21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Макадзе»* над рэспублiкай

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэчаiснасць канстатуе сумны факт: на сёння маштабы i тэндэнцыi незаконнага вырабу, попыту i абароту наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў на тэрыторыi Беларусi ўяўляюць сабой сур’ёзную пагрозу для здароўя i дабрабыту нашых грамадзян.

У наркабiзнэс злачынцаў прыцягвае высокая прыбытковасць гандлю наркотыкамi. У залежнасцi ад ступенi аддаленасцi месца спажывання «зелля» ад месца яго вырабу або паходжання цана можа павялiчвацца ў 15 разоў. Напрыклад, у Нiдэрландах цана 1 грама амфетамiну складае 2 долары ЗША, а ў нас «цэннiк» падымаецца да 30.

Паводле аператыўных звестак, цяпер на наркарынку Беларусi сфармiравалiся наступныя рознiчныя цэны ў амерыканскай валюце за 1 грам асноўных вiдаў наркотыкаў: гашыш — 12—20, гераiн — 35—40, экстазi — 50—60, какаiн — 100—120 i метадон — 120—150.

Iмкненне любой цаной здабыць неабходныя грошы для набыцця «дозы» падштурхоўвае наркамана на злачынства. Каля 40 працэнтаў ад агульнай колькасцi прыцягненых да адказнасцi за ўчыненне дзеянняў па лiнii незаконнага абароту наркотыкаў — гэта раней судзiмыя за аналагiчныя правапарушэннi. Толькi летась праваахоўнымi органамi рэспублiкi выяўлена каля 5000 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, канфiскавана 16 кiлаграмаў гатовых формаў наркотыкаў, каля 10 — псiхатропных рэчываў, 720 — макавай саломкi i марыхуаны. Усяго за апошняе дзесяцiгоддзе да крымiнальнай адказнасцi за ўчыненне нарказлачынстваў прыцягнута больш як 25 тысяч чалавек.

Асноўная маса наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў паступае ў Беларусь па так званаму паўночнаму маршруту: з краiн Цэнтральнай Азii праз Расiю i транзiтам праз тэрыторыю рэспублiкi ў Лiтву i далей на Захад правозяцца гераiн, метадон, трыметылфентанiл, рагiнпол. Макавую саломку i опiй завозяць з Украiны. З Еўропы незаконна перамяшчаюць МДМА (экстазi), амфетамiн, марыхуану, гашыш i какаiн.

Летась сумесна з кампетэнтнымi органамi Расiйскай Федэрацыi, Кыргызскай Рэспублiкi, Лiтвы, Польшчы i Германii беларускiя змагары з наркотыкамi ўзялi ў распрацоўку арганiзаваную злачынную групу, якая займалася распаўсюджваннем наркотыкаў. Вынiкам цеснага ўзаемадзеяння стала затрыманне ў канцы верасня на пагранпераходзе «Autobahn» у нямецкiм горадзе Гёрнiц грамадзянiна ФРГ. Пры аглядзе яго аўтамабiля быў выяўлены пакет з 400 грамамi гераiну, якi «накiроўваўся» транзiтам праз Беларусь у Германiю.

У лютым 2007 года на тэрыторыi Германii супрацоўнiкi палiцыi г. Нойс затрымалi грамадзянiна ФРГ, у аўтамашыне якога знойдзена каля 3 кiлаграмаў метамфетамiну, прызначанага для пастаўкi ў Беларусь.

Разам з тым злачынцы ўсё часцей адмаўляюцца ад паставак гатовых формаў наркотыкаў у Беларусь. Назiраецца тэндэнцыя да ўвозу пракурсораў i далейшага вырабу з iх наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. Паводле звестак Дзяржаўнага мытнага камiтэта, у 2006 годзе мытнымi органамi ва ўзаемадзеяннi з Дзяржаўным камiтэтам пагранвойскаў спынена 45 фактаў кантрабанды i незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Пагранiчнiкамi затрымана 20 кiлаграмаў наркотыкаў, 2 — псiхатропных рэчываў i 76 — пракурсораў. Актыўная работа вялася i ўнутры краiны. Напрыклад, летась супрацоўнiкамi ўпраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС Беларусi сумесна з Федэральнай службай па кантролю за наркотыкамi Расii, спецслужбамi Польшчы, Лiтвы, Германii i Галандыi падчас правядзення кантралюемых паставак канфiскавана 800 лiтраў пракурсору БМК (бензол-метыл-кiтон), дастатковага для вырабу каля 600 кiлаграмаў сiнтэтычных наркотыкаў. Зыходзячы з гэтага, прагназуецца ўсплёск з’яўлення падпольных лабараторый па вытворчасцi сiнтэтычных наркотыкаў на тэрыторыi рэспублiкi. Паводле прыкладных разлiкаў, пры затраце 1000 еўра на забеспячэнне дзейнасцi лабараторыi па выхаду прадукцыi даход складзе не менш як 80 000. За апошнiя два гады лiквiдавана ўжо 8 падобных падпольных вытворчасцяў.

Цяпер наркотыкi раслiннага паходжання паступова выцясняюцца сiнтэтычнымi. Напрыклад, працягвае пашырацца геаграфiя распаўсюджання новага сiнтэтычнага наркотыку трыметылфентанiлу («белага кiтайца»), якi па ўздзеянню ў шмат разоў перавышае гераiн. Адзiн грам гэтага наркотыку ў чыстым выглядзе можна раздзялiць на 500 разавых доз. Такое моцнае ўздзеянне прэпарату прыводзiць да частых смярцей ад перадазiроўкi ў асяроддзi наркаманаў, што яго ўжываюць.

Даведка. Пад наглядам наркалагiчнай службы Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь на 1 студзеня 2007 года знаходзiлася каля 14 тысяч наркаманаў i таксiкаманаў (трэцяя частка з iх — ва ўзросце ад 21 да 25 гадоў). Летась ад перадазiроўкi наркотыкаў загiнула больш як 100 чалавек. Пры гэтым нiхто не мае дакладных звестак аб смяротнасцi насельнiцтва ад хвароб, якiя спадарожнiчаюць ужыванню наркотыкаў (хваробы печанi, сардэчная i ныркавая недастатковасць, лёгачная паталогiя i г. д.), што з’яўляюцца асноўнымi прычынамi лятальнага зыходу сярод спажыўцоў наркотыкаў. 65 працэнтаў з амаль 8 тысяч ВIЧ-iнфiцыраваных i хворых на СНIД заразiлiся, уводзячы наркатычныя сродкi шляхам iн’екцый.

Усё большае распаўсюджанне атрымлiвае новая тэхналогiя саматужнага вырабу апiятаў з насення маку. Гэты спосаб вельмi хутка набыў «папулярнасць» сярод наркаспажыўцоў усiх рэгiёнаў рэспублiкi, паколькi як насенне маку, так i пракурсоры для вырабу падобных наркотыкаў знаходзяцца ў свабодным абароце i дзяржаўнаму кантролю не падлягаюць. Пра аб’ёмы нелегальнай вытворчасцi наркотыкаў падобным чынам гаворыць факт канфiскацыi ў 2006 годзе на кватэры ў мiнчанiна каля 1 тоны маку, прызначанага для рэалiзацыi. Цяпер створана мiжведамасная рабочая група для абмеркавання i прыняцця рашэння па гэтай праблеме.

Практыка паказвае, што для распаўсюджання наркотыкаў злачынцы ўсё часцей карыстаюцца дасягненнямi сферы высокiх тэхналогiй. У Iнтэрнэце размяшчаецца падрабязная рэцэптура вырабу наркотыкаў, прапановы аб продажы лабараторнага абсталявання, пракурсораў, наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, месцаў iх збыту. Напрыклад, у сакавiку 2007 года супрацоўнiкi ўпраўлення па наркакантролю МУС лiквiдавалi лабараторыю па вытворчасцi метамфетамiну. Выкарыстоўваючы падрабязную кансультацыю па вытворчасцi наркотыку, размешчанай у Сусветнай iнфармацыйнай павуцiне, злачынцы выраблялi псiхастымулятар нават не выкарыстоўваючы лабараторнае абсталяванне.

Блiжэйшым часам варта чакаць далейшага ўзмацнення дзейнасцi па выкарыстанню нашай тэрыторыi для транзiтных перавозак наркотыкаў i, як следства, росту наркатызацыi мясцовага насельнiцтва i павелiчэння колькасцi злачынных дзеянняў у гэтай сферы. Аднак i беларускiм праваахоўнiкам ёсць што процiпаставiць. Больш жорсткай стала крымiнальная адказнасць за збыт наркатычных сродкаў ва ўстановах адукацыi, пенiтэнцыярнай сiстэме, а таксама месцах правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Разглядаецца законапраект па ўвядзенню крымiнальнай адказнасцi за незаконны абарот некаторых пракурсораў без мэты вырабу наркотыкаў i псiхатропаў. МУС распрацоўваецца i апрабоўваецца сiстэма выкарыстання храматографаў для вызначэння месца паходжання наркотыкаў пры наяўнасцi iх узораў. Ужо дзейнiчае iнфармацыйная сiстэма «Наркотыкi», якая ўтрымлiвае дадзеныя аб процiпраўнай дзейнасцi ў сферы iх абароту, а таксама iнфармацыйна-пошукавая сiстэма «AIPSIN», што дазваляе кантраляваць увоз, вываз i транзiт лекавых сродкаў i пракурсораў, якiя ўтрымлiваюць наркотыкi. У рамках супрацоўнiцтва з ААН падпiсаны чарговы этап праграмы Еўрапейскага саюза i ПРААН «Беларуска-ўкраiнска-малдаўская праграма па барацьбе з незаконным абаротам i гандлем наркотыкамi». Для атрымання аб’ектыўных звестак i ацэнкi ўзроўню развiцця наркаманii ў яе рамках на базе Мiнiстэрства аховы здароўя створаны Цэнтр манiторынгу наркотыкаў i iх ужывання. Праводзяцца штогадовыя спецыяльныя праграмы — «Допiнг», «Канал» i «Мак», накiраваныя на спыненне ўцечкi з легальнага абароту наркотыкаў, псiхатропных рэчываў i iх пракурсораў, процiдзеянне мiжнароднаму наркатрафiку i знiшчэнне сыравiннай базы наркотыкаў раслiннага паходжання. I ўсё гэта — толькi частка арсенала, з дапамогай якога дэмарш «белай смерцi» ў Беларусi будзе спынены.

Аляксей ЦIТОЎ,

Упраўленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi.

(Аўтар выказвае ўдзячнасць супрацоўнiкам Упраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС Беларусi за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу).
__________________________________________________
*Макадзе — злосны вецер, якi нясе смерць (па-японску).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэчаiснасць канстатуе сумны факт: на сёння маштабы i тэндэнцыi незаконнага вырабу, попыту i абароту наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў на тэры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика