Хроніка апошніх падзей
Беларускi дайвер трапiў у сеткi ў Крыме
Жыхар Бабруйска, якi прыехаў адпачываць у Крым, заблытаўся ў моры ў сетках, якiя пакiнулi браканьеры, як паведамляюць электронныя СМI. Беларуса вызвалiлi мясцовыя выратавальнiкi, якiя непадалёк адпрацоўвалi трэнiровачныя пагружэннi i бачылi, як мужчына ў дайверскай экiпiроўцы ўвайшоў у ваду. Заўважыўшы, што буй, па якiм вызначаецца рух вадалаза, застыў за 300 метраў ад берага, выратавальнiкi вырашылi, што турысту патрабуецца дапамога. Яны вызвалiлi яго з сетак i дапамаглi дабрацца да берага. ЕЎРАПЕЙЦАЎ ПАЛОХАЮЦЬ АМЕРЫКАНЦЫ Паводле даных сацыёлагаў з групы Harris Interactive, 46 працэнтаў iспанцаў, 32 працэнты немцаў, 31 працэнт французаў, 30 працэнтаў англiчан i 21 працэнт iтальянцаў упэўнены, што галоўнай пагрозай мiжнароднай стабiльнасцi з’яўляюцца ЗША. Цiкава, што так думаюць i 11 працэнтаў амерыканцаў. На другiм месцы па небяспецы iдзе Кiтай, далей краiны, якiя распрацоўваюць ядзерную зброю, — Iран — трэцi, Iрак — чацвёрты, Паўночная Карэя пятая. Шостае месца ў гэтым рэйтынгу займае Расiя, якую апасаюцца галоўным чынам у Германii, Вялiкабрытанii, Францыi i Iталii. ТРЭЦI — НЕ ЛIШНI Амерыканскае камандаванне накiравала да берагоў Iрана ўжо трэцюю ўдарную групу на чале з буйнейшым авiяносцам ВМС ЗША — «Энтэрпрайз». У яго суправаджэннi будуць таксама тры ракетныя эсмiнцы, крэйсер, атамная падводная лодка i карабель забеспячэння. Гэты авiяносец будзе ўжо трэцiм у рэгiёне Персiдскага залiва. Ваенныя тлумачаць нарошчванне прысутнасцi кантынгенту неабходнасцю процiдзейнiчаць магчымай дэстабiлiзацыi рэгiёна пасля падзей у сектары Газа, дзе да ўлады прыйшлi радыкальныя iсламiсты. СТУДЭНТ ЗЛАВIЎ «ХАЛЯВУ» Ў 500 ТЫСЯЧ Студэнт Мардоўскага дзяржунiверсiтэта атрымаў у банку не 50, а 500 тысяч рублёў. Першапачатковую суму яму выслалi бацькi, а канчатковая атрымалася ў вынiку памылкi кантралёра, якi ў ордэры надрукаваў лiшнi нуль. Малады чалавек, студэнт 4-га курса юрыдычнага факультэта, не стаў узнімаць шум, а забраў грошы i пайшоў. Супрацоўнiкi банка знайшлi, куды накiравалiся страчаныя 450 тысяч, але шукалi хлопца тры днi. Калi знайшлi, ён сказаў, што ўсе грошы патрацiў i аддаў даўгi за брата. Мясцовая пракуратура заявiла, што ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы банку адмоўлена, бо студэнт грошы не краў. Мiж тым, кiраўнiцтва банка лiчыць, што малады чалавек з братам не патрацiлi грошы, а схавалi. 32 ПЕНАЛЬЦI Ў ПАЎФIНАЛЕ У Нiдэрландах на маладзёжным чэмпiянаце Еўропы (iгракi ва ўзросце не больш за 21 год) у паўфiнальнай сустрэчы Галандыя—Англiя ўдзельнiк галоўнага паядынку вызначаўся ў серыi пенальцi, бо ў дадатковы час на табло была нiчыя — 1:1. Зборныя выканалi па 16 адзiнаццацiметровых, прычым шэсць футбалiстаў падыходзiлi да «кропкi» па два разы. У вынiку перамаглi гаспадары — 13:12. За чэмпiёнства галандцы будуць змагацца з сербамi, якiя выйгралi ў паўфiнале ў бельгiйцаў — 2:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Бабруйска, якi прыехаў адпачываць у Крым, заблытаўся ў моры ў сетках, якiя пакiнулi браканьеры, як паведамляюць электронныя СМI
|
|