Вада-кiсларод i золата-вадаIнфарм-укол Яшчэ ў 1995 годзе амерыканцы вынайшлi кiслародную ваду — штучна ўзбагачаную кiслародам. Дзейнiчае яна гэтак жа, як кiслародны кактэйль, i прызначана для людзей, занятых цяжкай фiзiчнай працай (напрыклад, для спартсменаў або выратавальнiкаў), а таксама для асобаў з аслабленым iмунiтэтам.Дарэчы, пакуль падобную ваду пачалi выпускаць i ў Расii, на рынку ЗША ўжо з’явiлася пiтная вада au Le Cadeau, у якой утрымлiваюцца мiкраскапiчныя часцiцы золата. Яе вытворцы запэўнiваюць, што яна дапамагае пры артрыце. Аднак эпатажная форма бутэлькi — у выглядзе Эйфелевай вежы гаворыць аб тым, што разлiк зроблены на пакупнiкоў, якiя любяць золата ў любым выглядзе. Дарэчы, вытворцы навучылiся вырабляць i ваду як з горнага ручая. Сцвярджаюць, што яна дапамагае перамагаць прыкметы старэння, выводзiць таксiны i скiдваць вагу. Цi варта есцi агрызак? Агрызак — гэта костачкi i перагародкi, якiя адносяцца да так званых баластных рэчываў. Яны не ператраўлiваюцца, але затое стымулююць маторыку кiшэчнiка, з’яўляюцца «пасткай» для халестэрыну i запавольваюць усмоктванне глюкозы ў кроў. Жалеза ў яблыках не так i шмат, як лiчыцца, затое ў iх ёсць рэчывы, якiя дапамагаюць лепш засвойваць гэта самае жалеза. У той жа час у семачках яблыкаў утрымлiваецца ёд, якi адказвае за нармальную работу шчытападобнай залозы, а таксама селен — антыаксiдант, якi запавольвае старэнне. Есцi ж без астатку можна толькi яблыкi свежага ўраджаю або, па меншай меры, запечаныя. Пры працяглым захаваннi ў яблычных семачках, як i ў костачках вiшнi i абрыкоса, утвараецца надзвычай атрутная сiнiльная кiслата. Падчас варкi яна разбураецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў 1995 годзе амерыканцы вынайшлi кiслародную ваду — штучна ўзбагачаную кiслародам. Дзейнiчае яна гэтак жа, як кiслародны кактэйль |
|