«Скурылi» аўтамабiлi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З жыцця кантрабандыстаў Трое грамадзян Польшчы, якiя спрабавалi незаконна вывезцi з Беларусi партыi цыгарэт, страцiлi не толькi кантрабандны тавар, але i транспартныя сродкi.Паводле звестак прэс-цэнтра Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў Беларусi, у пункце пропуску «Брузгi» гродзенскiя памежнiкi затрымалi адразу двух «тытунёвых» кантрабандыстаў з Польшчы. Абодва пераабсталявалi ў патаемныя сховiшчы для цыгарэт запасныя колы сваiх аўтамабiляў. Нейкiм чынам кантрабандысты здолелi «ўтрамбаваць» у запаскi партыi цыгарэт на агульную суму больш за 3 мiльёны рублёў. Тытунёвыя вырабы i сродкi iх перамяшчэння — аўтамабiлi «Форд» i «Мерседэс» — паводле беларускага заканадаўства будуць канфiскаваны ў даход дзяржавы. Яшчэ адзiн польскi ўмелец, якi выязджаў з тэрыторыi Беларусi ў Лiтву, прыхаваў у бензабаку аўтамабiля «Аўдзi» 34 блокi цыгарэт. У пункце пропуску «Прывалка» беларускiя памежнiкi затрымалi кантрабандыста. Яму таксама давядзецца развiтацца са сваiм «жалезным канём», коштам прыкладна 5 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое грамадзян Польшчы, якiя спрабавалi незаконна вывезцi з Беларусi партыi цыгарэт, страцiлi не толькi кантрабандны тавар, але i транспартныя сродкi
|
|