21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Штрафуе суд. Але не кiраўнiк

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Працоўны час i ўмовы працы, звальненнi i дысцыплiнарная адказнасць, водпускi i кантракты — на гэтыя і іншыя пытаннi нашых чытачоў адказваюць дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Анатоль Пятровiч САДАЎНIЧЫ, намеснiк начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i кантролю дэпартамента Вадзiм Якаўлевiч БРАТАШ, а таксама начальнiк Магiлёўскага абласнога ўпраўлення дэпартамента Аляксей Iванавiч КНЯЗIЎ.

(Працяг. Пачатак у нумары за 20 чэрвеня).

— Патлумачце, калi ласка, цi могуць насуперак графiку перанесцi працоўны водпуск з лiпеня на верасень—кастрычнiк у сувязi з хваробай iншага работнiка нашай арганiзацыi?

Марына Сцепанькова, г. Магiлёў

— Чарговасць прадастаўлення працоўных водпускаў вызначаецца графiкам, якi зацвярджаецца наймальнiкам па ўзгадненню з прафсаюзам, а ў выпадку адсутнасцi прафсаюза — па ўзгадненню наймальнiка з работнiкам. Да слова, графiк працоўных водпускаў складаецца на каляндарны год не пазней за 5 студзеня або iншага тэрмiну, устаноўленага калектыўным дагаворам, пагадненнем цi па ўзгадненню наймальнiка з прафсаюзам, i даводзiцца да iнфармацыi кожнаму работнiку. Прычым дата пачатку адпачынку вызначаецца па дамоўленасцi памiж работнiкам i наймальнiкам.

Варта мець на ўвазе, што графiк працоўных водпускаў — гэта лакальны нарматыўны прававы акт, якi з’яўляецца абавязковым для выканання як работнiкам, так i наймальнiкам. Пры гэтым артыкулам 172 Працоўнага кодэкса прадугледжана права наймальнiка на датэрмiновае прадастаўленне працоўнага водпуску работнiкам у выключных выпадках — нечаканым прыпыненнi работы ў сувязi з аварыяй, стыхiйным бедствам, незабяспечанасцю энергарэсурсамi, сыравiнай i ў iншых форс-мажорных i загадзя не прадбачаных сiтуацыях. У той жа час права на перанос работнiку без яго згоды працоўнага водпуску на больш познi, чым у графiку, тэрмiн у сувязi з хваробай iншага супрацоўнiка ў наймальнiка проста няма.

— Падчас адпачынку раз-пораз тэлефануюць з работы з просьбамi выканаць тое цi iншае даручэнне. Наколькi гэта законна? I цi магу я патрабаваць, каб «незапланаваныя» выхады на работу мне нейкiм чынам кампенсавалiся?

Iрына Сяргееўна, г. Магiлёў

— Работа, што выконваецца па прапанове, распараджэнню або з ведама наймальнiка звыш працягласцi працоўнага часу, што вызначана правiламi ўнутранага працоўнага распарадку або графiкам зменнасцi, лiчыцца звышурочнай. А прыцягненне да звышурочных (i ў тым лiку падчас водпуску) магчыма толькi са згоды самога работнiка за выключэннем некалькiх выпадкаў, прадугледжаных калектыўным дагаворам цi пагадненнем, а таксама артыкулам 121 Працоўнага кодэкса. Так, па-першае, да такiх выключных выпадкаў адносiцца неабходнасць папярэджання катастрофы, вытворчай аварыi, неадкладнай лiквiдацыi iх наступстваў або наступстваў стыхiйнага бедства, неабходнасць папярэджання няшчасных выпадкаў цi неабходнасць аказання экстраннай медыцынскай дапамогi работнiкамi ўстаноў аховы здароўя. А, па-другое, прыцягненне да звышурочных без згоды работнiка магчыма пры выкананнi грамадска значных работ па аднаўленню водазабеспячэння, газазабеспячэння, ацяплення, асвятлення, для аднаўлення работы каналiзацыi, транспарту i сувязi.

Дарэчы, Працоўны кодэкс вызначае, што гранiчная колькасць звышурочных не павiнна перавышаць для кожнага работнiка чатырох гадзiн на працягу двух дзён запар i 120 гадзiн — у цэлым за год. Праўда, у гранiчную колькасць не ўключаюцца звышурочныя, што выконваюцца ў выпадках, прадугледжаных ужо ўзгаданым 121-м артыкулам ПК.

Пры гэтым наймальнiк абавязаны весцi дакладны ўлiк звышурочных, якiя выконваюцца кожным работнiкам. А таксама па патрабаванню прадастаўляць работнiку iнфармацыю аб iх колькасцi.

Што да аплаты звышурочных, то яна робiцца пагадзiнна: работнiку са здзельнай аплатай — на ўзроўнi не менш чым двайных здзельных расцэнак, а работнiкам з пагадзiннай аплатай — на ўзроўнi не менш за двайныя гадзiнныя стаўкi (аклады). Або, па дамоўленасцi з наймальнiкам, звышурочныя могуць «кампенсавацца» прадастаўленнем iншага дня адпачынку.

I яшчэ адзiн момант. Паводле артыкула 174 Працоўнага кодэкса, па прапанове наймальнiка i са згоды работнiка працоўны водпуск можа быць спынены. Iнакш кажучы, работнiк можа быць «адклiканы з водпуску».

Пры гэтым нявыкарыстаная частка водпуску па дамоўленасцi памiж работнiкам i наймальнiкам можа быць прадастаўлена на працягу бягучага года, або па жаданню работнiка «далучыцца» да водпуску за наступны год цi кампенсавацца ў грашовай форме — калi iншае не прадугледжваецца калектыўным дагаворам.

Зноў жа калектыўным дагаворам могуць быць вызначаны абставiны, пры наяўнасцi якiх адклiканне з водпуску становiцца дапушчальным. Разам з тым трэба памятаць: пры любым раскладзе немагчыма адклiканне з водпуску работнiкаў ва ўзросце да 18 гадоў i работнiкаў, занятых у шкодных умовах.

— Працоўны водпуск складае 28 каляндарных дзён. На колькi частак яго можна падзялiць? I цi магчыма адначасова «падзялiць» матэрыяльную дапамогу?

Нарэшце, хацелася б даведацца: цi праўда, што матэрыяльная дапамога да водпуску павiнна складаць як мiнiмум аклад?

Андрэй Пятровiч Скрыбут, г. Магiлёў

— Па сутнасцi, Андрэй Пятровiч, свой водпуск вы можаце падзялiць на абсалютна адвольныя часткi. Аднак, паводле артыкула 174 Працоўнага кодэкса, адна з гэтых частак не павiнна быць меншай за 14 каляндарных дзён.

Што ж да матэрыяльнай дапамогi да водпуску, то i яе памер, i парадак выплаты заканадаўствам не вызначаныя. Гэтыя пытаннi, як правiла, рэгулююцца лакальнымi нарматыўнымi актамi, што дзейнiчаюць у арганiзацыях: палажэннямi аб аплаце працы, матэрыяльным стымуляваннi цi калектыўнымi дагаворамi.

— З мiнулага года засталiся 2 тыднi водпуску. Калi я магу iмi скарыстацца — калi захачу я цi калi мяне адпусцiць кiраўнiк?

Аксана Уладзiмiраўна, г. Крычаў

— Перш-наперш трэба зазначыць, што наймальнiк, як правiла, павiнен прадастаўляць работнiку водпуск на працягу кожнага працоўнага года. Аднак у выключных выпадках, калi прадастаўленне поўнага працоўнага водпуску ў бягучым годзе можа неспрыяльна адбiцца на нармальнай дзейнасцi арганiзацыi цi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, са згоды работнiка дапускаецца перанос часткi водпуску на наступны рабочы год. Прычым гэта «перанесеная» частка па жаданню работнiка можа быць выкарыстана разам з водпускам за наступны год або асобна. I ў выпадку, калi «перанесеная» частка далучаецца да водпуску за наступны год, то яна прадастаўляецца згодна з графiкам адпачынкаў. Калi ж частка выкарыстоўваецца асобна, то дата яе прадастаўлення павiнна ўзгадняцца з наймальнiкам.

— Цi можна змянiць графiк водпускаў у сувязi з сямейнымi абставiнамi? I як гэта зрабiць?

Алена Мiхайлаўна

— Змянiць графiк водпускаў можна. Аднак абавязковая для гэтага ўмова — ваша дамоўленасць з наймальнiкам.

— Маю кантракт на 5 гадоў. Зараз абставiны склалiся так, што мне трэба даглядаць мацi i пераехаць у iншы горад. Аднак што рабiць, калi наймальнiк проста «не адпускае»?

Нiна Пятроўна Рыдыёнава, г. Чавусы

— Працоўны кодэкс вызначае, што тэрмiновы працоўны дагавор падлягае скасаванню раней за яго заканчэнне па патрабаванню работнiка ў выпадку хваробы цi iнвалiднасцi, што перашкаджаюць выкананню прафесiйных абавязкаў, у выпадку парушэнняў наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага цi працоўнага дагавора, а таксама па iншых уважлiвых прычынах. Пры гэтым ступень «уважлiвасцi» гэтых прычын можа вызначаць наймальнiк.

У той жа час пры адмове наймальнiка скасаваць тэрмiновы працоўны дагавор раней работнiк мае права абскардзiць такое рашэнне ў судзе. I калi суд палiчыць прычыну, па якой работнiк настойвае на датэрмiновым спыненнi працоўных адносiнаў, уважлiвай, наймальнiк будзе абавязаны гэта зрабiць.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўны час i ўмовы працы, звальненнi i дысцыплiнарная адказнасць, водпускi i кантракты — на гэтыя і іншыя пытаннi нашых чытачоў адказваюць дырэктар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика