21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяртанне да земскага доктара

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Агульнаўрачэбная практыка атрымала шырокае распаўсюджванне

...Каля 11.00. У Папярнянскай амбулаторыi збiраецца народ. У чым справа? Аказваецца, праз колькi хвiлiн пачнуць прыём спецыялiсты кафедры сталiчнага медыцынскага ўнiверсiтэта. Цяпер праходзiць патрэбная людзям акцыя: анколагi дапамагаюць выяўляць на раннiх стадыях небяспечныя захворваннi. У Папярнянскай амбулаторыi яны працуюць на працягу вось ужо трох дзён. За гэты час пэўная колькасць пацыентаў даведалася аб тым, што ў iх ёсць пэўныя праблемы са здароўем, якiя, на шчасце, можна вырашыць — тэрмiны пакуль дазваляюць. «Сама б я нiколi не пайшла, — кажа адна жанчына ў чарзе. — А вось сказалi, што трэба, — то прыйшлося. Маўляў, нейкая там дыспансерызацыя праходзiць — i слова якое падабралi, адразу згоду дасi. Але ўсё правiльна, iнакш i не «загонiш».

Пасёлак Бальшавiк знаходзiцца амаль за дзесяць кiламетраў ад сталiцы. Зараз тут больш чым 3,5 тысячы жыхароў, для прысталiчнага паселiшча гэта нармальная колькасць. Непадалёку размешчана 1-я Мiнская птушкафабрыка — сучаснае сельгаспрадпрыемства, дзе з поспехам укараняюцца найноўшыя тэхналогii вытворчасцi. «Сацыялка» ў Бальшавiку таксама на ўзроўнi, ёсць усё, што трэба чалавеку. Напэўна, асаблiвы гонар у месцiчаў выклiкае тутэйшая медыцынская ўстанова, якую давялi да ладу i аснасцiлi ўсiм неабходным. Калi заязджаеш у пасёлак, то Папярнянскую амбулаторыю не абмiнеш — сучасны будынак пад чырвоным дахам з металачарапiцы прыцягвае ўвагу. Нават калi i не знойдзеш адразу, то любы жыхар абавязкова дарогу пакажа. Паколькi цi не кожны ў амбулаторыi пабываў неаднойчы: калi не з-за хваробы, то хоць бы з цiкавасцi. I сапраўды, тут ёсць чаму падзiвiцца, нават i жыхару сталiцы. Галоўнае, канешне, — добразычлiвыя, сапраўды чалавечыя адносiны, якiя далёка не ў кожнай самай «наварочанай» клiнiцы сустрэнеш.

Менавiта гэтага сёння вельмi не хапае для арганiзацыi належнага медыцынскага сэрвiсу. Памятаеце, вучылi яшчэ з дзяцiнства: добрае слова не горш за якую таблетку лечыць. Адсюль — iмкненне да дапамогi ў «сямейным фармаце». Гэта сусветны вопыт, якi пакрысе прабiвае сабе дарогу i ў нашай дзяржаве. Адбываецца паступовы пераход да агульнаўрачэбнай практыкi, перш за ўсё ў вёсцы. Пачынальнiкам гэтай карыснай справы стаў Мiнскi раён — адна з першых у Беларусi амбулаторый урача агульнай практыкi ў 1996 годзе пачала працаваць у прысталiчнай Крупiцы. Гэта быў сумесны праект райвыканкама i галандскай арганiзацыi. Iншаземцы паспрабавалi ўкаранiць напрацаваны гадамi вопыт — усё атрымалася як мае быць. Больш за тое, на падставе пiлотнага праекта пачалося паўсюднае ўкараненне адпаведнай практыкi. Аказалася, што для нашай вёскi гэта адзiн з найбольш прымальных варыянтаў арганiзацыi медыцынскага абслугоўвання.

— Па сутнасцi, адбылося вяртанне да земскага доктара — медыцынскага работнiка, якi працаваў яшчэ да рэвалюцыi i пэўны час пасля яе, — адзначае галоўны ўрач Мiнскага раёна Ганна Лявiцкая. — Пра адпаведную практыку незаслужана «забылiся», мiж тым, яе варта было развiваць, удасканальваць. Па такому шляху, дарэчы, пайшоў увесь свет. Прымяненне агульнаўрачэбнай практыкi — вiдавочны крок наперад, элемент прагрэсу ў медыцынскiм сэрвiсе. Дарэчы, гэта прымальная мадэль не толькi для вёскi — яна знойдзе больш шырокае прымяненне.

Канешне, «у адзiн момант» перайсцi да агульнаўрачэбнай практыкi проста немагчыма. Па-першае, патрэбны кадры, яны рыхтуюцца — у медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi працуюць спецыяльныя курсы. Спачатку яны былi двухмесячныя, а зараз зрабiлi больш працяглыя — будучыя «земскiя дактары» займаюцца на працягу чатырох месяцаў. Што, як упэўнена Ганна Лявiцкая, дасць станоўчы эфект. У Мiнскiм раёне па прынцыпу ўрача агульнай практыкi працуюць палова амбулаторый. Важна не толькi спецыялiста падрыхтаваць, а i правесцi належнае перааснашчэнне медыцынскай установы. Так атрымалася, што ў Папярнянскай амбулаторыi гэтыя дзве абавязковыя ўмовы «супалi» — тут i мадэрнiзацыю правялi, i самага сапраўднага ўрача агульнай практыкi атрымалi.

Дзесяць месяцаў таму спасцiгаць свае ўнiверсiтэты ў Бальшавiк прыехала Iрына Каташук. Зараз яна выконвае абавязкi загадчыка Папярнянскай амбулаторыi. У 2005-м Iрына скончыла Мiнскi медыцынскi ўнiверсiтэт, стажыроўку праходзiла ў абласной дзiцячай бальнiцы, паколькi педыятр па спецыяльнасцi. Аднак так ужо склаўся лёс, што давялося паспрабаваць сябе ў якасцi ўрача агульнай практыкi — хутка яна скончыць спецыяльныя курсы ў Акадэмii паслядыпломнай адукацыi. Вучоба, кажа, прыносiць вялiкае задавальненне, паколькi ўсе тыя навыкi надзвычай патрэбныя на працы.

Зараз Iрына ў водпуску, але прыйшла ў амбулаторыю, паколькi прыехалi анколагi з мед- унiверсiтэта. А пакуль iх чакала, дык паспела i пацыентаў прыняць — старэйшая дзяўчынка малодшага брацiка прывяла (у малога вуха балела). Iрына Георгiеўена прызначыла неабходнае лячэнне i, паколькi наведвальнiкаў у калiдоры больш не было, пайшла на патранажны абход — на гэты раз да трохтыднёвага дзiцяцi. Бо дзяцей узростам да месяца трэба наведваць кожны тыдзень, ад месяца да года — штомесяц, ад года да трох — раз у квартал. Iрына нарматывы заўсёды вытрымлiвае, а паколькi малых у акрузе шмат (акрамя Бальшавiка амбулаторыя абслугоўвае яшчэ сем вёсак), то абход надоўга зацягваецца. Зараз тут сапраўдны «бэбi-бум» — штомесяц нараджаецца па 4—5 дзяцей, у пасёлку многа шматдзетных сем’яў.

Прыём у сучаснага земскага доктара даволi напружаны — здараецца, што за дзень прыходзiць па 50—70 пацыентаў. У Папярнянскай амбулаторыi зараз працуюць два ўрачы — акрамя Iрыны, яшчэ стаматолаг. Так што, апроч тых, хто не да зубнога на прыём iдуць, усе да Каташук трапляюць. Зразумела, тут трэба трывалыя веды мець, якiя на практыцы адпрацоўваюцца. Яна шмат чытае i часта ў Iнтэрнэце патрэбную iнфармацыю адшуквае. «Канешне, стамляюся, у галаве нейкiя выпадкi трымаю i правяраю, цi правiльна паступiла, — кажа Iрына. — Аднак калi любiш сваю работу, шчыра iмкнешся дапамагчы людзям, то, здаецца, i працаваць лягчэй».

Новага чалавека спачатку пэўным чынам правяраюць, ставяцца да яго насцярожана. Так здарылася i з Iрынай — давер трэба было заваяваць, затое цяпер нiякiх пытанняў амаль не ўзнiкае. Чаму амаль? У пэўнай часткi старых па-ранейшаму асаблiвая павага менавiта да «вузкiх» спецыялiстаў: маўляў, яны лепш разбiраюцца. Аднак многiя праблемы можна вырашыць на месцы, у амбулаторыi вялiкiм попытам карыстаецца дзённы стацыянар на тры ложкi. Вельмi зручна для пацыента — i працэдуры патрэбныя пройдзеш, i не трэба ў бальнiцу класцiся. Днямi Дашцы (дачцэ Iрыны) споўнiлася чатыры гады. Малая вельмi любiць гуляць «у доктара» i «кансультуе» ўсiх сваiх сяброў у дзiцячым садку. Здараецца, мацi бярэ Дашку з сабой на абход — гэта ўжо сур’ёзны вопыт, i наконт таго, кiм быць, у дзяўчынкi сумненняў не ўзнiкае. Прынамсi, цяпер...

Мяркуючы па ўсiм, перспектывы ў сучаснага земскага доктара вялiкiя. Паводле iнфармацыi намеснiка начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама Сяргея Ганчарова, у цэнтральным рэгiёне зараз 117 амбулаторый працуюць па прынцыпу ўрача агульнай практыкi. З забеспячэннем кадрамi, праўда, узнiкаюць пэўныя праблемы, аднак iх, напэўна, усё ж удасца вырашыць. Праз стварэнне спрыяльных умоў — забеспячэнне жыллём, прымяненне надбавак да заробкаў. Як лiчыць начальнiк упраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама Iван Лiпнiцкi, у вёсцы павiнен забяспечвацца належны ўзровень амбулаторна-полiклiнiчнай дапамогi. Гэта задача з разраду стратэгiчных.

Мiнскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнаўрачэбная практыка атрымала шырокае распаўсюджванне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика