21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтаадказчык

ДАВЕСЦI ДА КАНДЫЦЫI

Як часта трэба дазапраўляць кандыцыянер фрэонам?

Аляксандр МIХНЕВIЧ, г. Салiгорск

Усё залежыць ад узросту вашага «жалезнага каня». Кандыцыянер новага аўтамабiля звычайна дазапраўляюць адзiн раз у 2—3 гады. Праз 5—7 гадоў службы гэтую працэдуру трэба рабiць раз у год, нават пры адсутнасцi пашкоджанняў у сiстэме. Справа ў тым, што фрэон пад уздзеяннем вiбрацый, перападаў тэмператур здольны «знiкаць» i з самай герметычнай сiстэмы. А пры наяўнасцi дэфектаў, якiя садзейнiчаюць больш хуткiм «уцёкам» фрэону, дазапраўка праводзiцца штогод.

Варта мець на ўвазе, што дабаўляць у сiстэму трэба толькi фрэон той маркi, якi знаходзiцца ў сiстэме. Зусiм несумяшчальныя хлоразмяшчальны фрэон (гандлёвая марка R12) i «бясхлоравы» — R134а. Iх нi ў якiм разе нельга змешваць. Тып фрэону, як правiла, пазначаецца на самiм кандыцыянеры.

Аўтадаследаванне

«АВАРЫЙНЫ АБУТАК»

Абутак на высокiх абцасах, а таксама «шлёпанцы», найчасцей прыводзяць да аварый з удзелам жанчын-вадзiцеляў.

Да такой высновы прыйшлi спецыялiсты брытанскай страхавой кампанii «Shеilаs Whееls», правёўшы апытанне сярод прадстаўнiц слабага полу. Як сведчыць даследаванне, каля 80 працэнтаў жанчын за рулём абуваюць «аварыйны абутак»: туфлi на высокiх абцасах i «шлёпанцы». I хоць у такiм абутку нязручна кiраваць аўтамабiлем, больш за 20 працэнтаў апытаных заявiлi, што нi пры якiх абставiнах не стануць пераабувацца: прыгажосць для iх даражэй за бяспеку.

АДЗIН ДЗЕНЬ У ЗАТОРЫ

Кожны маскоўскi вадзiцель у сярэднiм праводзiць у заторы больш за 11 гадзiн у месяц.

Як сведчаць даследаваннi кампанii «Yаndех», у перыяд з вясны мiнулага па вясну гэтага года ў расiйскай сталiцы было зафiксавана 650 «пробак», у кожнай з якiх стаялi прыкладна 1,5 тысячы машын. Сярэдняя працягласць «маскоўскага затора» — 1 гадзiна 8 хвiлiн. Найбольшая колькасць «пробак» на вулiцах сталiцы РФ утвараецца ў аўторак i сераду, найменшая — у панядзелак.

Аўтаўгон

IТАЛIЯ НАПЕРАДЗЕ ЕЎРОПЫ ЎСЁЙ

Сумнае лiдарства па колькасцi аўтакрадзяжоў у Еўропе трымае Iталiя. Штогод у гэтай краiне выкрадаюць каля 300 тысяч аўто. На другiм месцы ў гэтым сумным рэйтынгу — Германiя, дзе ўганяюць 140 тысяч машын у год. «Бронза» дасталася Расii. У нашых усходнiх суседзяў 119 тысяч аўто штогод становяцца здабычай зладзеяў. Яшчэ адна наша суседка Польшча, дзе фiксуецца ў год прыкладна 70 тысяч угонаў, замыкае «еўрапейскую пяцёрку», на чацвёртым месцы Вялiкабрытанiя — 102 тысячы аўтакрадзяжоў штогод.

У Беларусi за 4 месяцы гэтага года 629 крадзяжоў аўтамабiляў, з якiх амаль палову ўдалося знайсцi i вярнуць уладальнiкам.

Увогуле, як сведчыць статыстыка, кожную гадзiну ў свеце выкрадаецца 360 аўтамабiляў. Штогадовы прыбытак аўтамафii складае больш за 21 мiльярд долараў.

Аўтарэйтынг

«MЕRСЕDЕS» — МАРА АЎТАПАДАРОЖНIКА

Часопiс «Fоrbеs» склаў рэйтынг самых зручных для падарожжа аўтамабiляў.

Такiм чынам, лепшым аўто для сямейнага адпачынку прызнана «Tоуоtа Siеnnа», для дваiх — «BMW 650i», лепшы «кемпiнг на колах» — «Lаnd Rоvеr Disсоvеrу». А вось самым зручным для падарожжаў аўто, на думку экспертаў, з’яўляецца Mеrсеdеs-Bеnz Е320. Гэта машына падыходзiць i для сямейных, i для нешматлюдных вандровак.

Аўтапалiва

САЛОМА ДЛЯ «ЖАЛЕЗНЫХ КОНЕЙ»

Кiтайскiя вучоныя вынайшлi спосаб атрымання палiва для аўтамабiляў з саломы.

Прычым корм для «жалезных коней», якi па сваёй якасцi не саступае салярцы, неўзабаве будуць вырабляць з усiх вiдаў саломы: рысавай, пшанiчнай, баваўнянай, кукурузнай i г.д. Дарэчы, у Кiтаi штогод утвараюцца запасы саломы агульнай вагой 720 мiльёнаў тон. Большую яе частку проста спальваюць.

Аўтажарт

Жанчына ўпершыню самастойна выехала ў краму за рулём аўтамабiля. Раптам пад коламi нешта загрукатала. Спалоханая спадарыня хутка вылезла з салона, адчынiла багажнiк, падняла «жалезку» i з вялiкай цяжкасцю, але ўсё ж уладкавала, «запчастку». Прыехала дамоў змрочная i распавяла мужу пра нечаканую «паломку» аўто. Муж уважлiва агледзеў «жалезнага каня», зазiрнуў у багажнiк i сказаў:

— Нiчога страшнага! Можна ездзiць i далей, толькi давядзецца вярнуць на месца накрыўку каналiзацыйнага калодзежа...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як часта трэба дазапраўляць кандыцыянер фрэонам?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика