Наступны прыпынак... «Iнстытут журналiстыкi»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Прыпынак грамадскага транспарту, што знаходзiцца каля новага, падрыхтаванага да адкрыцця, будынка факультэта журналiстыкi БДУ на вулiцы Кальварыйскай, хутчэй за ўсё, памяняе назву на «Iнстытут журналiстыкi».
Аб гэтым сёлетнiм студэнтам-выпускнiкам паведамiў дэкан журфака Сяргей Дубовiк на цырымонii ўручэння дыпломаў. «Мы выступiлi з iнiцыятывай i ўжо атрымалi згоду гарадскiх уладаў на тое, каб каля ўстановы, якая рыхтуе для нашай краiны прафесiйных журналiстаў, прыпынак называўся адпаведна. Кожны, хто будзе праязджаць па вулiцы Кальварыйскай, пачуе з дынамiкаў у салоне грамадскага транспарту, прачытае новую назву прыпынку i будзе ведаць, што тут знаходзiцца аlmа mаtеr усiх журналiстаў краiны?, — расказаў Сяргей Валянцiнавiч. — Таму з пераездам у новы будынак мы ўсе атрымаем яшчэ адну прыемнасць». Акрамя таго, у новым будынку журфака БДУ створаць i фотагалерэю лепшых выпускнiкоў установы. «Я перакананы, што i сёлетнiя выпускнiкi трапяць ў гэты пачэсны спiс лепшых журналiстаў», — звярнуўся да пяцiкурснiкаў Сяргей Дубовiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыпынак грамадскага транспарту, што знаходзiцца каля новага, падрыхтаванага да адкрыцця, будынка факультэта журналiстыкi БДУ на вулiцы Кальварыйскай, |
|