21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заняткамi па iнтарэсах ахоплены кожны трэцi школьнiк

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Па-за школай

На сёння ў нацыянальнай сiстэме адукацыi дзейнiчае каля 350 устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, якiя ахоплiваюць 378 тысяч чалавек. На iх базе пастаянна працуюць 29 245 гурткоў i iншых аб’яднанняў па iнтарэсах.

Нягледзячы на агульнае скарачэнне колькасцi беларускiх школьнiкаў, звязанае з дэмаграфiчнай сiтуацыяй, за апошнiя пяць гадоў колькасць дзятвы, ахопленай сiстэмай пазашкольнага выхавання, павялiчылася на 31 тысячу чалавек. Самыя высокiя паказчыкi занятасцi дзяцей у гуртках назiраюцца ў Мiнску i Магiлёўскай вобласцi (адпаведна 47,5 i 45,4 працэнта), а найменшыя — у Брэсцкай i Гомельскай абласцях (24,8 i 26,2 працэнта). Пры гэтым у Столiнскiм раёне занятасць дзяцей складае толькi 9,3 працэнта, у Пiнску — 12,1, а ў Лунiнецкiм раёне — 13,3 працэнта.

У агульнай структуры гурткоў сёння пераважаюць гурткi мастацкай творчасцi, але гэта структура адлюстроўвае не рэальныя патрэбы дзяцей, а, хутчэй, магчымасцi ўстаноў пазашкольнага выхавання. Гурткi тэхнiчнай творчасцi, судна-i авiямадэлiзму, эколага-бiялагiчныя i турысцка-краязнаўчыя сёння не могуць прыняць усiх жадаючых. Чаго хаваць, менавiта тэхнiчная творчасць патрабуе асаблiвых матэрыяльных затрат, тым не менш за апошнi час колькасць гурткоў тэхнiчнай творчасцi павялiчылася на 15 працэнтаў. Акрамя Рэспублiканскага цэнтра тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў у Беларусi iснуюць яшчэ 30 цэнтраў, якiя развiваюць гэты накiрунак, i прыкладна ў палове са 177 шматпрофiльных устаноў таксама ёсць адпаведныя гурткi.

Дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, сёння ў Беларусi налiчваецца 39 тысяч. Прыкладна 40 працэнтаў з iх займаюцца ў рознага роду гуртках. У пазашкольных установах пакуль што слаба арганiзаваная работа псiхолага-педагагiчнай службы.

Увогуле, камплектаванне кадрамi застаецца ключавой праблемай развiцця сiстэмы пазашкольнага выхавання i навучання. Толькi за апошнiя чатыры гады ў сiстэме былi створаны больш за тысячу новых працоўных месцаў для педагагiчных работнiкаў. Тая акалiчнасць, што многiя кiраўнiкi гурткоў не маюць педагагiчнай адукацыi, нi для каго не з’яўляецца сакрэтам. Тлумачэнне гэтаму простае — у педагагiчную сферу прыходзяць спецыялiсты з iншых сфер нашага жыцця. З дзецьмi працуюць вельмi апантаныя i ўлюбёныя ў сваю працу людзi. Прычым працуюць лiтаральна за «капейкi» — заработная плата работнiкаў сiстэмы пазашкольнага выхавання i навучання застаецца адной з самых нiзкiх у нацыянальнай сiстэме адукацыi. Мэтанакiравана педагогаў для сiстэмы пазашкольнага выхавання рыхтуюць у краiне лiчаныя навучальныя ўстановы. Нiхто i не спрабаваў сфармiраваць сацыяльны заказ на iх падрыхтоўку.

Асобна стаiць праблема матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў пазашкольнага выхавання i навучання. Знос большасцi яе будынкаў складае 70—80 працэнтаў, многiя пазашкольныя ўстановы размяшчаюцца ў непрыстасаваных будынках. За апошнiя 10 гадоў (акрамя Палаца моладзi i школьнiкаў у Заводскiм раёне сталiцы) у Беларусi не было пабудавана нiводнага новага будынка. А будынак, у якiм размяшчаецца Гомельскi дзяржаўны абласны цэнтр тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў, быў пабудаваны яшчэ ў 1906 годзе i на сёння яму патрабуецца капiтальны рамонт.

З верасня мiнулага года на сайце Мiнiстэрства адукацыi (www.minеdu.unibеl.bу) у раздзеле «Узроўнi навучання» быў адкрыты новы падраздзел «Пазашкольнае выхаванне i навучанне». Любы карыстальнiк, якi мае выхад у Iнтэрнэт, можа знайсцi там адрасы i тэлефоны ўсiх пазашкольных устаноў краiны, атрымаць iнфармацыю аб iх дзейнасцi з iх уласных сайтаў, даведацца аб фестывалях i конкурсах, якiя праводзяцца на рэспублiканскiм i мiжнародным узроўнях.

Плануецца, што з цягам часу на сайце з’явiцца спецыяльны форум для бацькоў, дзе будуць ладзiцца Iнтэрнэт-канферэнцыi з дырэктарамi пазашкольных устаноў, псiхолагамi i педагогамi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння ў нацыянальнай сiстэме адукацыi дзейнiчае каля 350 устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, якiя ахоплiваюць 378 тысяч чалавек. На iх баз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика