21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдыт на навучанне — як выратавальная саломiнка

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НІКАЛАЕВА

Падкажыце, калi ласка, хто i на якiх умовах можа атрымаць у «Беларусбанку» льготны крэдыт на навучанне. У нашай сям’i — двое дзяцей-студэнтаў. Старэйшы навучаецца на «бюджэце», а малодшы — на платнай форме навучання. Фiнансавае становiшча сям’i апошнiм часам пагоршылася, таму i з’явiлiся пэўныя праблемы з аплатай вучобы. Магчыма, выратаваннем для нас стане льготны крэдыт ?

М.Ц. КIРЫЛЬЧЫК, г. Баранавiчы.

Прэтэндаваць на атрыманне ў ААБ «Беларусбанк» льготнага крэдыту могуць асобы, якiя атрымлiваюць першую вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання ў дзяржаўных ВНУ, а таксама ў вышэйшых навучальных установах спажывецкай кааперацыi i Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. Iльготны крэдыт можа прадастаўляцца як непасрэдна навучэнцу, так i аднаму з яго бацькоў цi законнаму прадстаўнiку пры наяўнасцi ў iх пастаяннай крынiцы даходаў.

Сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i за папярэднi год не павiнен перавышаць 350 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, якi дзейнiчае на дату адкрыцця крэдытнай лiнii. Крэдытаатрымальнiк з больш высокiмi даходамi не зможа разлiчваць на атрыманне ў банку льготнага крэдыту.

Крэдытная лiнiя адкрываецца або ў аддзяленнi банка па месцы знаходжання навучальнай установы, або па месцы пастаяннага жыхарства крэдытаатрымальнiка. Крэдыт выдаецца часткамi на працягу ўсяго перыяду навучання, прычым максiмальны памер сумы кожнай часткi крэдыту не можа перавышаць 70 працэнтаў гадавога кошту навучання. Астатнiя 30 працэнтаў ад кошту навучання студэнт цi яго бацькi ўносяць самастойна. На рукi крэдытаатрымальнiк грошы не атрымлiвае — сродкi пералiчваюцца ААБ «Беларусбанк» у беларускiх рублях на рахунак навучальнай установы ў адпаведнасцi з тэрмiнамi, указанымi ў дагаворы на падрыхтоўку спецыялiста.

У дзень выдачы першай часткi крэдыту банк накiроўвае па месцы вучобы крэдытаатрымальнiка паведамленне аб адкрыццi крэдытнай лiнii.

Вяртанне крэдыту пачынаецца з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы. На вяртанне крэдыту адводзiцца пяцiгадовы тэрмiн з моманту атрымання дыплома. Аднак яшчэ на працягу навучання крэдытаатрымальнiк павiнен штомесячна выплачваць банку працэнты за карыстанне крэдытам — плата за карыстанне крэдытам складае 50 працэнтаў стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. Пагашэнне працэнтаў ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля атрымання крэдыту за фактычны час карыстання.

У выпадку адлiчэння з навучальнай установы студэнта, якi вучыцца на платнай аснове, прадастаўлення яму акадэмiчнага водпуску, пераводу з платнай формы на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў, альбо пераводу студэнта на завочную i вячэрнюю формы навучання, навучальная ўстанова на працягу трох дзён з дня выдання загаду накiроўвае ў банк паведамленне аб даце адлiчэння, прадастаўлення акадэмiчнага водпуску або пераводзе.

Крэдытныя сродкi, нявыкарыстаныя для навучання, навучальная ўстанова вяртае банку ў дзесяцiдзённы тэрмiн. У выпадку адлiчэння студэнта з навучальнай установы, крэдытаатрымальнiк абавязаны датэрмiнова (на працягу не больш як 12 месяцаў з даты адлiчэння) вярнуць банку атрыманы крэдыт з выплатай працэнтаў за карыстанне iм у памеры стаўкi рэфiнансавання Нацбанка, якая дзейнiчае на дату адлiчэння, за ўвесь перыяд карыстання гэтым крэдытам.

У выпадку невыканання ўзятых абавязацельстваў па вяртанню крэдыту i выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам, крэдытаатрымальнiк выплачвае банку за кожны пратэрмiнаваны дзень павышаныя працэнты ў памеры двухразовай стаўкi рэфiнансавання, якая будзе дзейнiчаць на дату стварэння пратэрмiнаванай запазычанасцi.

Пры прадастаўленнi студэнту акадэмiчнага водпуску, пераво- дзе яго на завочную (вячэрнюю) форму навучання або з платнай формы навучання на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў крэдытаатрымальнiк вяртае банку атрыманы крэдыт на працягу пяцi гадоў, пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы з выплатай працэнтаў за карыстанне iм у памеры 50 працэнтаў стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падкажыце, калi ласка, хто i на якiх умовах можа атрымаць у «Беларусбанку» льготны крэдыт на навучанне. У нашай сям’i — двое дзяцей-студэнтаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика