Стыхiя як касой касiла
Святлана ЯСКЕВIЧ
На вёску Вялiчкавiчы Камянецкага раёна лiвень з градам абрынулiся вечарам. Гарачыня ў адзiн момант змянiлася холадам, а сонца паглынула цемра. Такога на сваiм вяку не памятаюць нават людзi, што пражылi ў гэтых мясцiнах больш за восемдзесят гадоў. Спачатку пасыпаўся ледзяны град велiчынёй з грэцкi арэх, а потым пайшоў халодны лiвень, якi лiтаральна змыў усё, што яшчэ не было пабiта градам. Пасля таго, як абвал скончыўся i людзi адышлi ад першага шоку, яны ўбачылi траву, пакрытую слоем лёду. У агародах нiчога не было, акрамя бруднага месiва. I цыбулю, i моркву, i агуркi знесла патокамi вады ў нiзiны. Найбольш дасталася ад прыроднага гвалту Вялiчкавiчам, але пацярпелi таксама суседнiя вёскi — Кастары i Сiўкi.
Вялізны ўрон нанесены i гаспадарцы — ААТ «Усход-Камянец». На некаторых палетках пасевы загiнулi на трэць плошчы, а ёсць палi, дзе не засталося i 10 працэнтаў пасеянага. Як сказаў карэспандэнту «Звязды» галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркi Камянецкага райвыканкама Сяргей Мурын, раённая камiсiя пабывала на месцы разгулу стыхii. У сельгаспрадпрыемстве «Усход-Камянец» пашкоджана 150 гектараў кукурузы, 73 — кармавых буракоў, 85 гектараў азiмага трыцiкале, 40 гектараў бульбы. У меншай ступенi пацярпела СВК «Стаўскi», краем зачапiла стыхiя i «Савецкую Беларусь». Агароды вяскоўцаў, паводле слоў Сяргея Аляксандравiча, уяўляюць цяжкую для вока селянiна карцiну — нiбы касой скошана. На запыт сельгасупраўлення раённая камiсiя па надзвычайных сiтуацыях адказала, што выплата кампенсацыi за ўрон, нанесены сельгаскультурам, у iх не прадугледжана. Упраўленне збiрае неабходныя дакументы з тым, каб паслаць iх у абласную адпаведную камiсiю. Людзi спадзяюцца, што нейкая дапамога iм будзе усё ж аказана. Большасць з пацярпелых ад стыхii вяскоўцаў — пенсiянеры. Яны самi стараюцца хоць нешта выправiць. Дзе-нiдзе перасаджваюць, перасяваюць, дапамагаюць адзiн аднаму насеннем, расадай. Камянецкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вёску Вялiчкавiчы Камянецкага раёна лiвень з градам абрынулiся вечарам. Гарачыня ў адзiн момант змянiлася холадам, а сонца паглынула цемра. Такога |
|