Пад кодам «усе свае»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Беларуская сталiца — гэта, натуральна, не «кароль вечарынак» Нью-Йорк, але i ў нас штотыднёва адбываецца што-небудзь цiкавае. Нядаўна, напрыклад, прайшлi дзве прэзентацыi — зусiм розныя па фармату i зместу, але аб’яднаныя ўмоўным абазначэннем «Толькi для сваiх».
«Саюзнiцкiя» дыфiрамбы Пару гадоў таму было праблемай назбiраць песень беларускiх выканаўцаў на запаўненне радыёэфiру хоць бы напалову, не кажучы ўжо пра тры чвэрцi. А сёлета не толькi песнi, але i новыя калектывы «лепяцца», як гарачыя пiражкi, i гэткiмi ж — з пылу, з жару (i хто яго ведае, што за начынне ўнутры) — падаюцца на стол да шаноўнай публiкi. Так што скласцi i выдаць чарговы, 3-i музычны зборнiк «Беларускi музычны саюз» аказалася даволi проста, нягледзячы нават на тое, што для артыстаў гэта прадпрыемства непрыбытковае — удзел адбываўся бязвыплатна, у сэнсе, задарма, пад заклiкам «Падтрымаем айчыннага вытворцу». Вiдаць, натхнiўшыся гэтым фактам, адзiн з прадзюсараў зборнiка, Уладзiмiр Кубышкiн на прэзентацыi ў сталiчным клубе «Иzюм» не проста аддзячыў удзельнiкаў, а рашуча абвясцiў: — Хто кажа, што няма добрай беларускай музыкi, той або лжэ, або дурань! На гэты раз добрай музыкi, паводле слоў складальнiкаў, было так многа, што на дыску нават не ўсiм хапiла месца — калi б дазваляў аб’ём дыска, змясцiлi б яшчэ 3—4 трэкi, напрыклад, навiнкi ад Чука i Гека, Палiны Смолавай або яе «заклятай сяброўкi» Гюнеш. Вiдаць, усе названыя артысты трапяць на «Саюз-4», тым больш, што выдаваць падобныя зборнiкi прадзюсары стараюцца акуратна i рэгулярна, раз на квартал. I запэўнiваюць, што ўдзельнiчаць у iх артыстам будзе «рэспектна» (калi казаць зразумелай мовай — не сорамна, а то нават ганарова). Дзеля гэтага розныя гуказапiсваючыя кампанii нават перасталi высвятляць адносiны i пайшлi на кампрамiс — зводзiць «сваiх» артыстаў разам, каб гэта пайшло адразу ўсiм на карысць — кампiляцыя будзе даслана на ўсе радыёстанцыi, у тым лiку рэгiянальныя. Зрэшты, як высветлiлася крыху пазней, дамовiцца ўдалося ўсё ж не з усiмi — напрыклад, кампазiтар i аранжыроўшчык Андрэй Сланчынскi так i не пажадаў перадаваць аўтарскiя правы на свае песнi. Але надзея вырашыць справу мiрам усё яшчэ застаецца. Другi прадзюсар, Макс Алейнiкаў, быў настроены, хутчэй, iранiчна, чым аптымiстычна. Спачатку ўслых жартаваў, што нарэшце можна будзе не толькi паслухаць выканаўцаў, але i даведацца, як ён выглядае (унутры вокладкi дадзены фота ўсiх удзельнiкаў), а потым да канца вечара хадзiў у цёмных акулярах — «вакол столькi зорак, што мне слепiць вочы». Георгiй Калдун, якому выпала не толькi трапiць на зборнiк з песняй, але i весцi прэзентацыю, згледзеў свабоднае месца на вокладцы i развiў iдэю: на наступны раз пакiдаць яшчэ трохi месца на дыску, каб кожны жадаючы мог дапiсаць сваю песню i ўклеiць сваё фота: «Такiм чынам вы таксама ўвойдзеце ў «Саюз». У цэлым зборнiк атрымаўся даволi лёгкi i з некалькiмi музычнымi адкрыццямi: спявачка Аўра (у жыццi Юля) з «музычным шэптам», дуэт «Рin-Соdе» з гiмнам жанчын-аўтамабiлiстак «Блытаю педалi» i дуэт «Dа Vinсi» з Карыянай, якая з гэтага моманту пераквалiфiкавалася са спявачкi ў настаўнiцу. Плюс бонус-трэк — харавая песня з тэлепраекта «Цудоўная сямёрка». Дзе яшчэ можна паслухаць адразу i «J:Mорс», i Аню Шаркунову?.. Маднявыя валёнкi Усё новае — гэта добра забытае старое, але не само па сабе, а з абавязковым дадаткам фантазii. Менавiта на гэтым прынцыпе была засна- вана вечарынка «Аtlаnt-m Fаshiоn Раrtу», галоўнымi героямi якой сталi вядомыя дызайнеры, папулярныя свецкiя персанажы i... звычайныя валёнкi смiлавiцкай вытворчасцi. Менавiта iх як зыходны матэрыял арганiзатары прапанавалi аздобiць, упрыгожыць, дапрацаваць — i падкрэслiць пры гэтым цеплыню, вiнтажнасць i сэксуальнасць (!) абутку. Трэба было прадставiць моду ў нетрадыцыйнай перспектыве — «зрабi сам i зрабi лепш». На эксперымент пагадзiлiся, напрыклад, мадэльеры Iван Айплатаў i Алена Цакаленка, дызайнер Уладзiмiр Цэслер, дыджэй Даша Пушкiна, кiраўнiк Беларускага саюза дызайнераў Дзмiтрый Сурскi, стылiст-вiзажыст Лалiта Угуран, фотамастак Мiхаiл Маруга i iншыя. На работу з валёнкамi i прадумванне прэзентацыi аўтарам даваўся ўсяго месяц, потым адбыўся сам паказ, а зараз вынiкi палёту фантазii i залатых рук будуць выстаўленыя на дызайн-бiржы. Творчых iдэй у аўтараў хапiла з лiшкам. Напрыклад, валёнкi Алена Цакаленка парадавалi вока — яны былi з зялёнай травой i рамонкамi. Як высветлiлася, i тое, i другое, абсалютна сапраўднае i жывое — мадэльер набыла i вырасцiла проста на валёнках газонную траву, а рамонкi сарвала ў дзень паказу ў якасцi канчатковага штрыху. Уладзiмiр Цэслер доўга праектаваў свой «тавар» i выбiраў аздабленне. Выбраў самае несумяшчальнае: узяў ды падкаваў валёнкi, а мадэлi, якая прадстаўляла абутак, даў у рукi кнiжку «Ляўша», каб гледачы не сумнявалiся, адкуль у iдэi ногi растуць. Дзмiтрый Сурскi «свае» валёнкi, на першы погляд, сапсаваў: панатыкаў у iх дзiрак. Але потым расшырыў гэтыя дзiркi, расцягнуў — i атрымалiся своеасаблiвыя валёнкавыя панчохi. Выдатная iдэя для моднiц у кароценькiх спаднiчках — калi б яшчэ паказ не праходзiў у чэрвеньскую гарачыню... Яшчэ было многа ўсякага: валёнкi на шпiльках, гламурныя ружовыя i альтэрнатыўныя блакiтныя, у кветачках, цацках, ракавінках... Незразумела, цi будзе ўсё гэта насiцца, але тое, што будзе выдатна глядзецца, як на нагах, так i ў сувенiрнай калекцыi — безумоўна. Тым больш, у лiку модных вечарынак гэтая — трэцяя, i далёка не апошняя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская сталiца — гэта, натуральна, не «кароль вечарынак» Нью-Йорк, але i ў нас штотыднёва адбываецца што-небудзь цiкавае |
|