«Бронза» плюс «серабро»
Надзея НIКАЛАЕВА
Пераможцы XVIII рэспублiканскага конкурсу навуковых бiёлага-экалагiчных работ, якi праводзiцца сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў i выхаванцаў устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, паспяхова выступiлi на XV Мiжнароднай алiмпiядзе экалагiчных праектаў, якая прайшла ў Стамбуле (Турцыя).
Так, Андрэй Пракошын — выхаванец Вiцебскага абласнога аб’яднання па арганiзацыi пазашкольнай работы — заваяваў у Турцыi сярэбраны медаль, а Веранiка Фацеева — выхаванка Цэнтра юных натуралiстаў г. Салiгорска — бронзавую ўзнагароду. Усяго ў Мiжнароднай алiмпiядзе экалагiчных праектаў прымалi ўдзел каманды юных эколагаў з больш чым 40 краiн свету.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцы XVIII рэспублiканскага конкурсу навуковых бiёлага-экалагiчных работ, якi праводзiцца сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў i выхаванца |
|