I Траццяк, i iншыя — са «Звяздой». Далучайцеся!
Аляксандр ПУКШАНСКI
На вiцебскiм галоўным паштамце Рэспублiканскi дзень падпiсчыка прайшоў з карысцю для чытачоў, паштавiкоў, журналiстаў.
Першым падпiсаўся на «Звязду» вiцебскi пенсiянер Яўген Пятровiч Траццяк. — Вельмi добра, што «Звязда» дае магчымасць не забываць беларускую мову. А яшчэ — прафесiйна, «па-цэнтрысцку» асвятляе палiтычныя падзеi. Сам я родам з Заходняй Беларусi, скончыў там пачатковую школу, дзе ўсе прадметы выкладалiся на беларускай мове, — адзначыў чытач. I вельмi здзiвiўся, калi атрымаў сувенiры ад «Звязды». Падпiску на «Звязду» перад стэндам «Звязды», дзе былi прадстаўлены свежы нумар газеты, нашы фiрмовыя календары i iнш., афармляла паштальён 15-га паштовага аддзялення Раiса Пулiкова. Яна абслугоўвае каля 20 дамоў па вулiцах Хмяльнiцкага (менавiта на вулiцы з такой жа назвай знаходзiцца i рэдакцыя «Звязды». — А.П.), Жэсткова, Маскоўскаму праспекту. Стараецца хуценька разнесцi ўсю пошту. Такiм чынам, «Звязду» прыносiць да ранiшняй кавы!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вiцебскiм галоўным паштамце Рэспублiканскi дзень падпiсчыка прайшоў з карысцю для чытачоў, паштавiкоў, журналiстаў
|
|