21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сябры пазнаюцца ў жыццi

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нiна РЫБIК

Асабiсты погляд

Некалi ў юнацтве прачытала ў Мiкалая Дарызо верш, якi заканчваўся словамi: «Говорят, что друзья познаются в беде. Но порой только в счастье ты друга узнаешь».

У тым, што паэт быў мудры чалавек i меў рацыю, пераконвалася потым неаднойчы.

Так сталася, што найвялiкшае гора ў маiм жыццi (смерць мамы) ад вялiкай радасцi (весткi аб тым, што мне прысуджана званне лаўрэата прэстыжнага журналiсцкага конкурсу краiны «Залатое пяро») раздзялiлi роўна паўгода.

Тады, у кастрычнiку, калi бяда, непазбежнасць якой вiсела ў паветры, усведамлялася розумам i не прымалася сэрцам, раптам адбылася, мне дапамагалi ўсе: родзiчы, сябры, суседзi, калегi, знаёмыя. Словам i справай. Маральна i матэрыяльна. Не чакаючы просьбаў i слоў падзякi, проста прыходзiлi i рабiлi тое, што трэба ў такiх выпадках, за што я ўсiм вельмi ўдзячна, бо сама ў тыя часiны не вельмi разумела, што адбываецца i што трэба рабiць.

Праз паўгода, калi прыйшла вестка аб перамозе ў конкурсе «Залатое пяро», нехта скакаў ад радасцi, нiбы лаўрэатам стаў ён сам; нехта шчыра вiншаваў; нехта крывiў вусны. А былi i такiя, хто рабiў вялiкiя вочы: «Табе?! За што?! Сапраўды, у каго сувязi — у таго i прэмii...»

(Па вялiкаму рахунку, гэты чалавек пахвалiў мяне лепш за ўсiх. Бо калi западозрыць, што ў дачкi тэхнiчкi пачатковай школы i калгаснага каваля, у раднi якой самы вялiкi начальнiк — школьны завуч, ды i тое ў Расii, праз дваццаць гадоў работы ў раённай газеце з’явiлiся сувязi ў сталiцы, што дазваляюць уздзейнiчаць на аўтарытэтную камiсiю па прысуджэннi падобных прэмiй — значыць, трэба прызнаваць i тое, што сувязi гэтыя — пры iх наяўнасцi — грунтуюцца выключна на асабiстых якасцях, а не на чыёйсьцi пратэкцыi.)

Але я не пра тое. Жыццё навучыла не звяртаць увагi на тых, каго «жаба душыць». Што ж зробiш, бедныя злыя людзi, iх не перайначыш — можна толькi паспачуваць. Бо самi ад гэтай сваёй хваробы пакутуюць мо больш, чым той, на каго яны пускаюць свае ядавiтыя стрэлы.

Я пра другое. Усе гэтыя людзi — i першыя, i другiя, i трэцiя — былi побач, калi здарылася гора. Дапамаглi ў бядзе. I ў мяне няма сумненняў, што i тады, i цяпер былi шчырымi.

То чаму так атрымлiваецца, што працягнуць руку дапамогi ў бядзе лягчэй? I нават аказаць матэрыяльную дапамогу? А парадавацца разам з табой, шчыра ўсмiхнуцца — гэта ж нiчога не каштуе! — так цяжка?

Мо таму, што ў першым выпадку людзi адчуваюць сябе велiкадушнымi, мiласэрнымi, добрымi — крышку «пры святых», i гэтае ўсведамленне грэе душу... А ў другiм — няўдачнiкамi, незаслужана пакрыўджанымi: «Чаму ён, а не я? Я ж нiчым не горшы? Ды што там — намнога лепшы...».

Гэты прыклад не адзiнкавы i нават не самы яскравы. Колькi даводзiлася чуць гiсторый, калi сяброўства цi нават цесныя сваяцкiя адносiны, якiя прайшлi выпрабаванне «агнём i вадой», не вытрымлiваюць «медных труб» i бурацца, калi нехта з сяброў або раднi раптам дабiваецца поспеху — прафесiйнага, матэрыяльнага, сямейнага.

...Пасля ўсяго я зрабiла выснову, што сябры пазнаюцца не ў бядзе i не ў радасцi. А ў жыццi — паўсядзённым, руцiнным. У святах i буднях. У поспехах i няўдачах. У памылках. У перамогах. У хваробе. У дастатку. У беднасцi. У горы. У шчасцi.

Калi ў вас такiя сябры ёсць (няважна, хто гэта — муж, сын, сястра, аднакласнiк, калега па рабоце або суседка) — вам пашанцавала.

Гэтак жа, як i мне.

г. Астравец.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалi ў юнацтве прачытала ў Мiкалая Дарызо верш, якi заканчваўся словамi: «Говорят, что друзья познаются в беде. Но порой только в счастье ты друга у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика