21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне ...ажанiцца 07.07.07

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Летнi час — не толькi для адпачынкаў, але i для вяселляў. За тры цёплыя месяцы года мужам i жонкай становяцца большасць закаханых. Аднак нават пры гэтым сёлетнi шлюбны сезон аддае сваю гарачыню i ў без таго спякотныя днi. Напрыклад, ЗАГСы Масквы лiхаманкава б’е адна i тая ж «хвароба». Будучыя муж i жонка жадаюць заручыцца пасведчаннем аб рэгiстрацыi шлюбу абавязкова 7 лiпеня 2007 года. Магiчная дата 07.07.07 паўплывала на актыўнасць маладых, расiйскiя пары iмкнуцца справiць вяселле менавiта ў дзень «трох сямёрак». А што адбываецца ў ЗАГСах нашай краiны? Як беларускiя маладыя ставяцца да таго, каб заручыцца менавiта ў «магiчны» дзень? Гэта i высвятляў карэспандэнт газеты.

...У сталiчным Палацы шлюбаў парадак правядзення вяселляў размеркаваны ажно да лiстапада. Аб тым, што 7 лiпеня, якраз у самы спрыяльны для шлюбаў дзень — суботу, чакаецца хваля вяселляў супрацоўнiкi, дакладней, работнiцы Палаца, канешне ж, чулi, аднак iх гэта не закранула.

— У нас кожны дзень распланаваны так, каб шлюб заключалi па 25 пар. I 7 лiпеня, i ў астатнiя днi парадак застанецца без змяненняў. Больш маладых мы прыняць не можам, таму што на вясельную цырымонiю ў нас адводзiцца больш часу, чым у ЗАГСах, на тое мы i Палац шлюбаў, — паведамiлi карэспандэнту газеты. — Ужо ўсе суботы, пятнiцы, чацвяргi ў нас вызначаны, таму 07.07.2007 нiякага вясельнага бума, прынамсi, у нашай установе, не чакаецца. Мы, канешне, ведаем аб магчымым усплёску вяселляў у гэты дзень, але лепш звярнiцеся ў сталiчныя ЗАГСы, можа, там i сапраўды трохзначная лiчба ўплывае на ўчынкi людзей.

Пачаў я не са сталiчных аддзелаў запiсу актаў грамадзянскага стану, а з раённага. I сапраўды, начальнiк Маладзечанскага аддзела ЗАГСа Нiна БАЖКО расказала аб тым, што пары, якiя жадаюць спраўляць вяселле менавiта ў «дзень 777», падаюць заявы адмыслова для таго, каб трапiць на шчаслiвыя лiчбы.

— Некаторыя нават чакалi некалькi гадоў для таго, каб справiць вяселле 7 лiпеня! Яны лiчаць, што заключаюць шлюб у спрыяльны для ўсiх спраў перыяд, — каментуе суразмоўца. — Заявы падалi даволi шмат людзей, ужо ёсць 25 жадаючых пар. Аднак я не скажу, што гэта самая вялiкая колькасць, напрыклад, мы можам рэгiстраваць за дзень i трыццаць, i больш шлюбаў. Не назiраецца i нейкага асаблiвага ажыятажу, каб менавiта 7 лiпеня справiць вяселле. Напрыклад, праз тыдзень, на 14, i праз два тыднi, на 21 лiпеня, у нас ужо пададзена больш заяў на тое, каб стаць мужам i жонкай.

— Атрымлiваецца, што i пасля 7 лiпеня шмат будзе вяселляў? Вясельнай панiкi вакол «трох сямёрак» не назiраецца?

— Так, мы прагназуем, што лiпень, жнiвень, верасень стануць напружанымi для нашых работнiкаў — шлюбаў будзе заключана вялiкая колькасць. А менавiта на 7 лiпеня ажыятажу не будзе. Канешне, большасць з тых маладых, хто падае заяву на гэты дзень, робяць гэта адмыслова. Аднак я не думаю, што ў дзень 07.07 будзе так шмат вяселляў, што давядзецца каму-небудзь адмаўляць у рэгiстрацыi шлюбу менавiта 7 лiпеня 2007 года.

— А як у Маладзечне ўвогуле справы з вяселлямi? Цi шмат новых мужоў i жонак рэгiструеце з году ў год?

— З кожным сезонам у нас з’яўляюцца ўсё больш маладых сем’яў. Я лiчу, што дынамiка добрая. Напрыклад, за пяць месяцаў гэтага года ў нас зарэгiстравана 367 шлюбаў, i гэта на 37 больш, чым за такi ж перыяд летась.

Нельга казаць, што i ў сталiчным ЗАГСе Першамайскага раёна попыт на «тры сямёркi» таксама немагчыма задаволiць. Наадварот, у параўнаннi з маскоўскiмi жанiхамi i нявестамi, мiнскiх «забабонных» маладых не так ужо i шмат. Напрыклад, на магiчную суботу ў першамайскiм аддзеле пададзена толькi 18 заяў, мiж тым прагназавалася, што ўжо за тры тыднi да наступлення «дня Х» у кожны са сталiчных аддзелаў рэгiстрацыi звернецца не менш за 40 пар жадаючых.

— Я мяркую, што 7 лiпеня будзе ўсё спакойна, хоць памяшканне нашага ЗАГСа не вельмi вялiкае, дазваляе яно рэгiстраваць толькi 24—26 шлюбаў у дзень. Мы ўлiчваем свае магчымасцi, каб не ствараць сярод пар гармiдару, — лiчыць галоўны спецыялiст Наталля Данцэвiч. Аднак уплыў трох сямёрак на вызначэнне даты вяселля яна не адмаўляе. — Канешне, магiя лiчбаў для людзей мае месца. Я сказала б, што тыя, хто iмкнецца справiць вяселле 7 лiпеня, робiць гэта менавiта з-за даты. Аднак, па маiх прагнозах, у гэты дзень не будзе пiку заключэнняў шлюбаў. Больш за ўсiх вяселляў сыграюць не ў першай палове лiпеня, а пазней, пачынаючы з другой паловы лiпеня i ў жнiўнi.

У iншых ЗАГСах сталiцы малюнак аналагiчны. Маладыя вераць у тое, што субота 7 лiпеня надзвычай удалы дзень. Прываблiвае i «магiчнае» трохразовае паўтарэнне сямёркi, якая лiчыцца i без таго самай шчаслiвай сярод iншых лiчбаў, i тое, што «дзень 777» гучыць прыгожа i рамантычна, ды i ў пасведчаннi аб шлюбе будзе стаяць «крутая» дата 07.07.07. Аднак у параўнаннi з расiйскiмi, у нашых ЗАГСах такой гiганцкай колькасцi жадаючых няма. У чым прычына? Паводле меркаванняў супрацоўнiкаў рэгiстрацыйных аддзелаў, уся справа ў тым, што 7 лiпеня працягваецца адзiн з галоўных праваслаўных пастоў — Пятроўскi. Як вядома, у гэты час праваслаўная царква не вiтае ўступленне ў шлюб.

Журналiст «Звязды» звярнуўся да архімандрыта Мiнскага Епархiяльнага Упраўлення айца Аляксiя ШЫМКЕВІЧА па каментарыi:

— Як ставiцца праваслаўная царква да жадання ўзяць шлюб менавiта 07.07.07, быццам бы вяселле ў гэты дзень абяцае шчаслiвае жыццё?

— Лiчбы нiякага значэння не маюць. Мiж тым, царква адмоўна ставiцца да рэгiстрацыi шлюбу i ў гэты дзень, i ў астатнiя...

— Чаму?

— ... днi посту. Як вядома, зараз усе вернiкi трымаюцца Пятроўскага посту. У такi перыяд царква не дае бласлаўлення на таiнства заключэння шлюбу. Уся адказнасць за тое, што вяселле адбылося ў адзiн з дзён посту, кладзецца на мужа i жонку. Мы ж лiчым, што яны не прытрымлiвалiся канонаў праваслаўнай царквы, i таму адмоўна ставiмся да з’явы заключэння шлюбу ў гэты час.

I ў Маладзечанскiм, i ў ЗАГСе Першамайскага раёна г. Мiнска таксама тлумачаць, што ў асноўным будучыя муж i жонка не заключаюць шлюбы ў днi посту, менавiта таму жадаючых «трапiць» на шчаслiвую лiчбу не так шмат. Таму, хутчэй за ўсё, прагнозы не спраўдзяцца — большасць вяселляў у нашай краiне адбудзецца не 7 лiпеня 2007-га. З iншага боку, лiчба 8 таксама лiчыцца «добрай», асаблiва ў азiяцкiх краiнах. Пачакаем, што будзе 08.08.08.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летнi час — не толькi для адпачынкаў, але i для вяселляў. За тры цёплыя месяцы года мужам i жонкай становяцца большасць закаханых. Аднак нават пры гэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика