаратура», член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Вiктар Жыгар. Карэспандэнт «Звязды» пацiкавiўся ў старшынi назiральнага савета ААТ «Гомельшпалеры» Вiктара Кушнярова аб уражаннях ад сходу. Аб згуртаваннi беларускага народа, сказаў суразмоўца, гаварылася даўно, i зараз яно пачне рэалiзоўвацца з дапамогай створанай структуры. Упэўнены, што колькасць членаў абласной арганiзацыi «Белая Русь» будзе расцi, таму што пазiтывiзм, закладзены ў ёй, патрэбны народу i краiне.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 чэрвеня ў жыццi Гомельшчыны адбылася важная падзея. Прадстаўнiкi працоўных калектываў, моладзi, навуковай i творчай iнтэлiгенцыi, ветэраны Вялiкай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика