Выйграе той, хто эканомiць
Iгар ШЧУЧЭНКА
З мэтай умацавання эканамiчнай бяспекi рэспублiкi Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў Дырэктыву № 3 «Эканомiя i беражлiвасць — галоўныя фактары эканамiчнай беспекi дзяржавы». Каментуючы дакумент, у Мiнiстэрстве эканомiкi краiны заўважаюць, што наша рэспублiка поўнасцю забяспечана ўласнымi магутнасцямi для выпрацоўкi электрычнай i цеплавой энергii, аднак у вынiку таго, што ў Беларусi недастаткова ўласных запасаў палiўна-энергетычных рэсурсаў, мы вымушаны закупляць прыродны газ, нафту, вугаль. А гэта робiць нашу эканомiку залежнай ад знешнiх пастаўшчыкоў i ўразлiвай у адносiнах да хiстанняў цэн на энергарэсурсы. Вось таму сёння неабходна не толькi клапацiцца пра забеспячэнне краiны энергарэсурсамi, але i намагацца стварыць такiя ўмовы, калi эканомiка будзе развiвацца пры максiмальна эфектыўным выкарыстаннi палiўна-энергетычных i матэрыяльна-сыравiнных рэсурсах. Што, зразумела, запатрабуе лiтаральна ад усiх, у тым лiку i ад простых грамадзян, быць больш эканомнымi.
— Дырэктыва з’яўляецца аб’ектыўна запатрабаванай сiтуацыяй у эканомiцы, — сказаў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. — Па прычыне таго, што мы хутка развiваемся, таго, што мы — краiна, у якой абмежаваны элементы рэсурсаў i iх прыходзiцца iмпартаваць, а цэны на энерганосьбiты ў сусветнай практыцы за апошнiя 10—15 гадоў пастаянна ўзрастаюць. Натуральна, мы аб’ектыўна стаiм на парозе таго, што, каб развiвацца, нарошчваць валавы ўнутраны прадукт i эканамiчна забяспечыць устойлiвае развiццё, патрабуецца ўсебаковая складовая беражлiвасцi i такога плана вядзення гаспадаркi. Падзеi канца мiнулага i пачатку гэтага года, калi адбылося iстотнае павышэнне цэн на энерганосьбiты i, ў першую чаргу на газ, надалi гэтаму працэсу больш накiраваную спецыфiку ўжо сённяшняга дня. — Мабыць, Андрэй Мiкалаевiч, немалаважную ролю адыгрывае i той факт, што па той жа энергаёмiстасцi ВУП мы маем пэўнае адставанне ад мiжнародных стандартаў? — У той час, калi сiстэма была адносна разваленая, у першай палове 90-х гадоў, яна патрабавала ўзнаўлення. Узнаўленне заўсёды, у першую чаргу, звязана з аб’ёмнымi экстэнсiўнымi метадамi развiцця i фармiравання. Гэта прывяло да таго, што эканамiчны комплекс створаны, але за гэты час, за 10—15 гадоў, ён паспеў састарэць, i наша абсталяванне зношана на дастаткова высокi працэнт — на 70—75 працэнтаў. Натуральна, гэтае абсталяванне ў параўнаннi з сучасным больш энергаёмiстае, больш затратнае. Таму ў комплексе ўся гэта складовая i вызначае неабходнасць кампенсаваць разрыў, аб якiм вы ўзгадалi, укараняць нейкiя новыя энергазберагальныя тэхналогii, якiя дазваляюць прадукцыi быць канкурэнтаздольнай. — Сiтуацыя, што склалася з энерганосьбiтамi, прымушае нас шукаць i альтэрнатыўныя крынiцы атрымання энергii. Што тут плануецца рабiць? — Мы паставiлi сабе задачу да 2010 года выйсцi прыкладна на 25 працэнтаў унутраных крынiц энергетыкi. Што цалкам магчыма: гэта i выкарыстанне малой гiдраэнергетыкi, i мясцовых вiдаў палiва, якiх дастаткова шмат. Тым больш, што тэхналогii тут вельмi высокапрадукцыйныя, яны пабудаваны на невялiкiх вытворчасцях. I гэта ў многiм супадае з праграмай развiцця малых i сярэднiх гарадоў, у якiх вялiкiя гiганты не патрэбны. Ставiцца задача яшчэ больш сябе засцерагчы энергетыкай — стварыць атамную электрастанцыю. Тут шмат розных спосабаў, якiя можна спалучаць, i ў нейкай ступенi манеўраваць. — А якiх змен чакаць насельнiцтву? — Тут таксама шмат пытанняў, асаблiва ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, якая сама па сабе дастаткова затратная i неэфектыўная. Рэальны факт: устаноўка лiчыльнiкаў значна спрыяе таму, што людзi пачынаюць эканомiць. I не толькi электраэнергiю, але i ваду, гарачую ваду, цеплазабеспячэнне. Скажам, калi размова заходзiць пра тыя ж тэрмарэгулятары на батарэях, дык вось ва ўсiм свеце, калi людзi iдуць на працу, яны знiжаюць тэмпературу ў пакоях, вечарам прыходзяць — павышаюць. Гэта iстотна мяняе iх адносiны да сiстэмы беражлiвасцi, асаблiва цяпла i энергii. — Калi людзi прызвычаiлiся жыць i не эканомiць, атрымлiваючы тое ж таннае цяпло, то як тут быць? — Паступова падводзiць людзей да таго, што аплачваць неабходна не 35 або 45 працэнтаў жыллёва-камунальных паслуг, а больш. Зарплаты ў краiне растуць, даходы беларусаў павышаюцца. А прымусiць людзей эканомiць — цалкам рэальная справа: патрэбна паступова падводзiць насельнiцтва да таго, што аплачваць спажыванне паслуг, асаблiва цеплавых, энергетычных i жыллёва-камунальных, мы павiнны па факту спажывання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай умацавання эканамiчнай бяспекi рэспублiкi Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў Дырэктыву № 3 «Эканомiя i беражлiвасць — галоўныя фактары эканамiчнай бе |
|