Чатыры гадзiны ранiцы ў Брэсцкай крэпасцi
Яна СВЕТАВА
Кожны год а чацвёртай гадзiне ранiцы брастаўчане i госцi горада прыходзяць у Брэсцкую крэпасць, каб успомнiць ранiцу 41-га.
...У перадранiшнiм змроку мацней пахне скошаная трава, чутно ваду ў Мухаўцы i Бугу, словы гучаць цiшэй. Тут i без мiтынгу, без прамоў побач з руiнамi крэпасцi, яе мурамi ахоплiвае асаблiвае адчуванне — адчуванне вайны. Пра гэта гавораць нават дзецi, якiя першы раз ступаюць на зямлю крэпасцi. Вось i сёлета цягнiк Памяцi прывёз з Масквы ветэранаў, прадстаўнiкоў дзiцячага руху сталiцы — усяго каля 500 чалавек. Госцi разам з брастаўчанамi адзначаць Дзень усенароднай памяцi ахвяраў Вялiкай Айчыннай вайны. Мiтынг па традыцыi завяршаецца апусканнем у ваду Буга вянкоў з мiргаючымi лампадкамi. У Свята-Мiкалаеўскiм саборы крэпасцi праходзiць набажэнства i людзi ставяць свечкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны год а чацвёртай гадзiне ранiцы брастаўчане i госцi горада прыходзяць у Брэсцкую крэпасць, каб успомнiць ранiцу 41-га
|
|