$249 000 — па лiпавых дакументах
Iгар ГРЫШЫН
Праавахоўнiкамi ўзбуджаны крымiнальныя справы ў адносiнах да кiраўнiкоў двух таварыстваў, якiя падазраюцца ў выманьваннi буйных крэдытаў у беларускiх банках.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, у прыватнасцi, Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў КДК узбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да дырэктара сталiчнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Прамчармет». Паводле версii следства, гэты кiраўнiк разам з дырэктарам аднаго з сумесных прадпрыемстваў прадставiў у мiнскае аддзяленне аднаго з банкаў несапраўдныя звесткi аб наяўнасцi закладнай маёмасцi. Зроблена гэта было яшчэ ў лiпенi 2003 года з мэтай атрымання крэдыту. Падазроны свайго дабiўся: банк прадаставiў крэдыт у суме 249,1 тысячы долараў ЗША. Таксама ў выманьваннi крэдыту падазраецца дырэктар наваполацкага ТАА «Кампанiя КрыК». Жанчына, як мяркуецца, каб атрымаць крэдыт на суму 200 мiльёнаў рублёў, прадставiла ў банк у жнiўнi мiнулага года заведама несапраўдныя дакументы, якiя мелi iстотнае значэнне для выдачы крэдыту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праавахоўнiкамi ўзбуджаны крымiнальныя справы ў адносiнах да кiраўнiкоў двух таварыстваў, якiя падазраюцца ў выманьваннi буйных крэдытаў у беларускiх |
|