Хроніка апошніх падзей
Масква — самы дарагi горад у свеце
Сталiца Расii другi год запар займае першы радок у рэйтынгу самых дарагiх гарадоў свету. Для пражывання iншаземцаў, Брытанская кансалтынгавая кампанiя Mercer HR, якая ацэньвае кошт жыцця для прыязджаючых працаваць у той цi iншы горад, паведамiла, што за апошнi год iншаземцы сталi трацiць у Маскве яшчэ больш, чым год таму, калi складаўся папярэднi рэйтынг. Нязменнае лiдарства расiйскай сталiцы звязана з умацаваннем расiйскай валюты i павышэннем арэнднай платы. У рэйтынг самых дарагiх гарадоў свету ўвайшоў таксама Санкт-Пецярбург — яму дасталася 12-я пазiцыя, гэта значыць, вышэй такiх гарадоў, як Парыж (13-е месца), Нью-Йорк (15-е). Кiеў — 28-ы па дарагоўлі горад у свеце — iншаземцам у iм жыць даражэй, чым у Барселоне (31-я пазiцыя), Франкфурце (40-я), Берлiне (45-я) i Празе (49-я). У рэйтынгу 147 гарадоў свету самым танным для замежных грамадзян пяты год запар прызнаецца сталiца Парагвая Асунсьён. ПРЫРОДНАЯ АНАМАЛIЯ «АБЯЦАЕ» РАСII МIЖУСОБНУЮ БАРАЦЬБУ ЗА ЎЛАДУ? Мiнулымi выхаднымi ў небе Прымор’я зафiксавана прыродная анамалiя — гало ў выглядзе двайной вясёлкi вакол сонца. Вучоныя называюць двайную вясёлку рэдкай аптычнай з’явай. Як правiла, гэта незвычайна прыгожая анамалiя ўтвараецца пасля працяглага дажджу. У старажытнасцi гэтую з’яву лiчылi прадвеснiкам мiжусобных войнаў за прастол. У сакавiку наступнага года, нагадаем, у Расii адбудуцца прэзiдэнцкiя выбары. I хоць цяперашнi кiраўнiк Уладзiмiр Пуцiн неаднаразова заяўляў, што не будзе балатавацца на гэтую пасаду, у краiне працягваюць гучаць галасы тых, хто лiчыць iнакш. Напрыклад, прэзiдэнт Чачнi Рамзан Кадыраў даў iнтэрв’ю часопiсу «Коммерсант-Власть», у якiм сказаў, у прыватнасцi, што Уладзiмiр Пуцiн — гэта «дар Божы» i што расiяне павiны стаць на каленi i прасiць яго застацца ва ўладзе i пасля мая 2008 года. «Калi мы хочам захаваць цэласнасць Расii, калi мы хочам, каб у нас была вялiкая дзяржава, то прэзiдэнтам павiнен быць Пуцiн. Чаму ў Казахстане пажыццёва можна быць прэзiдэнтам? Цi ў Туркменiстане? Чаму ў Расii не можа быць такога?»— задаў пытанне Кадыраў. ТОНI БЛЭР СТАНЕ ПЕРШЫМ ПРЭЗIДЭНТАМ ЕЎРАСАЮЗА? Прэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Тонi Блэр, якi 27 чэрвеня пакiдае сваю пасаду, можа знайсцi новую работу, стаўшы першым пастаянным прэзiдэнтам Еўрапейскага саюза. Як пiша Financial Times, падобны план актыўна прасоўвае французскi прэзiдэнт Нiкаля Сарказi. Блэр i Сарказi займаюць аднолькавую пазiцыю адносна стварэння спрошчанага варыянта канстытуцыйнага дагавора Еўрапейскага саюза. Тое, што французскi прэзiдэнт адабрае думку аб назначэннi Блэра на высокую пасаду ЕС, — яўная прыкмета англа-французскага зблiжэння, якое пачалося пасля таго, як у маi на змену Жаку Шыраку прыйшоў Сарказi, адзначаюць брытанскiя журналiсты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiца Расii другi год запар займае першы радок у рэйтынгу самых дарагiх гарадоў свету
|
|